Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ЛЁЗУНГАХ І САНКЦЫЯХ (Ліст сябрам народнай партыі КХП — БНФ) Газпрам-эфэсбоўская апазыцыя (групоўка Латушкі, Бабарыкі, Ціханоўскай) раструбіла на ўвесь сьвет свае патрабаваньні эканамічных санкцыяў супраць Беларусі, прапануе пазбавіць нашу краіну сістэмы SWIFT і інш. (Гэта ім маскоўцы падказалі.) Эканамічныя санкцыі ня зьнішчаць Лукашэнку. Ён выплыве. За ім стаіць Пуцін і Масква, якая падтрымлівае і фінансуе антыбеларускі тэрарыстычны рэжым. А вось Беларусь і Беларускі народ гэтыя антынародныя санкцыі аслабяць, прынізяць і абрабуюць, зачыняць межы, ліквідуюць транспартныя зносіны, створаць «жалезную заслону», не дадуць магчымасьці людзям нават уцячы ад сьмерці і лукашысцкіх рэпрэсій. Становішчам скарыстаецца Крэмль (які зацікаўлены), каб захапіць Беларусь пад Расею. Санкцыі мусяць быць супраць тэрарыстычнай пуцінскай улады, супраць аўтарытарнай гэбоўскай Расеі, якая спарадзіла лукашысцкі рэжым у Беларусі, якая спансуе, лукашысцкую антынародную палітыку, людабойства, рэпрэсіі, тэрор і катаваньні людзей. Пуцінская Расея ёсьць заплечам, прычынай і апорай рэжыму Лукашэнкі. Мы бачым таксама як Эўразьвяз гуляе ў пуцінскую гульню. Пірацкі захоп пасажырскага самалёта “Афіны — Вільня” і пасадка яго ў Менску быў падрыхтаваны спэцслужбамі Расеі пры ўдзеле КГБ Беларусі і ня бяз ведама Пуціна. Захоп самалёта — гэта план і арганізацыя Крамля. Выканаўца Лукашэнка. Выклікае зьдзіўленьне, што не прапанаваны санкцыі супраць Пуцінскага рэжыму і супраць Расеі. Палітыка двайных стандартаў – ужо бірка такіх паводзінаў. Зыходзячы з сапраўднай рэчаіснасьці, выгароджваньне Расеі газпрамаўска-эфэсбоўскай псэўда-апазыцыяй і патрабаваньне эканамічных санкцыяў толькі для Беларусі павінна ацэньвацца як шкодная антыбеларускай акцыя. Вобразна кажучы, яны хочуць, каб мышэй спалілі разам з гумном. Беларускія лёзунгі мусяць быць зьмененыя, адпавядаць палітычнай рэальнасьці і павінны гучэць так: Тое ж самае пра сістэму SWIFT. Варыянты могуць быць рознымі, але сутнасьць аднолькавая. Каб выбіць сатрапа з сядла, трэба пазбавіць яго падтрымкі з Расеі. 27 травень 2021 г. Зянон Пазьняк 28/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |