Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Алесь Разанаў не жыве. Бяда ня ходзіць адна. У цяжкім часе для літаратуры і для краіны адзін за адным адыходзяць шасьцідзесятнікі. Той узровень літаратуры пад акупацыяй яшчэ патрабуе свайго тлумачэньня. Скончыліся сталінскія рэпрэсіі. На выкашанай пожні пачала расьці новая беларуская літаратура. Уздым. Шасьцідзесятыя далі класіку 2-й паловы ХХ-га стагоддзя. Тут і Быкаў, і Караткевіч, і Барадулін, і Мележ, і Стральцоў, і Бураўкін, і Разанаў, і маса паэтаў, пісьменьнікаў, узровень якіх цяпер недасяжны. Яны ўжо не жывуць. Цяпер адышоў і Разанаў — паэт са сваім сьветам. Шкода. Паэт, які сваёй творчасьцю ўзвышаў эліту нацыі. Бывай, дарагі Алесь. Зямны шлях скончаны. Засталася вечнасьць. Вечная памяць. 26 жніўня 2021 г. Зянон Пазьняк 28/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: “СТРАНА ДЛЯ ЖЫЗЬНІ” І ўсё ж такі нешта нядобрае робіцца ў галовах некаторых беларусаў, што вырасьлі пад паранойнай уладай. Ужо 25 гадоў назіраю за цяперашнімі эмігрантамі зь Беларусі. Бывае ўсяляк. Але ў цэлым сумнае відовішча. Ёсьць людзі, якім ня трэба ні свабода, ні вольная Беларусь і ніякая іншая Беларусь. Яны шукаюць “страну для жызьні”. Цяпер, выкарыстоўваючы эміграцыю, зь Беларусі ў суседнія краіны (Польшчу, Летуву, Украіну, Нямеччыну і інш.), паехаў таксама на плячах беларусаў “русскій мір” і сцьвярджае там сваю прысутнасьць. Ва Украіне ўжо сталі забіваць беларускіх патрыётаў, а ў Вільню ўжо нават рускія школы зь Менску сталі пераязджаць дзеля русіфікацыі “эмігрантаў”. Скора пачуем адтуль: “Пуцін, мудрый, помогі!” 28/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Беларусы-эмігранты павінны ствараць свае беларускія асяродкі. Са жніўня 2020 г. актыўныя беларусы масава ўцякаюць ад рэжымнага гэбісцкага гвалту ў краіне і ўладкоўваюцца ў свабодных дэмакратычных краінах. Але ня добра, што бальшыня асіміляваных (русіфікаваных) беларусаў панесла ў свабодныя краіны асяродкі “рускага міра”. У гэтых асяродках камфортна зашываецца агэнтура рускага гэбоўскага фундаменталізму. 28/8/2021 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |