Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗРОБІМ ТОЛЬКІ МЫ –БЕЛАРУСКІ НАРОД

Цяпер усё шкодніцтва, якое плодзяць калабаранты з пуцінскай Расеяй і зь левай Эўропай, не пасьпяваеш нават фіксаваць.

Нядаўна ў замежных “дэм. СМІ” зьявіўся зварот гэтых асобаў да беларускіх чыноўнікаў усіх узроўняў. Вось што яны прапанавалі дзяржаўным чыноўнікам:
«Падавайце ў адстаўку, далучайцеся да дэмакратычных сілаў, на вас цяпер глядзіць уся краіна.” https://www.svaboda.org/a/31281250.html

Палітычны сэнс гэтай правакацыі зразумелы. У час рэпрэсіяў і тэрору выцягнуць з дзяржаўнай сістэмы ўсіх крытычна думаючых сумленных беларусаў і падставіць іх пад удар, а ў сістэме пакінуць толькі маскоўска-лукашысцкіх службістаў.

Зразумела, што гэта азначае для рэвалюцыі і для магчымасьці ліквідацыі ўлады лукашызму.
І сацыяльны аспэкт. (Калі б чыноўнікі паслухалі калабарантаў.)

А куды падзецца тым адстаўным ва ўмовах тэрору? За што ім існаваць? За мяжу выехаць ня змогуць, бо, дзякуючы калабарантам (Латушку, Ціханоўскай, жонцы Цапкалы і інш., якія прыдумалі правакацыйны зварот да чыноўнікаў), Беларусь закаркавалі, як бутэльку, пазбавіўшы авіязносін са сьветам — адзінай дарогі выязду з краіны, бо наземны выязд даўно спыніў рэжым. (Гэта калабаранты крычалі, каб забаранілі палёты “Белавія” ў Эўропу.)

У канцовым сэнсе адстаўных службоўцаў чакае пазбаўленьне класнасьці чыноўніка, урэзваньне пэнсіі, адабраньне службовых кватэр, зьняцьцё зорак з пагонаў і перасьлед, які скончыцца кратамі па надуманым абвінавачваньні.

Вы куды штурхаеце гэтых людзей, спадары калабаранты, агенты і гламурныя лялькі?

Мой зварот да разумных беларусаў, што вымушаныя працаваць у сістэме антынароднай улады. Калі можаце, не пакідайце дзяржаўнай службы. Паўтараю, “калі можаце”, бо бывае, што цярпець немагчыма. Вашая прысутнасьць у сістэме спатрэбіцца рэвалюцыі. Падтрымлівайце мабілізацыйны план “Перамога”. Ён добра прадуманы разумнымі людзьмі (не калабарантамі) і забясьпечвае ананімнасьць удзельнікаў. Уступайце ў беларускае рэвалюцыйнае апалчэньне. Ня бойцеся! Дыскрэтнасьць працуе. Калі пачнецца ліквідацыя лукашысцкай банды і арышт злачынцаў — вы дапаможыце.

Уладу можна перамяніць толькі знутры. Калабаранты і прыслужнікі чужой палітыкі хочуць, каб тое для іх зрабіла Масква і Эўропа. Але зрабіць можам толькі мы — Беларускі Народ.

Жыве Беларусь!

1 чэрвеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/…/zrobimtolkimy…

1/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2021
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024