Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ АБ АХВЯРАХ І СПРАЎЦАХ

Гэтым выказваю сваё спачуваньне сябрам, сваякам і нявесьце беларуса Віталя Шышова, забітага ворагамі Беларусі. Віталь Шышоў — ахвяра злачынцаў злачыннай улады. Прыйдзе час — і яны будуць пакараныя.

Ідзе вайна супраць беларусаў, якая перакрочыла тэрыторыю краіны. Забойствы за мяжой — гэта почырк маскоўскай Лубянкі, якая выкарыстоўвае супраць беларусаў злачынны лукашысцкі рэжым. Цяпер гэта схавана, але стане вядома ўсім.

Вымоўны прыклад — забойства Паўла Шарамета. Аўдыёзапісы, абнародаваныя агентурай, сьведчаць аб падрадным удзеле ў гэтым злачынстве лукашысцкага КГБ.

Прычына забойства Шарамета — тыповая для лубянскай мэнтальнасьці карпаратыўнай помсты і крымінальнага пакараньня.

Згодна з аналізам дасьведчаных змагароў з рэжымам, Павел Шарамет быў зьвязаны з палітыкай расейскіх спэцслужбаў. Ён варожа ацэньваў рэвалюцыйныя дасягненьні Беларускага Народнага Фронту, грэбліва адносіўся да беларускай мовы, падтрымліваў агрэсію Расеі супраць Чачэніі і г. д.

Пункт пералому ў сьветапоглядзе настаў у 2014 годзе пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны. Незадоўга да сьмерці Шарамет напісаў і публічна пакаяўся за свае дрэнныя адносіны да беларускай мовы, сказаў, што трэба шанаваць і ведаць нашу беларускую мову, паведаміў, што ён купіў падручнік па беларускай мове і сур’ёзна заняўся яе вывучэньнем.

Беларусам, якія вырасьлі пад антыбеларускім рэжымам і яшчэ не зразумелі значэньня мовы і сутнасьці расейскай вайны супраць Беларусі, нагадваю. Палітычнае пытаньне нумар адзін па важнасьці ў расейскай антыбеларускай палітыцы, пачынаючы ад цароў, ад папоў, ад бальшавікоў, ад так званых рускіх “дэмакратаў”, ад так званага рускага “народа” і заканчваючы пуцінскім “рускім мірам”, — палітычнай задачай нумар адзін ёсьць задача ліквідацыі беларускай мовы. З вырашэньнем гэтай задачы ўсе астатнія задачы акупацыі і сьціраньня Беларусі з мапы сьвету вырашаюцца лёгка.

Расейцы ў дзяржаўнай масе сваёй, і тыя, што сядзелі, сядзяць і будуць сядзець у Крамлі, разумеюць гэта дасканала.

Беларуская нацыя — гэта Беларуская Мова. Беларуская дзяржава — гэта Беларуская Мова. (Ня будзе Беларускай дзяржавы без Беларускай Мовы, не тлумеце сабе мазгі, разумнікі, каб ні памерлі ад чужога розуму.) Беларуская свабода — гэта Беларуская Мова.

Дык вось, Шарамета забілі. Ён перайшоў мяжу, заскочыў за чырвоныя сьцяжкі, як Літвіненка, як Скрыпаль і мноства іншых.

Задача ліквідацыі была ськінута на Лукашэнку. Хто гэта зрабіў — пакуль невядома. Але лубянска-лукашысцкія вушы відаць.

Відаць яны і ў забойстве Віталя Шышова. Дзіўлюся, што ніхто не папярэдзіў яго пра вядомыя ў палітычным і крымінальным сьвеце змрочныя фігуры, якія акружалі яго асобу. Гэта той выпадак, калі палітыкай у стане вайны трэба ўважліва цікавіцца, пакуль палітыка ні зацікавілася вамі.

Лубянскі лукашызм выйшаў за межы свайго канцлягеру. Хваля ўцекачоў зь Беларусі (як і ў 2010 годзе) падняла агентурную пену. Але цяпер сталі засылаць функцыянераў па спэцыялізацыі (па выкраданьні, ліквідацыі, “самагубствах” і т. п.).
У Варшаву заслана некалькі дзясяткаў такіх канторскіх рабоў (вядомыя нават дэталі).

Для эміграцыйных асяродкаў настаў час стварыць сваю службу бясьпекі. Складанасьць, аднак, у тым, што пакуль расхістаюцца аматары, такую службу створыць Лубянка. Тым ня менш, паколькі вайна перакрочыла нацыянальныя межы, ваяваць трэба. Ні там, ні тут рэжым не ацалее.

4 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

5/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2021
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024