Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ 2022 ГОДАМ У ЦЯЖКІМ ЧАСЕ

Усім беларусам, якія схоплены ў палон прамаскоўскім рэжымам і кінутыя ў турму за краты на пакуты і зьдзек за тое, што яны беларусы, і тым, што пад чужой уладай жывуць у турме бяз кратаў, зычу ў новым 2022 годзе ўбачыць Беларусь вольнай і быць у свабодзе.

Трымайцеся і мужайцеся, мацуйцеся духам. Беларусь ведае пра вас і не забудзе гісторыя барацьбы за волю і вольную нацыю. Далей...

31/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Вайна Расеі супраць Украіны: што рабіць беларусам?

“У Расеі развязаны рукі для любых аперацый супраць Украіны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Што рабіць беларусам?”
На гэтае пытаньне адказвае палітык і аналітык Юры Беленькі.

https://www.youtube.com/watch?v=1Eb5zMPOM94

28/12/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ!

Надыходзіць вялікае Хрысьціянскае сьвята Нараджэньне Хрыстова. Віншую сяброў і ўсіх беларусаў. Вечарам 24 сьнежня людзі зьбіраюцца за сьвяточным сталом на Куцьцю, моляцца, ламаюць і дзеляцца аплаткамі, сьпяваюць калядныя песьні дзеля Нараджэньня Хрыста — Бога, у вобразе чалавека.

Гэта ёсьць сьветазарная найвялікшая падзея — зьяўленьне Таго, Хто адчыніў людзям дарогу ў Вечнасьць, паказаў веліч чалавека, якую ён можа дасягнуць шляхам веры, любові, цярпеньня і рабленьня дабра. Далей...

24/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НЯ БУДЗЕ ВАР’ЯТ ПЛЯВАЦЬ У ТВАР УСЁЙ НАЦЫІ

Пісьменьнік Артур Клінаў даў інтэрв’ю інтэрнэт-парталу “Свабода” і выказаў думку, што беларусы павінны йсьці на дыялог і кампраміс з бандыцкім рэжымам, каб уратаваць незалежнасьць, дзяржаву, нацыю і культуру.

Думка пісьменьніка выклікала розгалас, таму лічу патрэбным выказаць палітычную ацэнку гэтай думцы. Беларусы мусяць рэальна ўяўляць, пра што гавораць. Далей...

23/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Запрашаем на беларускую калядную багаслужбу ў Вільн

26 снежня 2021 г. у Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца беларускае каляднае набажэнства.
Пачатак а 12.00.
Шчыра запрашаем.

Aliaksandr Adamkovich

23/12/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ФАЗА ЛІКВІДАЦЫІ

Злачынца прывыкае да зьверстваў гэтак жа, як забойца да крыві, калі не спатыкае супраціву. Аб зьнішчэньні беларусаў Лукашэнка цяпер стаў казаць больш адкрыта чым раней. Вось некалькі яго апошніх выказваньняў падчас нарады аб супрацьдзеяньні санкцыям. Сатрап запатрабаваў разабрацца зь іншадумствам у кіроўным апараце краіны.

“Разьбярыцеся, бо занадта шмат стала ў нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазыцыю, больш за ўсё ў Менску. І што мяне зьдзіўляе, гэта кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя. Шмат „разумных“ зьявілася…” Далей...

21/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: СЬВЕЧАНЬНЕ ПРА ВЯЛІКУЮ БЕЛАРУСКУЮ СПРАВУ

У 1994 годзе, калі Масква выцягнула на ўладны пасад Лукашэнку, стала зразумела, што будуць гробіць усё беларускае, і першым чынам — Народны Фронт. Адразу ўсё й пачалося. Рана ці позна (калі б рэжым застаўся надоўга) глумілі б усю нашу вызвольную працу і найперш факталогію і гісторыю здабыцьця незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе і саму Незалежнасьць. Так ўсё і сталася.

Сярод Дэпутатаў Незалежнасьці БНФ было некалькі асоб, якія добра трымалі пяро і маглі б напісаць пра падзеі змаганьня за незалежнасьць, пакуль жывая памяць. Пасьля маёй і Сяргея Навумчыка эміграцыі ў 1996 годзе стала відавочна, што зрабіць тое найлепш змог бы якраз Сяргей Навумчык. Далей...

16/12/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАКАЕЦЦА ПАСТАЯННАЕ НАСІЛЕНЬНЕ РЭПРЭСІЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ

Нядаўна паказалі відэа-інтэрв’ю Лукашэнкі для Бі-Бі-Сі. Тут усё, як заўсёды, як 27 гадоў падрад: хамства, хлусьня, злосьць, нянавісьць і паранойя.

Зьвяртаю ўвагу на тыповае сістэматычнае прагаворваньне Лукашэнкам сваіх (альбо чыіхсьці) задум. Задуманае ў ім доўга не трымаецца. Зласьлівы выраз “вырежем всех” і ўсе пратэстуючыя “будут ликвидированы” — гэта прамаўленьне рэальных намераў, якія яго апанавалі і якія ён будзе імкнуцца ажыцьцявіць. Далей...

16/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Небясьпека новай вайны. Юры Беленькі

Палітык Юры Беленькі распавядае пра небясьпеку расейскай атакі на Ўкраіну з беларускай тэрыторыі.
Вядома, што яшчэ ў 2014 годзе антыбеларускі рэжым пачаў будаваць цэлы комплекс ракадных дарог, якія вядуць да ўкраінскай тэрыторыі.

https://www.youtube.com/watch?v=-xNugbMnmsk

15/12/2021 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА НАЦЫЮ І СВАБОДУ

Спачатку ўзьнікае ўсьведамленьне сваіх і чужых. Потым зьяўляецца сьведамасьць агульнай мовы і тэрыторыі. Затым настае дзеяньне па забесьпячэньні парадку і свабоды дзеля жыцьця кожнага і для ўсіх сваіх. Фармуецца нацыянальная ідэялогія. Ствараецца нацыянальная дзяржава. Тут схема ўтварэньня нацыі.

Асобным чыньнікам у гэтым разьвіцьці ёсьць рэлігія. Яна ўлучана ў працэс жыцьця нацыі і адыгрывае кансалідуючую ролю. Калі рэлігія ня ўлучана ў нацыянальны працэс, тады нацыя можа страціць свабоду альбо нават яе не здабыць. Пэрыяд утварэньня нацыяў – XVIII — пачатак XX-га стагоддзяў. Далей...

10/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ПРАМАСКОЎСКАЙ АПАЗЫЦЫІ І ЯЕ ШКОДНАСЬЦІ

Пасьля 25 жніўня 1991 года пытаньне разьмежаваньня незалежнай Беларусі з Савецкім Саюзам (а дакладней, з Расеяй і з усімі суб’ектамі Саюза) было вырашана разумна. За аснову падзелу быў узяты нулявы варыянт. Гэта значыць, што ўсё, што было на тэрыторыі і ў гаспадарцы савецкай Рэспублікі, застаецца яе нацыянальнай уласнасьцю. Ніхто нікому не павінен, кожны самастойны.
Са зьнешнім доўгам СССР таксама парадзілі. (Праўда, пры падзеле Беларусь тут прайграла, але па волі сваіх бесталковых чыноўнікаў.) Словам, пачыналі стартаваць з таго, што ёсьць і было. У Беларусі склаліся тады, бадай што, найлепшыя стартавыя ўмовы. Далей...

1/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2021
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024