Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПАВАРОТ ДА КАМПРАМІСУ Практычна, амаль усё, што можа вынікаць зь міграцыйнай атакі на мяжу Польшчы, складваецца не ў карысьць Беларусі. Выйграе, найперш, Пуцін пры ўсіх раскладах. Эўразьвяз, здаецца, пачаў разумець небясьпеку правакацыі і робіць крокі да перамоваў з агрэсарамі (Пуціным і Лукашэнкам). Гэты варыянт лепшы, чым адсутнасьць перамоваў. (Зазначу, што гаворачы пра “лепшыя” і “горшыя” варыянты, маецца на ўвазе параўнаньне дрэннага зь яшчэ горшым. Палітыкай у дачыненьні да Беларусі цяпер распараджаюцца чужыя сілы.) Цана вымушаных перамоваў з рэжымам для Эўропы звычайная — кампраміс на фоне амбіцый. Зьява ў гэтай частцы сьвету прывычная. Прытым самы вінаватыя, бо зрабілі грубую памылку з увядзеньнем эканамічных санкцыяў супраць народа Беларусі, прымітыўна думаючы ліквідаваць гэтым уладу Лукашэнкі (якая дзьвюма нагамі загразла ў Крамлі). Намеры нерэальныя. 19/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: НІХТО НА РЭЖЫМНЫ РЭФЭРЭНДУМ! Апошнім часам зноў у тысячны раз пачалася чарговая хваля ахайваньня і прапаганды супраць майго імя. Паляць нават правераную агентуру. Мяркую, што ўсё яно зьвязана з падрыхтоўкай да рэжымнага так званага “рэфэрэндума”. Калі б у краіне існаваў парлямант, незалежны суд, палітычныя партыі, вольны друк, законы, грамадзянская супольнасьць і г. д., тады разумны варыянт быў бы ў тым, каб абапершыся на законы, на ўладныя і грамадзкія інстытуты, не дапусьціць правядзеньня незаконнага, антынароднага рэфэрэндума. На сёньняшні дзень гэтага няма. 19/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |