Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
17-ы верасень 1939 года беларусам трэба ацэньваць гістарычна станоўча ў зьмесьце беларускага нацыянальнага існаваньня. Але сьвятам “народнага адзінства” гэтая дата не зьяўляецца, бо яна ёсьць вынік дзеяньняў і акупацыйнай агрэсіі іншых дзяржаваў, найперш Савецкай Расеі. 17-га верасьня 1939-га года заходняя беларуская тэрыторыя была вернута, але адна акупацыя зьмянілася іншай акупацыяй. Гісторыя даты такая. У 1921 годзе Савецкая Расея ў выніку Рыжскай змовы з прычыны няўдалых ваенных дзеяньняў падзяліла акупаваную тэрыторыю Беларусі паміж Расеяй і Польшчай. Палітыка антыбеларускай польскай “санацыі” зьмянілася тут палітыкай рускага камуна-энкавэдзісцкага генацыду. Заходняя Беларусь панесла адчувальныя страты ў людзях, у маёмвсьці, у культуры і ў сацыяльных дачыненьнях. Адначасна савецкі імпэрскі акт збройнага забору ранейшых акупаваных тэрыторыяў аб’ектыўна азначаў аднаўленьне тэрытарыяльнасьці Беларусі чужымі рукамі, фармальную нацыянальную сатысфакцыю для беларусаў і рэальна — павелічэньне ўдзельнай вагі краіны ў Савецкім Саюзе. Сапраўднымі нацыянальнымі сьвятамі Беларускага Народу ёсьць Дзень Волі 25-га Сакавіка 1918 года, Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 25-га Жніўня 1991 года, Дзень Беларускай Вайсковай Славы 8-га варасьня 1514 года, Дзень Памяці Продкаў — Дзяды 2-га лістапада, Слуцкі Збройны Чын 26-га Лістапада 1920 года. А таксама вялікія Хрысьціянскія сьвяты — Нараджэньне (Каляды) і Вялікдзень (Зьмёртвыхустаньне) Хрыстова. Жыве Беларусь! 17 верасень 2021 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/absvatah 17/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |