Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПЕРШЫ “ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ” У РЭЧЫШЧЫ БЕЛАРУСКАЙ БАРАЦЬБЫ ЗА СВАБОДУ

30 верасьня 1989 года 32 гады таму адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях — агульнабеларуская грамадзкая фронтаўская акцыя супраць Чарнобыльскага генацыду, рух за пакараньне вінаватых і за адкрыцьцё праўды пра Чарнобыльскую катастрофу.
(Назва, як і шмат якіх іншых — “трасянка”, “Мартыралог Беларусі”, “Курапаты” і г. д.– усталявалася, дзякуй Богу, з маёй лёгкай рукі).

Першая акцыя прадугледжвала сход і прыход у Менск людзей з усёй Беларусі на дэманстрацыю барацьбітоў супраць чарнобыльскага вынішчэньня і, асабліва з чарнобыльскіх раёнаў. З Гомеля, напрыклад, калёна каля тысячы чалавек адправілася ў Менск дэманстратыўна пешшу (адлегласьць амаль 400 км.). Гэтак жа і шмат зь якіх іншых гарадоў. Камуністычныя ўлады кінулі ўсе сілы, каб не дапусьціць людзей у Менск: заблакавалі дарогі, зрабілі засекі і перашкоды, кінулі на перахоп унутраныя войскі і ОМОН. Але некаторыя людзі прарваліся групамі і ў адзіночку.

Каля Гадзіньнікавага завода ў скверы па вуліцы “Талбухіна” сабралася каля 30-ці тысячаў дэманстрантаў і пад моцным дажджом рушылі па прасьпекце да Дому ўраду. Дайшлі амаль усе. Пад несьціханым дажджом адбыўся мітынг (я якраз быў яго вядоўцам). Выступалі фронтаўцы, людзі з Чарнобыльскай зоны і знакамітыя асобы Беларусі. Алесь Адамовіч прывёз з Масквы вядомага тады савецкага акадэміка Веліхава, які выступіў на мітынгу і падтрымаў беларусаў.

Пасьля мітынгу адбылася ў Чырвоным касьцёле (тады Дом кіно) вялікая прэсавая канфэрэнцыя і афіцыйнае паседжаньне кіраўнікоў і энтузіястаў Чарнобыльскага Шляху. Былі прамовы, прынятыя звароты і рэзалюцыі.

Тут жа была падтрыманая ідэя БНФ, каб правесьці ў Менску асамблею народаў “Чарнобыльскі шлях” і стварыць там “Чарнобыльскі трыбунал”, дзе прапанавана заслухаць сьведкаў радыяцыйнага генацыду, падсумаваць факты, выбраць і зацьвердзіць сяброў Трыбуналу, які вынясе вердыкт аб дзеяньнях кампартыі, савецкіх уладаў і асобаў, вінаватых у стварэньні радыяцыйнай небясьпекі для жыцьця беларусаў.

Асамблея і Трыбунал адбыліся 25 лістапада 1989 года ў Чырвоным касьцёле пры вялікім наплыве людзей, сьведкаў чарнобыльскага злачынства, навукоўцаў, дасьледчыкаў і гасьцей з Прыбалтыкі, Украіны, Малдовы. Вердыкт і рашэньні Чарнобыльскага Трыбунала паўплывалі потым на дзейнасьць Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, паслужылі апорай для палітыкі дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

Мушу адзначыць, што высокі ўздым і ўзровень пасіянарнасьці ў 1988-1991 гадах быў вельмі вялікім, канкрэтна асэнсаваным, канструктыўным і выніковым. Гэта была, бадай, самая эфэктыўная вяршыня разумнага масавага народнага дзеяньня за ўсю нашу нацыянальна-адраджэнцкую гісторыю. Параўнаць можна хіба толькі з 1917 годам — пэрыядам Усебеларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Асэнсаванасьць і выніковасьць беларускага руху тых часоў тлумачыцца, перш за ўсё, ідэёвай і структурнай арганізаванасьцю народнай барацьбы, якую ўзначальвалі нацыянальныя арганізацыі і дзеячы Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня. У 1988-1991 гадах адказнасьць за барацьбу супраць рускага камунізму і савецкай акупацыі ўзяў на сябе і ажыцьцявіў перамогу незалежніцкіх сіл народа Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”.

Цяпер, на жаль, маем (ужо амаль у гісторыі) іншы прыклад, калі ў 2020 годзе адбыўся стыхійны масавы выступ народа ва ўмовах вынішчэньня беларускіх нацыянал-дэмакратычных сілаў. Некіруемая і штурханая прафанатарамі ў тупік маса пратэстуючых людзей, кладучы крывавыя ахвяры і жывот на шляху да свабоды, была задушана прамаскоўскім рэжымам, запоўніла турмы і эміграцыю, церпіць і расплочваецца за прамаскоўскую палітыку невядамых раней асоб, за правакацыю безадказных, палітычна-інфантыльных, з большага чужых для Беларусі людзей, сваімі жыцьцямі, здароўем і свабодай, разбурэньнем нацыянальнага быцьця, эканомікі і культуры.

І 1917-1918 гады (стварэньне і незалежнасьць БНР), і 1988-1991 гады (перамога над рускім камунізмам і аб’яўленьне незалежнасьці Беларусі) хай жа будуць нам прыкладам для далейшага змаганьня супраць прамаскоўскага рэжыму і хунты Лукашэнкі, супраць расейскай імпэрскай палітыкі за вольную сьветлую Беларусь, бо барацьба працягваецца і перамога стане за беларусамі.

Эпізоды змаганьня супраць чарнобыльскага генацыду, першы Чарнобыльскі Шлях, Чарнобыльская асамблея, Чарнобыльскі трыбунал — гэта толькі частка той вялікай беларускай барацьбы, той моцнай нацыянальна-дэмакратычнай адраджэнскай плыні, якая прывяла да незалежнасьці Беларусі — мары пакаленьняў людзей.

Уздымай вышэй штандары!
Гучы наша Беларуская мова і песьня!
Гартуйся наш баёвы дух!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

30 верасень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

(фота да тэксту можна глядзець у крыніцы)

Крыніца: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/piersy-carnobylski-slach-u-recyscy-bielaruskqj-baracby-za-svabodu

30/9/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2021
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024