Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ІЗНОЎ АБ ЗАБОЙЦАХ Працягваецца паранойны працэс “заканадаўчага” афармленьня тэрору і генацыду супраць насельніцтва Беларусі. Прамаскоўскі акупацыйны рэжым 17 траўня прыняў закон, які абавязвае рэжымную міліцыю, унутранныя войскі, армію, ахоўнае чынавенства страляць ў людзей з баявой зброі на паражэньне, расстрэльваць дэманстрацыі і ня несьці адказнасьці. Тэрарыстычная ўлада і яе апарат набываюць неабмежаванае права на гвалт і забойствы. “Тэрор робіцца калектыўным прадуктам” (П. Усаў) антынароднай улады. Бандытам і забойцам тыпу Карпянкова, Караева, Паўлючэнкі даецца поўная свабода дзеяньняў. Гэтыя падонкі крычаць — біць і “пленных не брать.” Няшчасьце ў тым, што калі частку нашага народа, ачмуранага тэлебачаньнем, стануць забіваць, дык яны будуць крычаць: “Так і нада”, “Спасіба”. Другая частка ачмураных будзе слухаць Сьвету і абяцаньне дыялогу з бандзюганамі. Ваенныя рэпрэсіўныя дзеяньні рэжыму супраць народа хутка зьмянюцца ў бок масавага тэрору і вынішчэньня беларусаў. Тут злавеснае супадзеньня прычын — паталогія да ўлады і паранойнае рсстройства псіхікі ў сатрапа, якое, здаецца, перацякае ў шызафрэнію. Псіхічна ўшчэрбная татальная ўлада выцягвае на паверхню самых нізкіх, подлых і цёмных асобін з мэнтальнага і сацыяльнага дна грамадзтва. Яны пачынаюць распараджацца жыцьцём людзей. Здаецца, што крывавая руска-бальшавіцкая савецкая акупацыя нічаму не навучыла дэнацыяналізаванае грамадзтва, бо толькі салідарная нацыя можа супрацьстаяць акупанцкай цемры і злу. Няхай жыве Беларуская Нацыя! Трэба хутчэй рабіць правільныя высновы і хутчэй сьпець. Антыбеларускі тэрарыстычны рэжым аб’явіў вайну Беларускаму народу, нішчыць, перасьледуе і катуе лепшых людзей. Рыхтуймася да вайны за Беларусь, з ворагамі чалавецтва за наш Народ і нашу свабоду. Ніжэй паўтараю матар’ял пра падонкаў, які я зьмяшчаў у пачатку года, бо нічога нельга забыць, нельга не караць бандытаў. 17 травень 2021 г. Зянон Пазьняк 20/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |