Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА НАЦЫЮ І СВАБОДУ Спачатку ўзьнікае ўсьведамленьне сваіх і чужых. Потым зьяўляецца сьведамасьць агульнай мовы і тэрыторыі. Затым настае дзеяньне па забесьпячэньні парадку і свабоды дзеля жыцьця кожнага і для ўсіх сваіх. Фармуецца нацыянальная ідэялогія. Ствараецца нацыянальная дзяржава. Тут схема ўтварэньня нацыі. Асобным чыньнікам у гэтым разьвіцьці ёсьць рэлігія. Яна ўлучана ў працэс жыцьця нацыі і адыгрывае кансалідуючую ролю. Калі рэлігія ня ўлучана ў нацыянальны працэс, тады нацыя можа страціць свабоду альбо нават яе не здабыць. Пэрыяд утварэньня нацыяў – XVIII — пачатак XX-га стагоддзяў. * * * Нацыя стварае ўмовы для гістарычнага аптымальнага разьвіцьця супольнасьці, зацікаўлена і спрыяе індывідуальнай рэалізацыі асобы ў межах нацыянальнага парадку і нацыянальнай свабоды. Нацыя абараняе нацыянальныя каштоўнасьці, нацыянальную супольнасьць, нацыянальную ідэнтычнасьць, нацыянальную асобу і нацыянальную свабоду. * * * Калі ва ўмовах несвабоды дзейнічае палітыка акупантаў аб ліквідацыі нацыі шляхам генацыду, этнацыду, лінгвацыду, асіміляцыі, фізічнага вынішчэньня набілітэту, элітаў, актыўных, разумных і заможных людзей, асацыяцыяў і носьбітаў культуры, тады нацыя яшчэ можа нейкі час выжываць, захоўваючы мову, нацыянальную сьведамасьць і пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Нацыянальная годнасьць і мова – гэта тое першае, што імкнецца разбурыць зьнішчальнік, гэта значыць – зламаць волю да супраціву, да захаваньня сябе і сваёй тоеснасці, прышчапіць псіхалогію нявольніка (раба), залежнага ад нішчыцеля і акупанта. * * * * * * Для нацыі, якая знаходзіцца ў пэрманэнтным крытычным стане акупацыйных рэпрэсіяў і выжываньня, істотным чыньнікам адраджэньня зьяўляецца наяўнасьць ідэі нацыянальнага адраджэньня і жыцьцё носьбітаў гэтай ідэі. Сацыяльна-псіхалагічная складанасьць у тым, што нявольнікі чужой волі ёсьць аўтэнтычным аб’ектам адраджэньня нацыі. Адраджэньне магчымае тады, калі зьявяцца вольныя людзі пазбаўленыя нявольніцкага думаньня; яно здольнае перамагчы тады, — калі ўзьнікне крытычная маса такіх людзей. (Прытым не абавязкова каб іх была бальшыня.) * * * Адраджэньне нацыі рухаецца, як правіла, ў рэжыме паскарэньня, патрабуе меншага часу для рэалізацыі, але мераецца пакаленьнямі. * * * Пры невяртаньні на сваю зямлю, ва ўмовах пэрманэнтнага працягу рэпрэсій, асіміляцыі, адмаўленьня ад нацыянальнай мовы і адсутнасьці супраціву – нацыя зьнікае. (Выключэньнем стаў толькі габрэйскі народ, які ад старажытнасьці меў прыкметы нацыі.) 7 сьнежань 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК **Заўвага 2. Дабрахвотнае (негвалтоўнае) перасяленьне часткі народнай супольнасьці на іншыя малазаселеныя тэрыторыі (вядомыя ў гісторыі як каланізацыя) не зьяўляецца народнай катастрофай, прыводзіць да пашырэньня анклаву рассяленьня альбо да ўтварэньня новых (эміграцыйных) нацыяў. ***Заўвага 2. Палітычная эміграцыя часткі нацыянальнай супольнасьці ў іншыя краіны можа мець выратавальнае значэньне для прыгнечанай метраполіі, калі эміграцыя адбылася ў выніку ўцёкаў ад акупацыі, ад генацыду і нацыянальнага перасьледу. Але ўзровень нацыянальнага разьвіцьця ў эміграцыі залежны з большага ад тых жа чыньнікаў, што і пад акупацыяй (нацыянальная воля, нацыянальная сьведамасьць, нацыянальная мова, нацыянальная салідарнасьць, нацыянальная адукацыя і культура, рэлігія, пасіянарнасьць і інш.). 10/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |