Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “СТРАНА ДЛЯ ЖЫЗЬНІ”

І ўсё ж такі нешта нядобрае робіцца ў галовах некаторых беларусаў, што вырасьлі пад паранойнай уладай. Ужо 25 гадоў назіраю за цяперашнімі эмігрантамі зь Беларусі. Бывае ўсяляк. Але ў цэлым сумнае відовішча.

Ёсьць людзі, якім ня трэба ні свабода, ні вольная Беларусь і ніякая іншая Беларусь. Яны шукаюць “страну для жызьні”.

Цяпер, выкарыстоўваючы эміграцыю, зь Беларусі ў суседнія краіны (Польшчу, Летуву, Украіну, Нямеччыну і інш.), паехаў таксама на плячах беларусаў “русскій мір” і сцьвярджае там сваю прысутнасьць. Ва Украіне ўжо сталі забіваць беларускіх патрыётаў, а ў Вільню ўжо нават рускія школы зь Менску сталі пераязджаць дзеля русіфікацыі “эмігрантаў”. Скора пачуем адтуль: “Пуцін, мудрый, помогі!”

Зразумела, што “ватную палітыку” трэба адкідаць, ачышчацца ад рэжымнай заразы. Ёсьць магчымасьці. Бларусам за мяжой цяпер трэба хутчэй ствараць свае беларускія арганізацыі, беларускія школкі, беларускія выданьні, пашыраць беларускую мову, беларускую літаратуру, ствараць беларускія хрысьціянскія суполкі і г. д., словам — адраджаць беларускае нацыянальнае жыцьцё. Тым больш, што няма перашкодаў, ніхто не перасьледуе за мову і за Беларусь.

Калі не ствараць нацыянальныя ініцыятывы, асяродкі, суполкі, выданьні ў роднай мове, калі нацыянальна не гуртавацца, тады беларускае жыцьцё на эміграцыі заглушыць поўрасейскае ватнае пустазельле.

Мы ж бачым іх, тых, інфантыльных, што паддаліся чужому ўплыву і справакавалі хвалю гібрыднага генацыду у Беларусі ды шкодзяць цяпер за мяжой, патрабуюць эканамічных санкцыяў, каб пакласьці ў магілу краіну і (як на Кубе) загнаць у галечу народ. (Рэжым ад гэтага ня згіне, а толькі азьвярэе і пусьціць Маскву на парог).

Адраджэньне — гэта працэс, якое нацыянальная цемра і ворагі Беларусі зноў пусьцілі пад нож.

Тым, хто яшчэ здольны разумець, нагадаю найразумнейшую і найсьвяцейшую праўду, зь якой пачынаецца Эвангеліе Яна: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Усё праз Яго сталася, і без Яго ня сталася нічога з таго, што сталася.”

Калі ня будзеце мець Беларускай мовы, тады ня будзе вам ні Беларусі, ні Айчыны, ні хлеба, ні свабоды. Будзеце бадзяцца і вечна шукаць “страну для жызьні”.

21 жнівень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

28/8/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2021
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024