Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГА ПРА ВЫНІШЧЭНЬНЕ. Абавязковыя атрыбуты і прыкметы эўрапейскай нацыі — нацыянальны тэатр і нацыянальная літаратура. Калі гэтага не існуе — няма і нацыі. Цяпер беларусы падвержаны нацыянальнаму генацыду гэтак жа, як і ў 1930-х, але пакуль што без масавых расстрэлаў (якія, аднак, могуць аднавіцца пры працягу антыбеларускай улады). Імкненьне ліквідаваць беларускую літаратуру прамаскоўскі рэжым праявіў ад самага пачатку (ліквідацыя Дома літаратара, Літфонду, пагром і падзел Саюзу пісьменьнікаў). Цяпер Саюз пісьменьнікаў зачынілі. 29/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: СЛУЦКАЯ АБАРОНА АЙЧЫНЫ 26-27 лістапада 1920 года Слуцкія аддзелы Беларускага дабраахвотнага войска БНР распачалі збройную апэрацыю супраць бальшавіцкай акупацыйнай арды. У кастрычніку 1920 года Слуцк і Случчына у выніку польска-расейскага ваеннага замірэньня апынуліся ў нэўтральнай зоне перад наступаючымі бальшавікамі. Тэрмінова быў скліканы Зьезд Случчыны, які прыняў рашэньне стварыць войска і абараняць тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі ад бальшавікоў. За тры дні на зборны пункт зьявіліся дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Але недахоп зброі і амуніцыі не дазволіў і на палову выкарыстаць гэты рэсурс. Балі створаныя два палкі ў складзе Слуцкай брыгады, адразу арганізаваны ваенны суд і шпіталь. 27/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШКОДНАЯ РЫТОРЫКА КВАЗІ-АПАЗЫЦЫІ Ў БЛІСКУЧАЙ АБГОРТЦЫ Ціханоўскую запрасілі ў Стразбург на выступ ў Эўрапарляманце. Асноўнае мотта выступу — просьба поўнасьцю заблякаваць краіну Беларусь: эканамічныя санкцыі, ні гандлю, ні інвэстыцый, ні кантактаў, нават ні спорту, ні спаборніцтваў. Для народа гэта галеча. Для Лукашэнкі — Расея, куды рэжым пацягне ўсю Беларусь. Такіх прысутных у палітыцы аматараў санкцый і эканамічных блакад для краіны называюць карыснымі ідыётамі. Пуцін пацірае ручкі. Шлюз для Беларусі ў Расею павялічвецца. Крок ў лева, крок ў права — толькі ў Маскву. “Саюз” вар’ятаў мацнее. Эўрабюракратыя сустракае гэтую рыторыку ў эўрасьценах з энтузіязмам, а “дэмсмі” з радасьцю. Праўда, тут толькі рыторыка (і не дармовая), але маслам у крамлёўскія душы. 25/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЎТОР ПРАВАКАЦЫІ Збой фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня можа выклікаць ў Беларусі толькі байкот, непрыход на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня. Непрыход відочная зьява, факт, які фіксуецца, які схаваць цяжка нават пры элемэнтарным назіраньні. Фальсіфікацыя колькасьці прагаласаваных пры непрыходзе на ўчасткі, доказна выяўляецца і правяраецца (у адрозьненьні ад разьмеркаваньня і характару галасоў, калі галасуюць тайна). Непрыход на ўчасткі даказваецца яўна і рэальна, збайкатаванае галасаваньне ня можа быць прызнаным. 22/11/2021 › Навіны, Старонкі гісторыі, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПАВАРОТ ДА КАМПРАМІСУ Практычна, амаль усё, што можа вынікаць зь міграцыйнай атакі на мяжу Польшчы, складваецца не ў карысьць Беларусі. Выйграе, найперш, Пуцін пры ўсіх раскладах. Эўразьвяз, здаецца, пачаў разумець небясьпеку правакацыі і робіць крокі да перамоваў з агрэсарамі (Пуціным і Лукашэнкам). Гэты варыянт лепшы, чым адсутнасьць перамоваў. (Зазначу, што гаворачы пра “лепшыя” і “горшыя” варыянты, маецца на ўвазе параўнаньне дрэннага зь яшчэ горшым. Палітыкай у дачыненьні да Беларусі цяпер распараджаюцца чужыя сілы.) Цана вымушаных перамоваў з рэжымам для Эўропы звычайная — кампраміс на фоне амбіцый. Зьява ў гэтай частцы сьвету прывычная. Прытым самы вінаватыя, бо зрабілі грубую памылку з увядзеньнем эканамічных санкцыяў супраць народа Беларусі, прымітыўна думаючы ліквідаваць гэтым уладу Лукашэнкі (якая дзьвюма нагамі загразла ў Крамлі). Намеры нерэальныя. 19/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: НІХТО НА РЭЖЫМНЫ РЭФЭРЭНДУМ! Апошнім часам зноў у тысячны раз пачалася чарговая хваля ахайваньня і прапаганды супраць майго імя. Паляць нават правераную агентуру. Мяркую, што ўсё яно зьвязана з падрыхтоўкай да рэжымнага так званага “рэфэрэндума”. Калі б у краіне існаваў парлямант, незалежны суд, палітычныя партыі, вольны друк, законы, грамадзянская супольнасьць і г. д., тады разумны варыянт быў бы ў тым, каб абапершыся на законы, на ўладныя і грамадзкія інстытуты, не дапусьціць правядзеньня незаконнага, антынароднага рэфэрэндума. На сёньняшні дзень гэтага няма. 19/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА БАЙКОТ РЭЖЫМНЫАМУ РЭФЭРЭНДУМУ Увага СМІ і палітыкаў пераключылася на іміграцыйную атаку арабскіх вандроўнікаў на польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Крамля праводзіць небясьпечную авантуру на межах з суседзямі. А тым часам разбурэньне краіны, русіфікацыя і фактычная акупацыя Беларусі ідзе сваім ходам. Тысячы людзей у турмах, дзе патрыятычных беларусаў катуюць асабліва жорстка. Працягваюцца розныя рэпрэсіўныя формы генацыду. Беларусаў арыштоўваюць нават за “падабайку” у сацсетках, калі тэма неадпавядае фашысцкаму рэжыму Лукашэнкі. Пазачынялі нават лаяльныя для рэжыму рэдакцыі СМІ і наклеіваюць ім ярлыкі “экстрэмісцкіх”, дзеля апраўданьня арыштаў і перасьледу. Усё культурнае беларускае, нацыянальна-асьветніцкае зьняважліва абзываюць рознымі палітычнымі наклейкамі, зачыняюць і ліквідуюць, супрацоўнікаў перасьледуюць. Толькі што ліквідавалі Таварыства Беларускай Мовы, Таварыства Беларускай Школы, зачынілі чарговыя бізнэсы і арганізацыі, якія яшчэ існавалі. 14/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых — ня майце ілюзій. Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію. 6/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Дарагія сябры! 4/11/2021 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |