Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАКАЕЦЦА ПАСТАЯННАЕ НАСІЛЕНЬНЕ РЭПРЭСІЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ Нядаўна паказалі відэа-інтэрв’ю Лукашэнкі для Бі-Бі-Сі. Тут усё, як заўсёды, як 27 гадоў падрад: хамства, хлусьня, злосьць, нянавісьць і паранойя. Зьвяртаю ўвагу на тыповае сістэматычнае прагаворваньне Лукашэнкам сваіх (альбо чыіхсьці) задум. Задуманае ў ім доўга не трымаецца. Зласьлівы выраз “вырежем всех” і ўсе пратэстуючыя “будут ликвидированы” — гэта прамаўленьне рэальных намераў, якія яго апанавалі і якія ён будзе імкнуцца ажыцьцявіць. Імпульсіўны чалавек альбо нэўрастэнік можа сарвацца і нагаварыць лішняга. Але потым, калі ён супакоіцца, — пра намеры забудзе. Рэакцыя імпульсыўнага нэўрастэніка ня ёсьць пабуджэньнем да дзеяньня. Тым часам паранойны псіхапат выяўляе свае ідэі “фікс”, якія ён намераны ўвасабляць. Гэтым вар’яты небясьпечныя ва ўладзе. Ідэя “фікс” Лукашэнкі вынікае зь яго дыягназу і заснавана на псіхапатычнай нянавісьці да ўсяго беларускага. Рэжым унутранай акупацыі стаў праводзіць адкрыта акупацыйную палітыку генацыду. Пастаўлена задача вынішчыць усё нацыянальнае, беларускае: мову, адукацыю, навуку, друк, выдаведствы, бібліятэкі, музэі, школы, тэатры, творчыя саюзы, мастацтва, краязнаўства, літаратуру, — словам, усю беларускую культуру і грамадзянскую супольнасьць і пры гэтым рэпрасаваць усіх патрыятычна думаючых беларусаў. У прынцыпе рэжым (па ўскосных назіраньнях і намёках) хацеў бы ліквідаваць адзін мільён актыўных патрыётаў. Але як гэта зрабіць за кароткі час пацыент пакуль што ня ведае. Разумным людзям трэба зважаць на тое, што адбываецца сістэмнае вынішчэеньне беларускай нацыі. Трэба прымаць неабходныя ў такіх умовах меры абароны і супраціву. (Дзеяньні рэжыму настолькі злачынныя, што часам нават далёкія ад палітыкі беларусы ўзбуджана крычаць: “Халера, зь ім трэба нешта рабіць!”) Але вока спрута ў Крамлі. І «ўзбуджаныя» тое цяжка разумееюць. Пазыцыя Эўропы тут не адназначная. У цэлым эўрапейская палітыка каардынуецца з Пуціным і спрыяе ўпадку Беларускай дзяржавы ў плане накладаньня эканамічных санкцый і выкарыстаньня падстаўной ролі Ціханоўскай, за адносінамі да якой эўрапейскія дзеячы хаваюць свае геапалітычныя інтарэсы. Цяпер у беларускай палітыцы распараджаюцца чужыя сілы. Менавіта: акупацыйны рэжым Лукашэнкі, апазыцыйная група, падтрыманая Газпрамам (Ціханоўская-Латушка) і левыя сілы Эўразьвязу, якія на справе падтрымліваюць газпрамаўскую авантуру Пуціна аб нібыта прыдушэньні і замене Лукашэнкі. Сітуацыя пераменіцца толькі тады, калі палітычна, арганізавана і нацыянальна заявяць пра сябе беларусы, насуперак дзеяньням Масквы і яе крэатураў у Беларусі. Ідзе адкрытая вайна супраць Беларускага народу з прыкметамі генацыду. Складваецца адчуваньне, што мусіць быць нейкая разьвязка, нейкія дзеяньні, пакуль два злачынцы не пачалі страляць. 16/12/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |