Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭФЛЕКСІІ НА АБСТАВІНЫ (Ліст да сяброў народнай партыі КХП– БНФ) Падзеі выглядаюць злавесна. І рэжым, і Масква, і Эўразьвяз рэальна працуюць не на карысьць існаваньня Беларускай дзяржавы, толькі пад розным прапагандысцкім пакрыцьцём і з розным узроўнем разуменьня таго, што робяць. Дыспетчарам выступае Крэмль, які валодае стратэгіяй усёй гэтай палітыкі. Эўразьвяз, як звычайна, гуляе ў ролі “Чэмбэрлена”. У рэакцыях беларусаў на падзеі (хто разумее, што робіцца) пераважвае эмацыйны стан і пачуцьцё трывогі. Бо ўсе бачаць, што авантуру з пасадкай чужога самалёта ў Менску спланавала і падрыхтавала Масква, нацкаваўшы Лукашэнку, а б’юць па ўсіх беларусах. Масквы ня рушаць. Тым часам, упэўнена кажу, ня трэба паддавацца пэссымізму. Новая рэальнасьць спараджае новыя магчымасьці. І гэтыя магчымасьці, ня гледзячы на шумавіньне рэакцыі, адчыняць новыя шляхі змаганьня. Важна, каб хутчэй прыходзіла ўсьведамленьне нашага беларускага нацыянальнага адзінства і гатовасьці да сур’ёзнай барацьбы з адвечнымі ворагамі беларускай свабоды. Мусім разумець, што лукашысцка-маскоўскую банду можна зрынуць толькі шляхам рэвалюцыйнай народнай барацьбы. Усялякая дэмагогія пра “дыялогі”, “перамовы”, “круглыя сталы”, “дамовы” і т. п. — гэта цяпер у гэтых умовах ёсьць тактыка супраць незалежнай Беларусі, фальшывая рыторыка, якую падтрымліваюць калабаранты з Масквой, і якая працягвае існаваньне антынароднага рэжыму. Галоўная іхняя мара за мяжой, гэта каб пад выглядам барацьбы з Лукашэнкам увесь сьвет наклаў эканамічныя санкцыі на Беларускі народ. Яны мараць абваліць Лукашэнку разам зь Беларусяй чужымі рукамі. І тады «праклятага дыктатара» ня будзе. Гэтак жа як і нядаўнія «саўкі», яны думаюць, што нехта з вонку вырашыць беларускую праблему з вар“яцкай дыктатурай, якую іхнія бацькі, адкінуўшы разумны выбар, з сьлязьмі шчасьця пасаділі на шыю сабе і сваім дзецям. Але ліквідацыя антынароднай улады робіцца ня з вонку, а знутры. Нядаўна ў Сеціве ўзьнік відэа-запіс “Страна для жизьни” датычна падзей з захопам чужога самалёту. Беларусам (тым, што на падзеі рэагуюць эмоцыямі) раю паглядзець. Убачыце матыльковыя разважаньні і чужасьць разьвязаных асоб, у якіх, нават мэнтальна, нічога няма беларускага. У давяршэньне ўбачыце там журналіста Гардона, які зьняважыў Беларускую нацыю і абхаіў беларускі пратэстны ўздым 2020 года, сказаў нават, што будучыні ў беларусаў няма. Абплёўваньне беларускіх пратэстаў раптам стала звычайным у некаторых журналістаў постсавецкай прасторы. Асабліва ім не падабаецца беларуская культура паводзінаў. Іх злуе, што беларусы — эўрапейская нацыя. У іх прарываецца нейкая палавецкая злосьць замест культурнага разуменьня. Пайшла цэлая хваля дэпрэсіўных разважаньняў розных «дэмакратычных блогераў» пра Беларусь, маўляў, усё, канец Беларусі няма, Пуцін заграбе, Яны літаральна лямантуюць – ратуйся, хто можа, уцякайце зь Баларусі. Руская «кантора» нават распаўсюджвае фальшыўкі ад арыштаванях асобаў, што ўсё, капец, мы ў Расеі, ратуйцеся і г. д. Такія вось скрыўленьні мрочнага часу. Ня трэба нават слухаць гэтую гамэрню канторы і перапалоханых недалёкіх людзей. Яны атручваюць паветра. Усё гэта павярхоўна, гэта тое, што плавае на паверхні пачуцьцёвага выяўленьня. Будзем змагацца – будзе перамога. Наперадзе сур’ёзныя справы, якія здольныя рабіць сур’ёзныя людзі. 30 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 31/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |