Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Што пастаянна кідаецца ў вочы, гэта нават ня тое што звычаёвая, культурная, але нейкая нават прыродная небеларуская чужасьць гэтых асобін. У Лёс-Анжэлесе не прынялі беларускага хлеба-солі, адмовіліся ад пачастунку, які шчодра падрыхтавалі для іх (і для Сьветы) даверлівыя беларусы, ня селі (і нават ня сталі) за госьцевы стол, баючыся, што беларусы іх атруцяць, пагражалі нават паліцыяй і важна спасылаліся на нейкі “пратакол”. Тым часам ніякага “пратаколу” ў такіх сітуацыях не існуе. Кажу гэта як чалавек, які тое ведае. (Пачастункам скарысталіся амэрыканцы. Ніхто не памёр.) Ці вось іншая карцінка. На відэа прадэманстравалі спадарыню ў лукшысцкім судзе, якая па легендзе быццам бы парвала свой беларускі пашпарт (што, дарэчы, караецца законам), каб ня ехаць за мяжу. Пад арыштам у турме яна займаецца фітнэсам, дае інтэрв’ю замежным карэспандэнтам. На суд бландынка зьявілася ў новай чорнай сукенцы (што адзначылі журналісты), з новай акуратнай мужчынскай стрыжкай (пад афраамэрыканца), з пафарбаванымі на чорна валасамі, зь яркім “ліппэнштыфт” на губах. Пры гэтым спадарыня прытанцоўвала, віхляла целам, плечыкамі, сонечна ўсьміхалася і паказвала пальцамі “сэрцайка”. Які чалавек — такія і паводзіны, хоць бы і надуманыя. Таньчыкі ў час чумы. Асабліва калі ўлічыць, што 35 тысячаў арыштаваных беларусаў, што рэжымныя турмы ператвораныя ў катоўні, дзе арыштаваныя за Беларусь ня маюць правоў, дзе сьпяць на падлозе ў перапоўненых камэрах, дзе над беларусамі зьдзекуюцца, зьневажаюць, б’юць, катуюць, трымаюць у карцары, не даюць есьці і спаць, калечаць і забіваюць (як забілі Вітольда Ашурака). І спадарыня танцорка ў дачыненьні да прычан гэтых зьверстваў — далёка ня бокам. А ўвогуле, уся гэтая псэўдаапазыцыйная прамаскоўская ілжа, якая імкнецца асядлаць беларускі рух ды разыгрывае з сябе нямаведама што (хаця, вядома, “што”), мае толькі адну дарогу, адзін кірунак. Гэта шлях у чарговы маскоўскі тупік, у несвабоду дурняў, манкуртаў і паразітаў на беларускай бядзе. 5 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 7/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |