Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШКОДНАЯ РЫТОРЫКА КВАЗІ-АПАЗЫЦЫІ Ў БЛІСКУЧАЙ АБГОРТЦЫ

Ціханоўскую запрасілі ў Стразбург на выступ ў Эўрапарляманце. Асноўнае мотта выступу — просьба поўнасьцю заблякаваць краіну Беларусь: эканамічныя санкцыі, ні гандлю, ні інвэстыцый, ні кантактаў, нават ні спорту, ні спаборніцтваў. Для народа гэта галеча. Для Лукашэнкі — Расея, куды рэжым пацягне ўсю Беларусь.

Такіх прысутных у палітыцы аматараў санкцый і эканамічных блакад для краіны называюць карыснымі ідыётамі. Пуцін пацірае ручкі. Шлюз для Беларусі ў Расею павялічвецца. Крок ў лева, крок ў права — толькі ў Маскву. “Саюз” вар’ятаў мацнее. Эўрабюракратыя сустракае гэтую рыторыку ў эўрасьценах з энтузіязмам, а “дэмсмі” з радасьцю. Праўда, тут толькі рыторыка (і не дармовая), але маслам у крамлёўскія душы.

Гучыць правільна, што неабходна спыніць рэпрэсіі, дапамагчы лекамі і вакцынай супраць Ковіда-19, выпусьціць незаконна зьняволеных. Гэта важна. І ў Эўропе пра тое гаворыцца (толькі гаворыцца). Але ў рацыянальнай палітыцы ёсьць прыярытэты, ад якіх залежыць сутнасьць існаваньня. Такім прыярытэтам ёсьць незалежная дзяржава і суверэнітэт краіны, — каштоўнасьці, якія нават ускосна, нават апасродкавана нельга падвяргаць небясьпецы. Страціўшы дзяржаву, суверэнітэт і незалежнасьць і трапіўшы пад Расею, забудзьце ўвогуле пра правы чалавека, працу, культуру, маёмасьць, нацыянальнасьць, павагу і мову, гонар і свабоду. Страціўшы галаву, не клапаціцеся пра валасы. Іх ня будзе.

Тут яшчэ трэба разумець. Усялякія заклікі да іншых, каб “іншыя” вырашылі нашыя нацыянальныя праблемы, агучваюць звычайна далёкія ад нацыянальных інтарэсаў людзі. Як правіла “іншыя” нічога ня вырашаць, але могуць нашкодзіць, бо дбаюць найперш пра сябе.

Цяжка паверыць, што “квазі” настолькі неразьвітыя, што не размеюць пра што кажць. Неразумець можа Ціханоўская, яны — разумеюць. Многія прайшлі праз службу ў пасольствах і МГИМО, вырабленая агентура, патрабуюць эканамічнай блакады Беларусі ды агітуюць цяпер лапідарна народныя гурты йсьці на незаконны рэфэрэндум, каб быццам сказаць сваё “НЕ” і засьведчыць прыход.

Калі беларусы ў палітыцы збавяцца ад інфантыльнага спосабу думаньня і возьмуцца з розумам самы за сваё і за сябе, — тады атрымаецца. Як атрымалася ў 1918 і ў 1991. Так што Бог нам ў дапамогу. Усё будзе.

24 лістапад 2021 г. Зянон Пазьняк.
http://www.narodnaja-partyja.org/…/skodnaarytorykakvazi…

25/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2021
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024