Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Літоўская сталіца вачыма беларускіх мастакоў

Пад такой назвай у Вільні 26 жніўня 2021 г. распачаў працу мастацкі пленер, які арганізавалі Культурны цэнтр імя Якуба Коласа і Таварыства беларускай культуры ў Літве. Прыехалі першыя мастакі з Беларусі і Польшчы. Плануецца, што пленер будзе складацца з двух этапах. Другі этам запланаваны на кастрычнік. Мастакі першага этапу будуць працаваць каля тыдня.

Карціны з пленераў можна будзе пабачыць на фестывалі “Беларусь старажытная”, які адбудзецца 29 жніўня ў Культурным цэнтры Новай Вільні а 14.00 па адрасе: Gerovės gatvė 1, LT-11201 Vilnius.

Aliaksandr Adamkovich

29/8/2021 › Навіны

Камэнтаваць


ЗАСТАЛАСЯ ВЕЧНАСЬЦЬ

Алесь Разанаў не жыве. Бяда ня ходзіць адна. У цяжкім часе для літаратуры і для краіны адзін за адным адыходзяць шасьцідзесятнікі. Той узровень літаратуры пад акупацыяй яшчэ патрабуе свайго тлумачэньня. Скончыліся сталінскія рэпрэсіі. На выкашанай пожні пачала расьці новая беларуская літаратура. Уздым. Шасьцідзесятыя далі класіку 2-й паловы ХХ-га стагоддзя. Тут і Быкаў, і Караткевіч, і Барадулін, і Мележ, і Стральцоў, і Бураўкін, і Разанаў, і маса паэтаў, пісьменьнікаў, узровень якіх цяпер недасяжны. Яны ўжо не жывуць. Цяпер адышоў і Разанаў — паэт са сваім сьветам. Шкода. Паэт, які сваёй творчасьцю ўзвышаў эліту нацыі. Бывай, дарагі Алесь. Зямны шлях скончаны. Засталася вечнасьць. Вечная памяць.

26 жніўня 2021 г. Зянон Пазьняк

28/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “СТРАНА ДЛЯ ЖЫЗЬНІ”

І ўсё ж такі нешта нядобрае робіцца ў галовах некаторых беларусаў, што вырасьлі пад паранойнай уладай. Ужо 25 гадоў назіраю за цяперашнімі эмігрантамі зь Беларусі. Бывае ўсяляк. Але ў цэлым сумнае відовішча.

Ёсьць людзі, якім ня трэба ні свабода, ні вольная Беларусь і ніякая іншая Беларусь. Яны шукаюць “страну для жызьні”.

Цяпер, выкарыстоўваючы эміграцыю, зь Беларусі ў суседнія краіны (Польшчу, Летуву, Украіну, Нямеччыну і інш.), паехаў таксама на плячах беларусаў “русскій мір” і сцьвярджае там сваю прысутнасьць. Ва Украіне ўжо сталі забіваць беларускіх патрыётаў, а ў Вільню ўжо нават рускія школы зь Менску сталі пераязджаць дзеля русіфікацыі “эмігрантаў”. Скора пачуем адтуль: “Пуцін, мудрый, помогі!” Далей...

28/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Беларусы-эмігранты павінны ствараць свае беларускія асяродкі.

Са жніўня 2020 г. актыўныя беларусы масава ўцякаюць ад рэжымнага гэбісцкага гвалту ў краіне і ўладкоўваюцца ў свабодных дэмакратычных краінах. Але ня добра, што бальшыня асіміляваных (русіфікаваных) беларусаў панесла ў свабодныя краіны асяродкі “рускага міра”. У гэтых асяродках камфортна зашываецца агэнтура рускага гэбоўскага фундаменталізму.
Гэта іх злачынствы, забілі Паўла Шарамета і Віталя Шышова ў Кіеве. Далей...

28/8/2021 › Навіны

Камэнтаваць


“УЛАДА АЛЬБО СЬМЕРЦЬ”

У ацэнцы зьяў (асабліва ў палітыцы) важна зразумець сутнасныя чыньнікі, якія вазначаюць матывацыю паводзінаў.

Матывацыя паводзінаў Лукашэнкі (якая цалкам кладзецца на псіхапатычны тып асобы) — гэта катэгарычны імпэратыў, які стаў ідэяй фікс — “улада альбо сьмерць”. Далей...

26/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НАЙШЧАСЬЛІВЕЙШЫ ДЗЕНЬ У ЖЫЦЬЦІ.

30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Сёньня 25 Жнівень, 30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх землякоў-беларусаў зь вялікім нацыянальным і будучым дзяржаўным сьвятам!

Тры гады ў сьветлых 90-х была наша Воля і Школа, і Мова, і Сьцяг, і гэрб Пагоня, і вольны народ. Але потым Гасподзь паслаў нам выпрабаваньне злом, каб зразумелі, што трэба ў жыцьці шанаваць. І тое выпрабаваньне спыніцца тады, калі зразумеем. Дык разумейма хутчэй!

У цяжкі час — гэта сьвята ў нашай душы, найшчасьлівейшы Дзень у жыцьці, каму выпала ўсё перажыць.

І цяпер мы бачым — ужо шалее і курчыцца зло, спрабуе ўсіх пакусаць. Гэта знак, што скора сьвітаньне. І нішто не стрымае жыцьцё.

Няжай жыве вольная Беларусь! Слава Айчыне! Слава героям, што памерлі за нашу свабоду! Салют Адраджэньню! Жыве Беларусь!

25 Жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЭМІГРАЦЫЙНЫ КРЫЗІС НА МЯЖЫ БЕЛАРУСІ І ЯГО ВЫРАШЭНЬНЕ

На мяжы Беларусі з балтыйскімі краінамі і Польшчай узьнік штучны эміграцыйны крызіс. З Блізкага ўсходу (найперш з Іраку) у Менск самалётамі пад выглядам турыстаў едуць вялікія групы людзей (лукашысцкім распараджэньнем дазволена на 10 дзён прыехаць у Беларусь бяз візы).
“Турысты” гуртуюцца ў групы і нелегальна пераходзяць межы Летувы, Латвіі і Польшчы ў якасьці ўцекачоў. Законы Эўразьвязу абавязваюць прыняць кожнага ўцекача, які перакрочыў дзяржаўныю мяжу. У гэтым заключаецца заходняя палітыка правоў чалавека. Далей...

24/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Як Беларусь здабыла Незалежнасьць. 25 жніўня 1991 г. Юры Беленькі

https://www.youtube.com/watch?v=DgsldXVZVL4

24/8/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Сутнасьць рэжыму ў Беларусі: Ідэалогія нацызму (ч.3) || Юры Беленькі

https://www.youtube.com/watch?v=smAKul3e_zI

23/8/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗВАГІ Ў ПРАЦЯГ

Тут мушу нагадаць пра вядомы факт, што стужка “Купала”, якая ў Сеціве, — гэта не фінальны варыянт, а чарнавая (пірацкая) вэрсія, украдзеная на стадыі мантажа і выкладзеная ў Інтэрнэт. Менавіта таму я не пісаў рэцэнзіі, а толькі агульны водгук на тое, што ёсьць. І тым ня менш тое, што ёсьць, выглядае вельмі прыстойна і (паколькі фільм круціцца ў Інтэрнэце) варта было б пра яго яшчэ агулам напісаць. Тым больш, што казаць ёсьць пра што. Далей...

19/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НЯ РУШЦЕ АСІНАЕ ГНЯЗДО НА ЎСХОДЗЕ” (Настрадамус)

За паўгода прэзыдэнт Байдэн натварыў шмат. Пазыцыя “абынятрамп” працуе. Найгоршае, гэта адступленьне ад забароны “Паўночная плынь-2″, падтрымка эўрапалітыкі санкцыяў супраць Беларусі і апошняе — параза Амэрыкі і ўсяго заходняга сьвету ў Аўганістане.

Пра атлянтычных “палітыка-прагназістаў” і гаварыць ня хочацца. Ніхто зь іх ня ведаў, што будзе з СССР, ніхто не разумеў, чаму перамаглі нацыянальна-вызвольныя рухі ў Савецкім Саюзе, ніхто паняцьця на меў (і ня мае) чаму ў Расеі немагчымая дэмакратыя (цэлую дактрыну будавалі на ілюзіі “рускай дэмакратыі”), словам, банальна не разумеюць, пагружаныя ў сваю веліч. Далей...

