Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: АБ СУТНАСЬЦІ САНКЦЫЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ Тое, што эканамічна-фінансавыя санкцыі супраць Беларусі не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі і тое, што яны выгадныя Маскве, каб забраць беларускую эканоміку і засмаргнуць Лукашэнку, і тое, што гэты працэс разьвіваецца ў выніку актыўнай маскоўскай палітыкі з выкарыстаньнем груповак Латушкі-Ціханоўскай, — гэта факт відавочны. Масква пасьлядоўна падключаецца пад апазыцыйныя адносіны беларусаў супраць Лукашэнкі і робіць сваю расейскую справу. (Прытым, для разуменьня “масаў” гэтая простая тактыка, на жаль, маладасяжныя.) Падрыхтоўцы да санкцый спрыялі даволі якасныя відэафільмы з крытыкай Лукашэнкі, зробленыя праз маладзёна ўплыву (напачатку непаўналетняга) Сьцяпана Пуцілу. (Дарэчы, у гэтых фільмах — ні слова пра Расею — тыповы пракол расейскай агентуры.) Далей расейцамі была кандова разыграна камэдыя з падрыхтоўкай замаху на Лукашэнку і арышт “змоўшчыкаў”, куды трапілі гаваруны ў Сеціве. І, нарэшце, апошняя апэрацыя з прымусовай пасадкай чужога пасажырскага самалёта нібыта для захопу “апазыцыянера”, якім аказаўся маладзён Раман Пратасевіч з групы інфарматараў “Нехта”, што выконваў там службовую журналісцкую працу. Адным словам лукашысцкі рэжым пад уплывам маскоўскіх “радцаў” бабахнуў з гарматы па вераб’ях. Але план пасадкі самалёта дзеля захопу маладзёна спрацаваў фэнамэнальна. Шматгалосьсем загучэла патрабаваньне санкцыяў супраць Беларусі (ніхто ўжо не зьвяртае ўвагі на юрыдычны бок справы, тым больш на здаровы сэнс). Забыліся і пра змоўшчыкаў “тэрарыстаў”, што нібыта рыхтаваліся забіць Лукашэнку (яны, дарэчы, сядзяць), амаль ніхто не кажа пра катаваньні беларусаў у турмах рэжыму, пра беларускіх вязьняў, схопленых на зьнішчэньне — Аўтуховіча, Севярынца, Маёраву, Шарэнду-Панасюк і сотні іншых. Эўразьвяз цяпер цалкам заклапочаны арыштам Рамана Пратасевіча, што “без лішней дракі попал в большые забіякі”. Маладзёну, як можна здагадацца, падрыхтаваны шлях Васкрасенскага, а ўсім астатнім вязьням рана ці позна — лёс Вітольда Ашурака — забойства ў турме. (Прычым Эўразьвяз з сваімі сантыментамі пра Пратасевіча і без разуменьня рэчаў сядзе ў галёш). Ніхто ў Эўразьвязе не кажа (ім не падалі “дэмсмі”) пра лёс сапраўднага патрыёта і героя Беларусі Дзяніса Івашына, які за кратамі даўно бяз вестак і якога, гэтак жа, як і Ашурака, бандыты, магчыма, зьбіраюцца забіць. Чаму так — зразумела. На парадку дня санкцыі. Усе трубяць толькі пра санкцыі. Расея дамаглася свайго. Трэба ўлічваць тое, што ўлічыла Масква. Санкцыі супраць Беларусі на гэтым этапе зручныя для прагматычнай Эўропы. І найбольш для Нямеччыны, якая фактычна, дзейнічае супольна з Расеяй. Немалаважнае значэньне для Эўропы мае танная рабочая сіла (за якую ўжо йдзе канкурэнцыя). Але галоўнае — гэта эканамічныя і геапалітычныя інтарэсы Нямеччыны і Расеі. Назаву толькі чыньнікі. Паўночная плынь газапровада (завяршальным этапам якога кіруе афіцэр былой Штазі) насуперак краінам Усходняй Эўропы будзе дабудавана. Гэта дасьць магчымасьць Нямеччыне стаць разьмеркавальнікам газавай энэргетыкі ў Эўропе, што ўзмоцніць ролю Нямеччыны і аслабіць Украіну (аблегчыць там расейскую інвазію). Гэта ўмацуе пазыцыю Эўразьвязу, каб прымусіць Польшчу адмовіцца ад цеплавой энергетыкі (важнай для Польшчы) і ад здабычы каменнага вугалю (тут моцны ўдар па Польшчы). Нямеччына павялічыць сваё лідэрства ў Эўразьвязе і ўрэшце прымусіць краіны адмовіцца ад права “вета” (тады далейшая будучыня Эўразьвязу — новы “Савецкі Саюз”) А каб найбольш рэвалюцыйны народ у Эўропе і, практычна, адзіная рэальна каталіцкая краіна ў Эўразьвязе — Польшча не нарабіла тут клопатаў, дык расейскія войскі (у выніку санкцыяў супраць Беларусі) могуць стаць за Бугам. Руку на пульце ў гэтай “палітэканоміі” будзе трымаць Расея. Паўтараецца нямецка-расейская схема ХХ-га стагоддзя. Так будзе заўсёды, пакуль існуе Расея і расейскае “скопішча зла”. Аб’ектыўна ацэньваючы, трэба спыніць паліт-гастралёраў з гаворачай лялькай на авансцэне, гэтых агітатараў за забойныя санкцыі супраць беларускай Незалежнасьці, што пад выглядам змаганьня супраць Лукашэнкі капаюць яму народу Беларусі. Беларуская эканоміка адкрытага тыпу (ад пачатку такой была). Страчаныя рынкі назад ня вернеш. Адчыніцца маскоўская кабала. І рэжым, і Лукашэнка, і гэтыя гастралёры аднолькава гатовыя ўгробіць краіну і народ дзеля сваіх палітычнх інтарэсаў. Але тое ім ня ўдасца. 15 чэрвень 2021 г. Зянон Пазьняк 16/6/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |