Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МЭМАРАНДУМ АБ ТЭРАРЫСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ*


(*Гэты мэмарандум пасланы ў структуры кіраўніцтва Эўразьвязу і АБСЭ дзеля інфармацыі аб ацэнках і пазыцыі беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня супраць прамаскоўскага тэрарыстычнага рэжыму ў Беларусі.)
————–

Аўтарытарны пэрсаналісцскі рэжым Лукашэнкі, устаноўлены ў Беларусі 26 гадоў таму пры дапамозе Расеі, сканцэнтраваў у сваіх руках неабмежаваную ўладу ў дзяржаве. Улада Лукашэнкі на сёньняшні дзень зьяўляецца адной са злавесных зьяваў ў гісторыі антынародных рэжымаў ў Эўропе. Існаваньне такой сістэмы ўлады ёсьць выклікам для Эўрапейскай цывілізацыі.

Палітычная дзейнасьць Лукашэнкі і незаконнае ўтрыманьне ім пасады прэзідэнта накіравана на выкарыстаньне дзяржавы і грамадзтва для ўласных інтарэсаў і патрэбаў бліжэйшага атачэньня.

Характэрнасьцю рэжыму зьяўляецца яго агрэсіўная антынацыянальнасьць. Улада Лукашэнкі арыентуецца на Маскву і вядзе палітычную вайну супраць беларускай нацыі. На працягу 26 гадоў праводзілася мэтанакіраваная палітыка па вынішчэньні беларускай культуры, беларускай мовы, беларускай самаідэнтыфікацыі і беларускай нацыянальнай эліты. Такі падыход рэалізоўваўся праз працэс сістэмнай русіфікацыі ў інтарэсах чужой дзяржавы. Гэты працэс меў ўсе прыкметы этнацыду, які ў апошні год набыў форму генацыду Беларускага народу.

У пэрыяд пратэстных мірных дэманстрацыяў 2020 года сілавыя структуры па загаду Лукашэнкі забілі больш дзясятка людзей, пакалечылі ў турмах у выніку катаваньняў тысячы беларусаў. Праз вязьніцы прайшло больш за 34 тысячы чалавек, сотні людзей пазбаўлены свабоды на доўгія тэрміны. Мноства людзей зазналі перасьлед і вымушана пакінулі Беларусь.

Вельмі часта пад рэпрэсіі трапляюць людзі, якія апранутыя ў колеры нацыянальнага бел-чырвона-белага сцьяга, альбо маюць ў адзеньні камбінацыю гэтых колераў. Апошнім часам ўлада намагаецца пераўтварыць нацыянальны сцяг і гэрб у сімвалы гітлерска-нацыскай акупацыі Беларусі.

Судовая сістэма цалкам пераўтварылася ў механізм рэпрэсій; факты гвалту, палітычна матываваныя забойствы ігнаруюцца, непасрэдных ўдзельнікаў злчынстваў (забойстваў) апраўдваюць, а ахвяры пераўтвараюць ў злачынцаў. Так было, напрыклад, ў справе Генадзя Шутава, які быў забіты вайскоўцамі спэцназу 11 жніўня 2020 году ў Берасьці.

Міністар унутраных справаў і кіраўнікі сілавых структур ня толькі пагражаюць забойствам людзей, абяцаюць страляць і “палонных ня браць”, але непасрэдна ўдзельнічаюць ў рэпрэсіях супраць грамадзян.

Фактычна, у Беларусі ўсталявалася калектыўная вайсковая дыктатура, што было канчаткова аформлена дэкрэтам Лукашэнкі “Пра абарону суверэнітэта і канстытуцыйнага ладу”, які надае неканстытуцыйнаму воргану, Радзе Бясьпекі, надзвычайныя паўнамоцтвы.

17-га траўня 2021 года быў прыняты чарговы “закон”, згодна якога войска, міліцыя, іншыя сілавыя структуры, функцыянеры судоў, пракуратуры і дзяржаўных устаноў улады маюць права страляць у дэманстрантаў з баявой зброі на паражэньне і не нясуць адказнасьці за забойствы і калецтвы людзей. Гэта сьведчыць аб заканадаўчым афармленьні тэрарыстычнай улады. Тэрарызм стаў калектыўным прадуктам лукашысцкага кіраваньня, што зьяўляецца злачынствам супраць чалавецтва.

За ўзор палітыкі гэты рэжым узяў дзейнасьць ўлады часоў гітлераўскай Нямеччыны і сталінскага СССР, аб чым асабіста заяўлена Лукашэнкам. Пацьвярджэньнем антыбеларускай палітыкі Лукашэнкі ёсьць нядаўняя заява Міністра замежных спраў рэжыму Уладзімера Макея, які папярэдзіў Захад, што ў выпадку санкцыяў супроць рэжыму ўлада зьнішчыць у Беларусі грамадзянскую супольнасьць.

Гэтая антычалавечая палітыка абцяжарваецца небясьпечным дыягназам здароўя Лукашэнкі, які ацэньваецца спэцыялістамі як паранойнае расстройства псіхікі асобы, якая характарызуецца маніякальным шуканьнем ворагаў, змоваў і пабуджэньнем адпомсьціць усім нязгодным.

Маніякальным станам сьвядомасьці абумоўлена прымусовая пасадка у Менскім аэрапорце па загаду Лукашэнкі пад пагрозай ваеннай авіяцыі пасажырскага самалёта Афіны – Вільня зь беларускім апазыцыянерам-эмігрантам Раманам Пратасевічам на борце і незаконны арышт гэтага чалавека.

Мы інфармуем міжнародную супольнасьць, усьведамляючы, што зьмяніць уладу антыгуманнага рэжыму, у якім ўжо адкрыта праяўляюцца якасьці фашыскай дыктатуры, можа толькі сам Беларускі народ. Але мы спадзяемся на разуменьне нашай барацьбы і на падтрымку міжнароднай супольнасьці.

Відавочна, што Лукашэнка намагаецца захаваць сваю ўладу шляхам сістэмнага тэрору і застрашэньня людзей, тым ня менш, беларускае грамадства будзе працягваць сваю барацьбу дзеля свабоды, дэмакратыі і незалежнай будучыні Беларусі.

9 чэрвень 2021 г.
Беларускі Нацыянальны Сакратарыят

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/memarandumabterarystycnajuladze

10/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2021
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024