18/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: БОЛЬШ ПРА РУСКУЮ ШКОЛУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ БЕЛАРУСКХ ЭМІГРАНТАЎ У ВІЛЬНІ

Аб адкрыцьці школы з рускай мовай навучаньня ў Вільні для дзяцей цяперашніх эмігрантаў зь Беларусі было аб’яўлена на мітынгу Ціханоўскай. Справа выглядае так. У Вільню пераяжджае прыватная руская школа зь Менску, што па вуліцы Някрасава, 31. Навучаньне платнае — 5000 эўра. Галоўная прычына ў тым, што апошнім часам шмат кліентаў гэтай школы пераехалі зь дзецьмі ў Вільню (уцяклі ад рэжыму), узьнікла праблема з напаўненьнем і школьны бізнэс вырашыў пайсьці ўсьлед за кліентамі. Далей...

14/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СЬВЕТЛЫ КУПАЛА

У Сеціве ёсьць кінафільм “Купала” (рэжысёр Уладзімер Янкоўскі), які зьняты год таму і які рэжым не пусьціў у кінапракат. Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм” (за ўсю яе гісторыю), дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі. Тое вельмі важна ў кіно і ў тэатры. Калі яно ёсьць, тады мастацтва характарызуе сябе як нацыянальнае. Шчыра кажучы, я нават зьдзіўлены, што у калектыва тое атрымалася (тое, што ў русіфікатарскай “Беларусьфільм” не атрымлмвалася ніколі). Далей...

14/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ЗЬЯВАХ

Амэрыканская палітыка зьмянілася за апошнія месяцы. Тое, што рабіў Трамп для Амэрыкі, — цяпер адмяняецца. Прытым складваецца ўражаньне, што дзейнічае ўстаноўка, — “абы ня Трамп”. Шмат што пераварочваецца дагары нагамі. Ну, скажуць, — сутнасьць дэмакратыі. Хаця, па праўдзе, дэмакратыя тут так сабе. Мне тое нагадвае тым часам нашу даўнюю шляхецкую “дэмакратыю” часоў Вялікага Княства Літоўскага. Мікалай Радзівіл Чорны жыцьцё клаў дзеля Айчыны, каб вырваць яе з абцугоў змаганьня на два франты. Усталёўваў пратэстантызм (кальвінізм). Пабудаваў 160 кальвінскіх збораў, адчыніў пратэстанцкія друкарні, друкаваў пратэстанцкія кнігі. Далей...

9/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Настаў жнівень. Надыходзіць вялікае сьвята Рэспублікі Беларусь 25 Жнівень — Дзень Незалежнасьці. 25-ы Жнівень і 25-ы Сакавік — Дзень Волі — навечна ўвайшлі ў беларускую гісторыю. І цяпер гэтыя даты сьвецяць нам і паказваюць шлях, бо барацьба працягваецца. Яна будзе ўвесь час, пакуль на ўсходзе існуе дэфэктная шматковая дзяржава, сутнасьць існаваньня якой — агрэсія і збочаныя ўяўленьні аб імпэрскім мінулым. Далей...

7/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАРЦІНКІ

Што пастаянна кідаецца ў вочы, гэта нават ня тое што звычаёвая, культурная, але нейкая нават прыродная небеларуская чужасьць гэтых асобін.
Я
ны ня толькі чужым словам, чужой мовай, але ўсім сваім выглядам — такія далёкія ад Беларусі.
У рэдкіх выпадках, калі бываюць сярод беларусаў, — выглядаюць людзьмі не ў сваёй талерцы. Далей...

7/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ АБ АХВЯРАХ І СПРАЎЦАХ

Гэтым выказваю сваё спачуваньне сябрам, сваякам і нявесьце беларуса Віталя Шышова, забітага ворагамі Беларусі. Віталь Шышоў — ахвяра злачынцаў злачыннай улады. Прыйдзе час — і яны будуць пакараныя.

Ідзе вайна супраць беларусаў, якая перакрочыла тэрыторыю краіны. Забойствы за мяжой — гэта почырк маскоўскай Лубянкі, якая выкарыстоўвае супраць беларусаў злачынны лукашысцкі рэжым. Цяпер гэта схавана, але стане вядома ўсім. Далей...

5/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Геапалітычны лахатрон

Назіраючы эйфарыю, якая ахоплівае пратэстнае беларускае грамадзтва ў сувязі з ваяжам каманды Ціханоўскай у ЗША, прыходзіцца задумвацца над гэтай зьявай. Усплываюць аналёгіі з псыхалёгіяй людзей пад час раскруткі фінансавых пірамід кшталту былой МММ, ці цяперашняй “Фініко”, якая віруе сёньня на абшарах Расеі. Тэхналёгія простая, але эфектыўная з улікам асаблівасьцяў чалавечых мазгоў. Далей...

1/8/2021 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2021
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024