Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ І СВАБОДА ВЫШЭЙ ЗА ЎСЁ


(Адкраты ліст палітыкам Эўразьвязу)

Тэрарыстычны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі павінен быць ліквідаваны. Краіны заходняй дэмакратыі маглі б падтрымаць унутранныя беларускія нацыянальныя сілы, якія змагаюцца з рэжымам і здольныя спыніць яго існаваньне.

Мы разумеем, што санкцыі супраць рэжыму зьяўляюцца аб’ектыўнай рэакцыяй на падзеі ў Беларусі і на палітыку Лукашэнкі. Разам з тым мы мяркуем, што эканамічныя санкцыі не прывядуць да хуткай ліквідацыі рэжыму і ўлады Лукашэнкі. Бо гэты рэжым адкрыта падтрымлівае і курыруе Крэмль, маючы на мэце інкарпарацыю Беларусі ў Расею.

Мы занепакоены сур’ёзнасьцю пагрозы, зьвязанай з тым, што санкцыі могуць павялічыць магчымасьці дэмантажу дзяржаўнасьці Беларусі Расеяй, што абавязкова прывядзе да пагаршэньня геапалітычнай сітуацыі і пазыцыі Эўразьвязу ў рэгіёне.

Мы разумеем, што забарона палётаў у нябеснай прасторы Эўразьвязу для пасажырскіх перавозак беларускай авіякампаніі “Белавія” ва ўмовах, калі рэжым Лукашэнкі спыніў выязды з краіны наземным транспартам, цалкам ліквідуе магчымасьці выехаць беларусам за мяжу, у тым ліку ў выпадку пагрозы рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі.

Мы разумеем, што пірацкі захоп пасажырскага самалёта “Афіны — Вільня” і пасадка яго ў Менску быў падрыхтаваны пры супрацы спэцслужбаў Беларусі і Расеі. Лукашэнка выканаўца супольнага пірацкага праекту.

У гэтай складанай сітуацыі, калі ад краінаў Захаду чакаецца хуткая і эфектыўная рэакцыя на дзеяньні рэжыму, санкцыі разглядаюцца як адзіны інструмэнт узьдзеяньня на рэжым, але таксама яны маюць нэгатыўны эфект як для Беларусі, так і для грамадзтва. Таму, палітыка санкцыяў павінна быть ўраўнаважана альтэрнатыўнымі метадамі ўзьдзеяньня, каб мінімалізаваць нэгатыўныя наступствы:

1. Санкцыі павінны мець унівэрсальны характар і ськіраваны ня толькі супраць рэжыму Лукашэнкі, але і супраць рэжыму Пуціна, каб прадухіліць магчымасьці Расеі па дэмантажу беларускай дзяржаўнасьці і суверэнітэту;

2. Эўразьвяз мог бы забясьпечыць эфектыўную інфармацыйную падтрымку для нацыянальна-дэмакратычных сіл Беларусі, якія вядуць барацьбу ўнутры рэжыму, на тэрыторыі краіны. Тут асноўны змагарны рэсурс, які здольны ліквідаваць тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі.

3. Заходнія краіны павінны выпрацаваць і рэалізаваць альтэрнатыўныя шляхі, якія б давалі магчымасьць грамадзянам Беларусі хутка і бясьпечна пакідаць тэрыторыю краіны. Між іншым, адмяніць візавы рэжым у дачыненьні да беларускіх грамадзян у аднабаковым парадку і спрасьціць працэдуру.

Без збалансаванага падыходу, сыходзячы з сітуацыі, у якой апынулася Беларусь, дзеяньні па ізаляцыі краіны могуць мець адваротны нэгатыўны эфект.

Беларусы будуць змагацца за сваю незалежнасьць, волю, дэмакратыю і свабоду. Перамога над тэрарыстычным рэжымам будзе зьдзейсьнена ў выніку ўнутранага супраціву антынароднай палітыцы.

28 травень 2021 г.
Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь”

31/5/2021 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2021
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024