Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЧАМУ БЕЛАРУСАМ ТРЭБА ПАДТРЫМЛІВАЦЬ ПЛАН “ПЕРАМОГА” 1. План. План “Перамога” — гэта мабілізацыйны план насельніцтва краіны на выпадак экзыстэнцыяльнай пагрозы існаваньню для нацыі і дзяржавы. Мабілізацыйныя планы для мужчынскага насельніцтва краіны існуюць, практычна, у кожнай дзяржаве (і ў Беларусі таксама) на выпадак зьнешняй пагрозы для існаваньня дзяржавы і народу. Асаблівасьць плана “Перамога” ў тым, што ён ствараецца альтэрнатыўнымі да кіроўнай хунты ўлады нацыянальнымі сіламі і зьяўляецца дабраахвотнай альтэрнатыўнай сістэмай мабілізацыі ўсёй нацыі (мужчын і жанчын) супраць унутранай і зьнешняй акупацыі Беларусі. Мабілізацыйны план “Перамога” — гэта ёсьць інструмэнт, сістэма і тэхналогія абароны дзяржавы і нацыі, прылада для ліквадацыі улады антынароднага рэжыму. У межах патрыятызму ён безадносны да палітычных накірункаў. Сістэма мае народазьберагаючае значэньне і датычыць кожнага жыхара Беларусі. Гэта падпольнае апалчэньне нацыі дзеля свайго самазахаваньня. Вось чаму Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” падтрымлівае гэты план. Мы лічым, што план “Перамога” мусіла б падтрымаць кожная беларуская арганізацыя і кожны жыхар Беларусі. 2. Стварэньне. Стварэньне плана “Перамога” арганізавана Байполам і Аналітычным Цэнтрам Байпола, які складаецца з прафэсіяналаў. Гэтыя людзі зьяўляюцца патрыётамі Беларусі. Яны разумеюць варожую анэксіянісцкую палітыку Расеі і спадзяюцца на свой Беларускі народ. 3. Мэта. План “Перамога” ўзьнік як рэакцыя беларусаў на ўнутраную прамаскоўскую акупацыю Беларусі хунтай Лукашэнкі, якая, адкінуўшы законы і права, распачала рэпрэсіі, тэрор і вайну супраць Беларускага народа. 4. Рэалізацыя. Кожны апалчэнец у пэўны момант атрымлівае свой расклад дзеяньня. План “Перамога” можа спрацаваць і ажыцьцявіцца толькі адзін раз і ў кароткі час. Дзеля гэтага мусіць быць спраўджаныя тры ўмовы: 5. Падтрымка. Чакаецца, што План (як інструмэнт перамены) падтрымае шмат людзей і арганізацыяў. На сёньняшні дзень ужо заявілі пра сваю падтрымку таксама тыя, што існуюць у рэчышчы крамлёўска-газпрамаўскай небеларускай палітыкі (Латушка, група вакол Ціханоўскай і нават гэбіст Цапкала і т.п.). Тлумачыцца гэта супадзеньнем бліжніх інтарэсаў, бо Газпрамаўска-эфэсбоўская групоўка таксама зацікаўлена ў ліквідацыі ўлады Лукашэнкі. А вось наступныя паводзіны гэтых людзей пасьля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі будуць цалкам залежныя ад Масквы і “мудрого Пуціна”. У гэтым можна не сумнявацца, і тое трэба ведаць. Таму ўжо цяпер беларускім палітыкам неабходна думаць аб недапушчэньні здрады ненадзейных асобаў, аб прадухіленьні вынікаў такой здрады і аб беларускім уплыве на становішча. 3 чэрвень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 5/6/2021 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |