Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭФЛЕКСІІ НА АБСТАВІНЫ (Ліст да сяброў народнай партыі КХП– БНФ) Падзеі выглядаюць злавесна. І рэжым, і Масква, і Эўразьвяз рэальна працуюць не на карысьць існаваньня Беларускай дзяржавы, толькі пад розным прапагандысцкім пакрыцьцём і з розным узроўнем разуменьня таго, што робяць. Дыспетчарам выступае Крэмль, які валодае стратэгіяй усёй гэтай палітыкі. Эўразьвяз, як звычайна, гуляе ў ролі “Чэмбэрлена”. У рэакцыях беларусаў на падзеі (хто разумее, што робіцца) пераважвае эмацыйны стан і пачуцьцё трывогі. Бо ўсе бачаць, што авантуру з пасадкай чужога самалёта ў Менску спланавала і падрыхтавала Масква, нацкаваўшы Лукашэнку, а б’юць па ўсіх беларусах. Масквы ня рушаць. 31/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк INDEPENDENCE AND FREEDOM ARE ABOVE ALL ELSE
Тhe terrorist anti-Belarusian Lukashenka regime has to be eliminated. The democratic countries in the West could support the Belarusian national forces which are struggling against the regime in Belarus and are capable to end its existence. We understand that sanctions against the Lukashenka regime represent the natural reaction on the events in Belarus and the Lukashenka’s politics. At the same time we mean that the economic sanctions cannot result in the fall of the Lukashenka regime in the short term, because this regime is clearly directed and controlled by the Kremlin. Moscow is intended to incorporate Belarus into Russia. 31/5/2021 › Навіны, English НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ І СВАБОДА ВЫШЭЙ ЗА ЎСЁ
Тэрарыстычны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі павінен быць ліквідаваны. Краіны заходняй дэмакратыі маглі б падтрымаць унутранныя беларускія нацыянальныя сілы, якія змагаюцца з рэжымам і здольныя спыніць яго існаваньне. Мы разумеем, што санкцыі супраць рэжыму зьяўляюцца аб’ектыўнай рэакцыяй на падзеі ў Беларусі і на палітыку Лукашэнкі. Разам з тым мы мяркуем, што эканамічныя санкцыі не прывядуць да хуткай ліквідацыі рэжыму і ўлады Лукашэнкі. Бо гэты рэжым адкрыта падтрымлівае і курыруе Крэмль, маючы на мэце інкарпарацыю Беларусі ў Расею. 31/5/2021 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |