Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Сеціве ёсьць кінафільм “Купала” (рэжысёр Уладзімер Янкоўскі), які зьняты год таму і які рэжым не пусьціў у кінапракат. Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм” (за ўсю яе гісторыю), дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі. Тое вельмі важна ў кіно і ў тэатры. Калі яно ёсьць, тады мастацтва характарызуе сябе як нацыянальнае. Шчыра кажучы, я нават зьдзіўлены, што у калектыва тое атрымалася (тое, што ў русіфікатарскай “Беларусьфільм” не атрымлмвалася ніколі). Мне добра вядомы гэты гістарычны пэрыяд (першая чвэрць 20-га стагоддзя) па роду маёй ранейшай навуковай дзейнасьці, вядомыя постаці дзеячоў таго часу. Зь некаторымі я пасьпеў яшчэ быць асабіста знаёмым, запісваў іхныя ўспаміны і іншае (напрыклад, Паўліна Мядзёлка, Язэп Сушынскі, ягоная жонка Кацярына Юстынаўна, жонка Аркадзя Смоліча (Алеся Ігнатаўна), Аляксандар Міцкевіч, асяроддзе Яна Пазьняка, Максім Танк, Антон Шукелойць, Стэфанія Станюта, Зоська Верас, Ларыса Геніюш, Пётра Сергіевіч і іншыя). Праглядаючы гісторыю таго часу, факты, фота і апісаньні, фармуецца ўяўленьне аб людзях, якія былі. У кіно “Купала” ўражвае “трапляньне” ў вобразы, якія ўжо склаліся ў маёй галаве. Прытым тут увогуле няма правалаў у ролях, кожная роля — вобраз, а некаторыя выкладзеныя проста бліскуча. (Я адмыслова не разглядаю тут ролі і не называю акцёраў, бо гэта не рэцэнзія, а толькі водгук). Добра пастаўлены і сыграны, практычна, усе зборныя сцэны інтэлігенцыі. Гэта складана і ў кіно, і ў тэатры. Але рэжысура і акторы тут на вышыні. У фільме ёсьць гістарычная праўдзівасьць вобразаў, адносінаў і гістарычнай сітуацыі, і самае важнае (паўтаруся) — тут ёсьць тое сутнаснае, характэрнае, інтэлегентнае і беларускае ў дачыненьнях людзей, дух нашай звычаёвай культуры таго часу, такі знаёмы і настальгічны. У культурных местачковых сем’ях (кажу пра сваё асяроддзе) дзеці не называлі бацькоў на “ты”, але ў другой і трэцяй асобе; людзі ў размовах не павышалі голасу, умелі слухаць, не перабівалі адзін аднаго, не ўжывалі вульгарнай лексікі. Паважлівыя адносіны людзей (зьвярталіся адзін да аднаго “пан” і “пані”) былі зазвычай, прытым пры захаваньні ветлівай дыстанцыі выяўлялася дабразычлівасьць і адкрытасьць, людзі ўсьміхаліся. Тое было нормай. Так было і паміж беларусамі першай пасьляваеннай эміграцыі ў ЗША, жыцьцё якой я яшчэ засьпеў у 90-х. У агульных рысах у фільме “Купала” ёсьць дух культуры, адносінаў і вобраз Беларусі. Фільм увогуле зроблены прафэсійна (пра недахопы тут не пішу). Гэта выяўляецца ў прыватнасьці і ў аксэсуарах, і ў касьцюмах, дасканала дапасаваных да эпохі. Ад сябе дадам, што мода пэрыяду сэцэсіі і мадэрну як для мужчын, так і асабліва для жанчын, была, бадай што, найпрыгажэйшай у эўрапейскай гісторыі. Але самымі прыгожымі ў фільме ёсьць створаныя акторамі вобразы людзей, беларускай інтэлігенцыі пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня, змаганьня за незалежнасьць, за вольную Бацькаўшчыну і сьветлую Беларусь. 11 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 14/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |