Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Амэрыканская палітыка зьмянілася за апошнія месяцы. Тое, што рабіў Трамп для Амэрыкі, — цяпер адмяняецца. Прытым складваецца ўражаньне, што дзейнічае ўстаноўка, — “абы ня Трамп”. Шмат што пераварочваецца дагары нагамі. Ну, скажуць, — сутнасьць дэмакратыі. Хаця, па праўдзе, дэмакратыя тут так сабе. Мне тое нагадвае тым часам нашу даўнюю шляхецкую “дэмакратыю” часоў Вялікага Княства Літоўскага. Мікалай Радзівіл Чорны жыцьцё клаў дзеля Айчыны, каб вырваць яе з абцугоў змаганьня на два франты. Усталёўваў пратэстантызм (кальвінізм). Пабудаваў 160 кальвінскіх збораў, адчыніў пратэстанцкія друкарні, друкаваў пратэстанцкія кнігі. Тым часам ягоны сынок Мікалай Радзівіл Сіротка перайшоў у каталіцтва і жыцьцё сваё прысьвяціў разбурэньню і зьнішчэньню ўсяго таго, што стварыў бацька. Абодва дзейнічалі вынікова. З таго часу беларусы, здаецца, мала зьмяніліся, а амэрыканцы, відаць, становяцца падобнымі на беларусаў. Вялікім паваротам прэзыдэнта Байдэна ў эўрапейскай палітыцы стала адступленьне ад пазыцыі недапушчэньня пабудовы расейска-нямецкага газапроваду “Паўночная плынь-2″. Капітал прагматычны. Палітыка, выбудаваная на ім, таксама без ідэалаў. Але гэтае рашэньне Злучаных Штатаў стала магутным ударам найперш па Украіне і па Польшчы. Фактычна, актывізавалася даўняя ціхая гібрыдная вайна Захаду і Расеі супраць краінаў Усходняй Эўропы, якія, абараняючыся, даўно праектуюць сабе то Балта-Чарнаморскую супольнасьць (90-я гады), то “Трохмор’е”. Калісьці ў 2004 годзе, калі Польшча ўступіла ў Эўразьвяз, я напаўсур’ёзна сказаў польскім палітыкам: “Віншую. Але праз 20 гадоў Польшча будзе змагацца за незалежнасьць.” Працэс ідзе. Нас тым часам цікавіць гэтая палітыка ў дачыненьні да Беларусі. Нядобрай зьвесткай барацьбы за беларускі плацдарм стала падтрымка Злучанымі Штатамі палітыкі сістэмных санкцыяў супраць Беларусі. Амэрыка увесь час ўводзіла санкцыі супраць антыпраўных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі. Але цяперашняя сітуацыя адрозьніваецца ад папярэдніх. Цяперашнія сістэмныя санкцыі супраць Беларусі разглядаюцца ў Эўропе як механізм, які мусіў бы прывесьці да ліквідацыі ўлады Лукашэнкі. Гэта, аднак, шаблонная памылка. Дыктатуру санкцыі не зьнішчаюць. Паўтаруся: санкцыі моцна ўдараць па беларусах. Народ упадзе на дол, а рэжым і Лукашэнка застануцца наверсе. Прытым будуць створаны спрыяльныя ўмовы Маскве дзеля татальнага кантролю над рэжымам Лукашэнкі, над эканомікай і палітыкай Беларусі дзеля ажыцьцяўленьня дэ-факто захопу краіны. Санкцыйная вайна абцяжараная супраць беларусаў зьнішчэньнем грамадзянскай супольнасьці і ўсяго беларускага. Прытым рэжым наўпрост зьвязаў гэта з “атакай” заходніх санкцый. Маўляў, калі ўвядзеце санкцыі, — мы зьнішчым беларускую грамадзянскую супольнасьць. Зразумела, што прычыннай сувязі тут няма. Антыбеларускі рэжым, што распачаў гібрыдны генацыд супраць беларускага народа, вырашыў няўклюдна прыкрыцца заходняй палітыкай. І, тым ня менш, той, хто спрыяў бы санкцыйнаму націску на антыбеларускі рэжым, мусіў бы ў інтарэсах народа Беларусі гэта ўлічваць, знаходзіць розныя спосабы ўзьдзеяньня. Маніпулятыўнай прыладай цяперашняй санкцыйнай эўрапейскай палітыкі зьяўляецца групоўка Латушкі-Ціханоўскай. Амэрыка ня ўдзельнічала ў лялячнай камэдыі, якую наладзіла Эўропа са “статусам” Сьвятланы Ціханоўскай. Пра гэта была выказана выразная пазыцыя Дзярждэпартамэнта яшчэ пры Трампе. Амэрыка не прызнала фальшывых выбараў Лукашэнкі ў 2020 годзе, канстатавала, што прэзыдэнт на гэтых выбарах ня быў выбраны, і не існуе юрыдычных прававых доказаў аб перавазе ці выбраньні каго-небудзь на гэтых выбарах. Гэтай жа пазыцыі, фактычна, прытрымлівалася і адміністрацыя прэзыдэнта Байдэна. Становішча пачало зьмяняцца пасьля амэрыканскай падтрымкі Нямеччыны ў справе “Паўночнай плыні-2″ і пасьля сустрэчы Байдэна з Пуціным 16 чэрвеня гэтага года. У канцы ліпеня групу Ціханоўскай запрашаюць у ЗША і потым, нібыта пад ціскам Кангрэса і Дэмакратычнай партыі ( але найбольш пад уплывам лабістаў) была, наладжана кароткая размова прэзыдэнта Байдэна з Ціханоўскай (якая спачаткку не прадугледжвалася). Куртуазыйна былі вытрыманыя ўсе правілы другаснага нефармальнага кантакту (гэта значыць — Ціханоўскую запрасілі ў Белы Дом разам з дарадцам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джэкам Саліванам і іншымі дзяржаўнымі чыноўнікамі. У часе бяседы ў залю Рузвэльта зайшоў прэзыдэнт Байдэн, прывітаў Сьвятлану, пагаварыў аб агульных пытаньнях і ў канцы (важны штрых нефармальнасьці) пачаставаў яе пячэнькамі. Гэты эпізод выклікаў неадэкватны шум у заангажаваных мэдыях, аднак эпізод мае таксама ацэначнае значэньне і сьведчыць, што Байдэн падтрымлівае эўрапейскую пазыцыю санкцый, лялечную гульню Эўропы ў “статус” Ціханоўскай, і інфармуе пра гэта (дае знак) Пуціну. Нічога добрага для беларусаў такая пазыцыя не абяцае. Але трэба ўлічыць, што Амэрыка не зацікаўлена ў страце незалежнасьці Беларусі. Праўда, паколькі як і Эўропа, яна быццам бы схіляецца да пуцінскага праекту зьмены ўлады ў Беларусі, гэта можа абярнуцца фатальным вынікам для ўсяго беларускага народа (калі ня будзе грамадзкага супраціву з боку людзей). Гісторыя ў каторы раз падводзіць беларусаў да высновы, што ня зьнешнія чыньнікі, але толькі самыя беларускія людзі могуць станоўча збудаваць сваю будучыню і сцьвердзіць сваё дзяржаўнае быцьцё ў нацыянальнай дзяржаве. Але тое магла б ажыцьцявіць толькі беларуская палітычная арганізаваная сіла узброеная Беларускай ідэяй нацыянальнага Адраджэньня. 1 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 9/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |