Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СЛУЦКАЯ АБАРОНА АЙЧЫНЫ

26-27 лістапада 1920 года Слуцкія аддзелы Беларускага дабраахвотнага войска БНР распачалі збройную апэрацыю супраць бальшавіцкай акупацыйнай арды.

У кастрычніку 1920 года Слуцк і Случчына у выніку польска-расейскага ваеннага замірэньня апынуліся ў нэўтральнай зоне перад наступаючымі бальшавікамі. Тэрмінова быў скліканы Зьезд Случчыны, які прыняў рашэньне стварыць войска і абараняць тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі ад бальшавікоў. За тры дні на зборны пункт зьявіліся дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Але недахоп зброі і амуніцыі не дазволіў і на палову выкарыстаць гэты рэсурс. Балі створаныя два палкі ў складзе Слуцкай брыгады, адразу арганізаваны ваенны суд і шпіталь.

Энтузіязм людзей, каб адстаяць сваю зямлю і волю, быў вельмі высокі. Бацькі самы выпраўлялі на бой сваіх сыноў.

Случакі (пры сваіх сьціплых сілах) трымалі фронт на працягу амаль ста кілёмэтраў і значна пацясьнілі расейскую арду. Прытым часта расейскія жаўнеры зь ліку сялян пераходзілі на бок беларусаў, бо не хацелі быць пад бальшавікамі. Тады бальшавікі кінулі супраць случакоў аддзелы з кітайцаў і цэлую 16-ю расейскую армію. Баі былі вельмі зацятымі. Вёскі па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Але супроцьстаяць велізарнай бальшавіцкай арміі некалькім тысячам случакоў было ўсё цяжэй і цяжэй.

У канцы сьнежня паўтары тысячы ваяроў Слуцкага войска перайшлі праз раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі, і там разброіліся. Частка слуцкага войска (каля чатырохсот жаўнераў) засталася на Случчыне для працягу партызанскай барацьбы супраць акупантаў.

Азіраючыся на той час, трэба адзначыць надзвычайны энтузіязм і масавы патрыятызм беларусаў, а таксама хуткую мабілізацыю сіл. Але самае галоўнае, што трэба падкрэсьліць, — беларусы Случчыны са сваімі двума дабраахвотнымі сялянскімі палкамі, не задумваючыся, сталі супраць мільённай бальшавіцкай арды, каб бараніць Айчыну.

Вось гэта важна і для нас, цяперашніх беларусаў. Калі маскаль палезе, ня трэба глядзець, што іх шмат, з танкамі ды ракетамі, — але бараніць Айчыну і біць ворага рознымі спосабамі, якіх ён не чакае. Біць, пакуль ні сканае.

Слава Слуцкім героям!

21 лістапад 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/11/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2021
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024