Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТРЭЛЫ Ў КУРАПАТАХ У ПАМЯЦІ ВЕЧНА ГУЧАЦЬ Трэцяга чэрвеня 1988 года ў газэце “Літаратура і Мастацтва” быў надрукаваны артыкул “Курапаты — дарога сьмерці”. Гэта быў момант, да якога я йшоў амаль 18 гадоў і падрыхтаваў яго (тады, у СССР) як мог надзейна і акуратна. Адбыўся грамадзкі выбух велізарнай сілы і наступстваў, якога я ўвесь час інтуітыўна чакаў. Але калі ён сапраўды адбыўся, то нават дзіўна было паверыць, што гэта ўсё ж ня сон, а ява, рэальнасьць, якая сталася. Праўда пра Курапаты, пра рэжым савецкага генацыду абудзілі прыдушаны саветамі Беларускі народ. Ён быў жывы, хоць ворагі нацыі яго ўжо сто разоў пахавалі. У людзей абудзілася найвялікшая маральная цнота чалавека — пачуцьцё справядлівасьці. Праўда такая, што кроў людзкая, кроў забітых за тое, што яны людзі, — кроў ахвяраў не цячэ ў забыцьцё. Магілы забітых крычаць пра ўсё, што было, нашчадкам і абуджаюць дух. Трэба шанаваць магілы продкаў. Ворагі чалавецтва хочуць іх зьнішчыць, абылгаць забітых, каб схаваць злачынствы папярэднікаў, бо самы гатовыя такія злачынствы рабіць. З Курапатаў, з абуджэньня справядлівасьці пачалася нацыянальная рэвалюцыя і чарговае беларускае Адраджэньне, пачалося пазбаўленьне ад рускага камунізму і ад савецкай хлусьні. Неўзабаве быў створаны Мартыралог Беларусі і Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, падтрыманы народам, які, змагаючыся, прывёў да здабыцьця незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года, да стварэньня пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым сьцягам і гэрбам “Пагоня” незалежнай Рэспублікі Беларусь. Пасьля аб’яўленьня незалежнасьці БНР у 1918 годзе 25 Жнівень 1991-га стаў найвялікшай датай ХХ-га стагоддзя ў Беларускай гісторыі. Прамаскоўскі рэжым хунты Лукашэнкі, скарыстоўваючы КГБ, адразу паставіў задачу ціха і безгалоса зьнішчыць расстрэльныя магілы ў Курапатах. Але на абарону магіл стала народная партыя КХП — БНФ. Быў распрацаваны план — Народны Мэмараял, які пабудавалі фронтаўскія энтузіясты пры падтрымцы народу Беларусі. Гэта вечна жывы сімвалічны помнік Крыжоў, прынесеных сюды людзьмі на плячах Крыжовым шляхам на восеньскія Дзяды. Цяпер там тысячы крыжоў над магіламі і над Галгофай сьведчаць аб памяці і жальбе. У 2019 годзе па загаду вар’ята ўлады пачалі зьнішчаць Народны Мэмарыял. Прыгналі тэхніку, бульдэзеры і сталі ламаць Крыжы над магіламі народа, а ў ахоўнай зоне Мэмарыала пабудавалі рэстаран-бардэль на касьцях. Тады народ абурыўся, і ўсё ж не выйшаў на абарану сакральнай сьвятыні. Але я ўсёроўна падумаў сабе. Ну, усё, вар’ят, будзе табе канец. Слава Айчыне! Вечная памяць загіблым у Курапатах і ва ўсе часы за свабоду. 3 чэрвеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 4/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |