Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: КАЛІ ЗАТРУБІЦЬ ТРУБА

(Эмацыйнае эсэ пасьля падзей)

Уся сітуацыя, і ўсё, што зьвязана з прымусовай пасадкай чужога пасажырскага самалёта ў Менску, і ўсе вынікі гэтай пасадкі крайне шкодныя для Беларусі, для будучыні беларускай дэмакратыі і дзяржавы. У чарговы раз план Масквы з выкарыстаньнем вар’ята стрэліў, каб ўгробіць краіну і Беларускі народ.

Ад заходніх палітакратаў нічога добрага ніколі не было і нічога добрага чакаць не прыходзілася. Ну, пры чым тут “Белавія”, спадары? Навошта вы забаранілі пасажырскія перавозкі беларускай авіякампаніі па Эўропе? “Белавія” ня мае адносінаў да лукашысцкага пірацтва. Навошта вы будуеце людзям Беларусі жалезную заслону разам з Масквой і разам з вар’ятам?! Вар’ят жа ўжо забараніў зносіны праз мяжу наземным транспартам. Ці вы баіцёся наплыву беларускіх уцекачоў ад сьмерці і рэпрэсій і пакідаеце людзей на расправу?! Чаму не патрабуеце санкцыяў супраць пацінскай Расеі, якая спансуе тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі і арганізавала план захопу пасажырскага самалёту?

Зьдзівіла Украіна, забараніўшы беларускія чыгуначныя перавозкі. Дык пры чым тут чыгунка да затрымкі чужога самалёта? Кепскія паперы, братове. Расея пляскае ў ладкі.

Усё, што ўжо зрабіла і яшчэ намерана зрабіць Эўропа — гэта кіданьне Беларусі ў пашчу імпэрскай Расеі. Гэта зьліваньне вады разам зь дзіцем, якое для іх чужое. І ўсё гэта “эўракраты” павінны разумець.

Але хопіць. Беларусам, якія яшчэ мелі ілюзіі наконт Эўропы, хай будзе навучка. Нашу праблему з хунтай вар’ята мы, беларусы, мусім вырашыць самы. Так, як вырашылі ў 1988-1991-м гадах у часы Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі. Ніводная заходняя асоба тады ня здолела перашкодзіць нашай свабодзе, як ні старўся Захад, падтрымліваючы Гарбачова і Савецкі Саюз.

Мы самы, беларусы, пазбавіліся ад КПСС, ад Савецкага Саюза, і мірным шляхам, разумна дамагліся незалежнасьці нашай краіны.

Так будзе і цяпер. Будзьма гатовыя.

Успомнім нашу баявую шляхту. Шляхціч жыў, зямлю гараў, каня меў, меч трымаў. А як вайна — сігнал, сеў на каня — і ваяваць за Вялікае Княства.

Дык жа рыхтуймася, трымайма коней сытымі, мячы вострыя, косы ўзьдзетыя, пакуль ні затрубіць труба. А яна затрубіць.

25 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2021
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024