Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПЕРАПЫНАК У ГІБРЫДНА-САНКЦЫЙНАЙ ВАЙНЕ

Сітуацыя, якая створана цяпер у Беларусі і вакол Беларусі, выклікае засьцярогі сваімі працэсамі і дрэннымі вынікамі. Адбываецца нечуваны разгул рэпрэсіяў супраць беларусаў і культуры Беларусі, ігнараваньне законаў і правоў людзей.
Улада Лукашэнкі праводзіць акупацыйную палітыку па вынішчэньні грамадзянскай супольнасьці і ўсяго беларускага. Рэжым апраўдвае рэпрэсіі помстай за ўвядзеньне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі з боку Эўразьвязу і ЗША.

Эўразьвяз і ЗША абгрунтоўваюць увядзеньне эканамічных санкцыяў парушэньнем правоў чалавека, тэрорам і рэпрэсіямі ў Беларусі.

Пры дапамозе эканамічных санкцый супраць Беларусі Эўразьвяз і ЗША спадзяюцца ліквідаваць уладу Лукашэнкі шляхам прымусу яго да правядзеньня новых дэмакратычных выбараў прэзыдэнта, у выніку якіх Лукашэнка павінен страціць уладу.

Вопыт сьведчыць, што эканамічныя санкцыі могуць паўплываць на прыняцьце рашэньняў альбо выклікаць адмену дзеяньняў, але не ліквідуюць уладу дыктатара. Гістарычная практыка эканамічных санкцыяў і блакадаў была адмоўнай: народ падае ў галечу, а дыктатура застаецца. Народ у галечы ня здольны да супраціву.

Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі могуць разбурыць нацыянальную эканоміку і дзяржаву, ліквідаваць суверэнітэт, апусьціць беларусаў за рысу беднасьці, але ў прынцыпе не абваляць рэжым Лукашэнкі, бо за плячыма рэжыму стаіць пуцінская Расея, якая зацікаўлена падтрымаць дыктатара, каб, кантраляваць ягоны рэжым і ў пэрспэктыве захапіць аслабленую эканамічнымі санкцыямі і рэпрэсіямі Беларусь і далучыць да Расеі.

Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, — гэта ёсьць гібрыдная вайна супраць беларускай нацыі і народу Беларусі, якую падтрымлівае пуцінская Расея праз залежны ад яе рэжым Лукашэнкі.
У такую вайну пры пасярэдніцтве прарасейскіх апазыцыйных груп уцягнуты Эўразьвяз, санкцыйная палітыка якога рэальна спрыяе інтарэсам Крамля.

На сёньняшні дзень мы назіраем пачатак катастрофы Беларусі. Калі працэс не спыніць, тады будзе разбуральна зьменена гісторыя нашай краіны і геапалітычныя абставіны ў гэтай частцы Эўропы (найбольш некарысна для Беларусі, Польшчы і Украіны).

Выхадам з двухбаковай гібрыднай палітыкі зьнішчэньня нашай краіны, дзе ў закладніках ёсьць Беларускі народ, мусіць стаць найперш добрая воля бакоў, якая не супярэчыла б здароваму сэнсу. Такі сэнс існуе.

Першым крокам магло б стаць прыпыненьне на адзін месяц палітычных рэпрэсіяў, арыштаў і судоў з аднаго боку, і прыпыненьне эканамічных санкцыяў — з другога. За гэты час ствараецца платформа для перамоваў аб спыненьні рэпрэсіяў, аб амністыі асуджаных, аб спыненьні гібрыднай і санкцыйнай вайны, аб аднаўленьні пасажырскіх ліній авіяперавозак і г. д.

Сам па сабе такі ход падзей не пачнецца. Добра было б, каб з прапановай пра часовы мараторый выступіла і зьвярнулася б да абодвух бакоў нейкая знаная і аўтарытэтная ў грамадзтве арганізацыя альбо асоба. Такія арганізацыі і асобы ёсьць у Эўропе і ёсьць яшчэ ў Беларусі.

Пажадана, каб такія ініцыятывы зьявіліся якраз цяпер, бо ход падзей гібрыдна-санкцыйнай вайны ўмацоўвае прэтэнзіі і пазыцыі Расеі супроць Беларусі, пагражае стратай жыцьцёвай пэрспэктывы беларускаму грамадзтву і беларускім людзям, практычна, мінаючы аўтарытарны рэжым.

Яшчэ раз падкрэсьлю, што працяг гібрыдна-санкцыйнай вайны ў існуючых умовах, не ліквідуе рэжым Лукашэнкі, але можа разбурыць дзяржаву, суверэнітэт, эканоміку і культуру Беларусі, умацуе геапалітычныя пазыцыі пуцінскай Расеі на мапе Эўропы.

Магчымасьці, пэрспэктывы і паляпшэньне становішча мусілі б быць скарыстаныя людзьмі, якія разумеюць небясьпеку і дбаюць пра будучыню Беларусі і Усходняй Эўропы.

10 кастрычнік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

12/10/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2021
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024