Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПЕРШЫ “ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ” У РЭЧЫШЧЫ БЕЛАРУСКАЙ БАРАЦЬБЫ ЗА СВАБОДУ

30 верасьня 1989 года 32 гады таму адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях — агульнабеларуская грамадзкая фронтаўская акцыя супраць Чарнобыльскага генацыду, рух за пакараньне вінаватых і за адкрыцьцё праўды пра Чарнобыльскую катастрофу.
(Назва, як і шмат якіх іншых — “трасянка”, “Мартыралог Беларусі”, “Курапаты” і г. д.– усталявалася, дзякуй Богу, з маёй лёгкай рукі).

Першая акцыя прадугледжвала сход і прыход у Менск людзей з усёй Беларусі на дэманстрацыю барацьбітоў супраць чарнобыльскага вынішчэньня і, асабліва з чарнобыльскіх раёнаў. З Гомеля, напрыклад, калёна каля тысячы чалавек адправілася ў Менск дэманстратыўна пешшу (адлегласьць амаль 400 км.). Гэтак жа і шмат зь якіх іншых гарадоў. Камуністычныя ўлады кінулі ўсе сілы, каб не дапусьціць людзей у Менск: заблакавалі дарогі, зрабілі засекі і перашкоды, кінулі на перахоп унутраныя войскі і ОМОН. Але некаторыя людзі прарваліся групамі і ў адзіночку. Далей...

30/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПЕРАМОЖАМ ЭПІДЭМІЮ і РЭЖЫМ

(Паведамленьне)

Назіраючы за працэсамі, прыходзім да відочнага выніку, што сьвет (і ўсё ў сьвеце) разьвіваецца па правілах і ў сваім парадку. Перамены адбываюцца ў выніку катастроф (разбурэньня існага).

Гэтая банальная праўда вядомая даўно, але задумваемся над ёй найбольш тады, калі якраз адбываецца катастрофа.

Мы зараз перажываем сусьветную катастрофу, якая ўплывае на ўсё чалавецтва. Назва катастрофы — “Ковід-19″, альбо папулярна — “Карона”. Чалавецтва змагаецца з агрэсіўнай малекулай, якая пагражае ўсім. Далей...

28/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: АБ СЬВЯТАХ

17-ы верасень 1939 года беларусам трэба ацэньваць гістарычна станоўча ў зьмесьце беларускага нацыянальнага існаваньня.

Але сьвятам “народнага адзінства” гэтая дата не зьяўляецца, бо яна ёсьць вынік дзеяньняў і акупацыйнай агрэсіі іншых дзяржаваў, найперш Савецкай Расеі. 17-га верасьня 1939-га года заходняя беларуская тэрыторыя была вернута, але адна акупацыя зьмянілася іншай акупацыяй.

Гісторыя даты такая. У 1921 годзе Савецкая Расея ў выніку Рыжскай змовы з прычыны няўдалых ваенных дзеяньняў падзяліла акупаваную тэрыторыю Беларусі паміж Расеяй і Польшчай. Далей...

17/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АПАВЯШЧЭНЬНE БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

14 верасень, 2021 г.
г. Варшава

Беларуская нацыя і дзяржава ў небясьпецы. Падзеі, якія адбываюцца, пагражаюць суверэнітэту і нацыянальнаму існаваньню Рэспублікі Беларусь.
Працягваецца зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці Беларусі, усіх беларускіх арганізацыяў, праяваў беларускага нацыянальнага жыцьця. Распачаты рэпрэсіі супраць народа, створана блакада наземных і авіяцыйных сувязяў з замежжам, уводзяцца жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Беларускай дзяржавы з нерэальным намерам ліквідаваць уладу Лукашэнкі.
Вынішчэньне Беларусі стала вынікам сумарных дзеяньняў і рашэньняў Лукашэнкі, Пуціна і памылак замежных палітыкаў.
Цяпер мы, беларусы ў Бацькаўшчыне і ва ўсім сьвеце, мусім выратаваць сваю краіну ад зьнішчэньня. Далей...

16/9/2021 › Навіны

Камэнтаваць


THE AGREEMENTS CONCLUDED IN MOSCOW ARE ILLEGAL. Mr. LUKASHENKA IS ADOPTING CRIMINAL POLICIES

September 9, 2021 the usurper A. Lukashenka has committed the next crime acting as betrayer of the national interests of the Belarusian state and people. He and V. Putin have adopted the documents (“the roadmaps”) which in fact represent the plan of the gradual occupation as well as of the economic and political absorption of Belarus by Russia. November 4, 2021 V. Putin and A. Lukashenka wish to approve officially these documents and legalize “the road maps” through fictitious structures of the so called “union state”. Далей...

16/9/2021 › Навіны, English

Камэнтаваць


АБ НІКЧЭМНАСЬЦІ МАСКОЎСКІХ ПАГАДНЕНЬНЯЎ І ЗЛАЧЫННАЙ ПАЛІТЫЦЫ ЛУКАШЭНКІ

9 верасьня адбыўся чарговы этап нацыянальнай здрады дзяржаве і народу Беларусі з боку ўзурпатара Лукашэнкі. У Маскве ён узгадніў з Пуціным дакуманты (”дарожныя карты”), якія на справе зьяўляюцца планам расьцягнутай акупацыі, эканамічнага і палітычнага паглынаньня Беларусі Расеяй. 4-га лістапада Пуцін і Лукашэнка плануюць афіцыйна зацьвердзіць гэтыя паперы і замацаваць іх праз фіктыўныя ворганы так званай “саюзнай дзяржавы”. Далей...

13/9/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ПРАДУХІЛІЦЬ КАТАСТРОФУ

Тэарэтычна адказ ляжыць на паверхні — ліквідаваць уладу Лукашэнкі і яго асяроддзя.

У рэальнасьці ў Беларусі адбылася параза стыхійнай электаральнай рэвалюцыі пратэсту і працягваецца жорсткі (ў форме гібрыднага генацыду) наступ антынароднай рэакцыі, арышты і рэпрэсіі.

Беларускі супраціў знаходзіцца ў падзем’і, карыстаецца партызанскімі мэтадамі дэманстрацыі нязгоды з рэжымам.

Небясьпечна тое, што праблему ліквідацыі ўлады Лукашэнкі ўзялі на сябе зьнешнія сілы, абапіраючыся на сумніўныя ўяўленьні апазыцыйных груповак, якія зь імі супрацоўнічаюць. Далей...

11/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Станіслававіч Пазьняк пра палітыку Захаду, перамовы і змаганьне за Беларусь.

https://www.youtube.com/watch?v=1C–5FHKPmY

9/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗВАГІ Ў ПАЧАТКУ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ

У змаганьні з Эўразьвязам Масква дасягае вынікаў. Гэта факт. Эміграцыйная атака і маніпуляваньне ўцекачамі з Блізкага Усходу цалкам ізалявалі рэжымную групоўку Лукашэнкі (а рэальна — Беларусь) ад суседзяў і ад рэшты краінаў дэмакратычнай Эўропы.
Рэспубліка Польшча і Прыбалтыйскія рэспублікі ўвялі надзвычайны стан у памежнай зоне. Праз тыдзень Масква пачынае свае ваенныя вучэньні на тэрыторыі Беларусі — “Захад-21″.

Усё гэта называецца стварэньнем напружаньня на межах. У такой сітуацыі палітыка міжлюдзкіх і міжнародных кантактаў не адбываецца. Мэта Крамля дасягнута — кліент (Лукашэнка) у лапах Масквы. Далей...

4/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Запрашаем на вечар памяці сябра ТБК Паўла Саўчанкі 2 верасня а 19.00.

Вечар адбудзецца на Раўгіклас 25 Вільнюс (Дом нацыянальных аб’яднанняў).
А а 15.00 будзе ўскладанне кветак на яго магілу на Еўфрасіньеўскіх могілках. Збор а 14.50-15.00 каля галоўнага ўваходу на могілкі.

Просьба, запрасіць таксама сваіх знаёмых на вечар памяці Паўла Саўчанкі.
Не забывацца, што жывем у складаныя эпідамалагічныя часы. Таму не забываемся пра меры бяспекі, вытрымліваем дыстанцыю 2 метры, носім маскі.

З павагай,
Старшыня ТБК
Аляксандр Адамковіч

2/9/2021 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2021
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024