Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ

Расейскія акупанты пад выглядам ваенных вучэньняў на нашай зямлі ўехалі са зброяй у Беларусь. Іх прывёў здраднік самазванец Лукашэнка, які ёсьць катам Беларускага народа. Іхняя мэта — стварыць у нашай краіне плацдарм для нападу на вольную Украіну і ўцягнуць Беларусь у сваю брудную вайну, адабраць беларусам будучыню і свабоду.

Зьвяртаюся да беларускіх вайскоўцаў і асабліва да беларускіх жаўнераў. Калі расейцы памкнуцца напасьці на Украіну і ўцягнуць вас, не падтрымлівайце іх, ня ўдзельнічайце ў чужой вайне. Не страляйце па ўкраінцах і ў бок украінцаў. Далей...

29/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ВЫ ТОЛЬКІ ПАСЛУХАЙЦЕ, ШТО ЯНЫ КАЖУЦЬ.

Цытата. “Калі разьвіцьцё сытуацыі прывядзе да сталага разьмяшчэньня расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі, тады відавочна, што Захаду давядзецца разглядаць санкцыі. Ужо прагучалі галасы, асабліва са Злучаных Штатаў, што будзе адказ і патэнцыйна санкцыі супраць Беларусі, калі яе ўлады надоўга пакінуць расейскія войскі на сваёй тэрыторыі.

Пра гэта, відавочна, трэба будзе дамаўляцца з эўрапейцамі, і я магу ўявіць, што ў будучыні зьявіцца пакет санкцыяў, які будзе грунтавацца якраз на гэтым пытаньні.” Далей...

29/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Апэрацыя па захопе Беларусі раскрытая

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму лічыць анансаваныя Лукашэнкам і Пуціным вайсковыя вучэньні акупацыяй Беларусі, расказвае, што мог бы зрабіць для Беларусі Захад у такой сытуацыі, адказвае на пытаньні пра канстытуцыйны рэфэрэндум і ці верыць, што Лукашэнка рыхтуе транзыт улады.
25 січ. 2022 р.

https://www.youtube.com/watch?v=1iQBkNnYhhA

25/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Беларусы будуць змагацца супраць расейскіх акупантаў

Зянон Пазьняк аб палітычнай сытуацыі: Беларусы будуць змагацца супраць расейскіх акупантаў. 25 01.2022

https://www.youtube.com/watch?v=TAcCHI6b5DI

25/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ON THE OCCUPATION OF BELARUS

(Statement)

1. A „strong” response promised by Mr. Putin to the West is not yet completed but it has just become a reality. Russian troops were being moved into Belarus. The occupation process is continuing. Russian troops from whole Russia are moving up. 200 military trains are en route. Every train has 50 wagons (totally 10 thousand wagons). They are bringing the military equipment as well as 80-100 thousand troops. This is more than the whole Belarusian army. Далей...

24/1/2022 › Навіны, English

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Аб распадзе СССР і акупацыі Беларусі.

Зянон Пазьняк пра ўвод расейскіх войскаў у Беларусь.
Ключавыя тэзісы:
– Нашае войска не павінна страляць у бок Украіны
– Толькі барацьба дасі магчымасьць выстаяць і адстаяць нашу краіну
– Беларусы ня хочуць ваяваць супраць Украіны
– У выпадку вайны супраць Украіны беларускія вайскоўцы павінны арыштоўваць рускіх афіцэраў і ўступаць у барацьбу за сваю краіну супраць акупантаў
– Воля, вытрымка, адзінства, нацыянальная культура і змаганьне на доўгі час

Студзень 20, 2022

https://www.youtube.com/watch?v=x6pB2oti_7A

24/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ЗАЯВА АБ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

1. “Моцны” адказ Пуціна, які ён абяцаў Захаду, яшчэ не завершаны, але ўжо рэальна адбыўся. Расейскія войскі ўведзены ў Беларусь. Працэс акупацыі працягваецца. Рускае войска сьцягваецца з усёй Расеі. У дарозе 200 цягнікоў па пяцьдзесят вагонаў кожны (10 тысяч вагонаў; гэта акрамя тэхнікі — 80-100 тысячаў жывой сілы; больш, чым уся беларуская армія).

2. Увядзеньне рускіх войскаў адбываецца са згоды нелегітымнага самазванца ўлады Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам правядзеньня расейскіх вайсквых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі і стварэньня пагрозы Украіне.
Груба парушаныя Канстытуцыя і законы Беларусі, прынцыпы міжнароднага права. Далей...

24/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Гэта акупацыя. Трэба рыхтавацца да партызанскай барацьбы”

Зянон Пазьняк пра байкот рэферэндуму і ўвод расейскіх войскаў у Беларусь.
Інтэрвію Радыё Рацыя ад 21 студзеня 2022 г.

https://www.youtube.com/watch?v=_uRz1lKXz94

23/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Zaprasenne na sluzbu

Запрашаем на беларускае набажэнства ў Вільні.
22 студзеня 2022 г. у Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца беларускае набажэнства.
Пачатак а 12.00.
Шчыра запрашаем.

Aliaksandr Adamkovich

20/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗЛАЧЫНСТВА ЗАЛЕЖНАСЬЦІ

(Ліст сябрам Народнай Партыі)

Калі нарвэжская кампанія Яра (Yara) пад ціскам Эўразьвязу аб’явіла, што спыняе да 1-га красавіка адносіны і гандаль зь “Беларуськаліем”, то на абліччах групнікаў газпрам-апазыцыі засьвяцілася шчасьце — яны запісалі гэта на свой рахунак і палічылі, што дамагліся свайго, бо дакучалі Яры словаблудствам ўвесь час, каб абрэзаць гандаль зь Беларусяй. “Гэта пазіцыя беларусаў, я раблю гэта дзеля іх”, — важна казала Сьвятлана нарвежцам. І вось Яра пад уплывам Брусэля і на шкоду сабе рашылася на разрыў.

Шчасьлівая Сьвятлана Ціханоўская (якая ўвайшла ў ролю), усур“ёз заявіла, што «Yara зможа вярнуцца да партнэрства з прадпрыемствамі новай Беларусі».

Яра — ня самы моцны партнёр “Беларуськалія”, але ўсё ж такі, калі абапірацца на камэрцыйную выгаду ды на сумленьне, ды калі ведаць і разумець, што адбываецца ў Беларусі, то так рабіць было ня варта і ня хораша, тым больш, што Нарвэгія не належыць да Эўразьвязу. Далей...

16/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Zaprasajem na vystavu

Aliaksandr Adamkovich

Вітаю!
6 студзеня спаўнілася 130 гадоў выдатнаму беларускаму грамадска-палітычнаму дзеячу, выдаўцу, гісторыку, публіцысту, літаратуразнаўцу, каталіцкаму святару Адаму Станкевічу!

З гэтай нагоды ў Бібліятэцы Акадэміі Навук Літвы імя Урублеўскіх адкрылася выстава, якую арганізавалі Бібліятэка і Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Выстава будзе працаваць да 31 студзеня 2022 г.

18 студзеня а 15.00 у Бібліятэцы будзе абмераванне выставы. Запрашаем прыняць удзел. Для гэтага трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы ў вольнай форме заяўку на адрас: [email protected]
Больш інфармацыі пра выставу:
http://www.mab.lt/adomo-stankeviciaus-gyvenimo-zenklai…/

Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka | Facebook

З павагай,
Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве
д-р Аляксандр Адамковіч

13/1/2022 › Навіны

Камэнтаваць


НАПАМІН

Мушу нагадаць вядомую праўду, бо яна вартая напамінаньня. Найвялікшым злачынцам зьяўляецца той правіцель, які дзеля вырашэньня ўнутраных супярэчнасьцяў у дзяржаве запрашае на дапамогу ў краіну чужое войска.
Такі правіцель дае магчымасьць ворагу акупаваць не гатовую да абароны краіну без аб’яўленьня вайны і дазваляе яму пазьбегнуць міжнароднай адказнасьці за злачын акупацыі.
Гісторыя поўніцца тыповымі прыкладамі і амаль усе яны зьвязаныя з Масквой. (Тут і Таргавіца, і акупацыя Прыбалтыкі, і Казахстан).
Грэблівыя азначэньні выклікаюць таксама халуйскія падзельнікі такога роду агрэсіі, якімі маскуецца агрэсар. Але ў гісторыі, на жаль, ніхто ня вучыцца. І ўсё паўтараецца.

8 студзень 2022 г.
З.Пазьняк

9/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


РУКІ ПРЭЧ АД КАЗАХСТАНА!

Казахі паўсталі за лепшую долю. Падтрымліваем казахскі народ у ягонай барацьбе з аджылай дыктатурай і здрадай, падтрымліваем у змаганьні за Айчыну і свабоду.

Бунт і расстрэлы людзей у Казахстане — гэта, перш за ўсё, праявы агрэсіўнай палітыкі Масквы, змовы Пуціна і Такаева.

Пуцінскі і лукашысцкі рэжымы, а таксама залежныя ад Расеі рэжымы Арменіі, Кіргізстана і Таджыкістана, паслалі войскі ў Казахстан і выступілі ў ролі калектыўнага агрэсара і інтэрвента. Наш адказ: рукі прэч ад Казахстана! Далей...

8/1/2022 › Навіны, Актуаліі

Камэнтаваць


Cяргей Навумчык: ПРА ГАЛОЎНАЕ

Магчыма, гэта самы важны мой тэкст за апошнія часы, калі не лічыць кнігі — па памеры ён меншы за кнігу, але таксама не малы).

Тое, што аналізуюцца дзеяньні палітыкаў і палітычных актывістаў (ці праз 30 гадоў, калі мы кажам пра пачатак 1990-х, ці праз год, калі мы прыгадваем жнівень 2020-га) — гэта нармальна.

Мусяць быць толькі дзьве ўмовы: а) абапірацца трэба на факты, а не на фантазіі (кшталту, што «Пазьняк хацеў усіх прымусіць размаўляць па-беларуску» ці што «БНФ прагледзеў Лукашэнку» (насмарэч, дэпутаты Апазыцыі БНФ ужо ў 1993 патрабавалі пазбавіць Лукашэнку дэпутацкага мандату, але Шушкевіч нават не паставіў гэта на галасаваньне); б) трэба ўлічваць тагачасныя рэаліі (а не прыдумляць папрокі тыпу «БНФ мусіў аб’яднацца з Кебічам і наменклатурай, каб не прапусьціць Лукашэнку» (калі б я такое прапанаваў у якім 1992, мяне б разарвалі на часткі — як сёньня разарвуць таго, хто прапануе абʼяднацца з Лукашэнкам). Далей...

8/1/2022 › Навіны, Аналітыка

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ФАЗА ЛІКВІДАЦЫІ

Злачынца прывыкае да зьверстваў гэтак жа, як забойца да крыві, калі не спатыкае супраціву. Аб зьнішчэньні беларусаў Лукашэнка цяпер стаў казаць больш адкрыта чым раней. Вось некалькі яго апошніх выказваньняў падчас нарады аб супрацьдзеяньні санкцыям. Сатрап запатрабаваў разабрацца зь іншадумствам у кіроўным апараце краіны.

“Разьбярыцеся, бо занадта шмат стала ў нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазыцыю, больш за ўсё ў Менску. І што мяне зьдзіўляе, гэта кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя. Шмат „разумных“ зьявілася…” Далей...

7/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ ПА СУТНАСЬЦІ “АПАЗЫЦЫЙНАЙ” ПАЛІТЫКІ, ЯКІЯ ТРЭБА ЎЛІЧВАЦЬ

Генацыд і рэпрэсіі прымусілі шмат якіх беларусаў падняць галаву і пацікавіцца, што робіцца. ДэмСМІ і лукашысцкае тэлебачаньне даюць ім гатовыя адказы, зноў клічуць на свой рэфэрэндум, называюць Ціханоўскую апазыцыяй і глядзяць на Пуціна.

Думаньне паводле СМІ сталася для некаторых беларусаў, на жаль, думаньнем паводле ілжы. Але што на справе? На справе ў 2019-2020 гг. Масква ўзмацніла сваю палітыку па падпарадкаваньні Беларусі і падрыхтоўку да будучай анэксіі нашай краіны. Далей...

7/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЛІТЫЧНЫ КАНФЛІКТ У БЕЛАРУСІ

(працяг тэмы)

І для людзей на Захадзе, і для шмат якіх беларусаў, далёкіх ад грамадзкіх інтарэсаў, складана зразумець сутнасьць палітычнай барацьбы ў Беларусі.

Асноўны канфлікт тут паміж трыма няроўнымі сіламі і іхнымі адгалінаваньнямі.

Пэрыяд канца 80-х і пачатак 90-х гадоў. Змаганьне паміж беларускім нацыянальным Адраджэньнем (якое выяўляў Беларускі Народны Фронт) і камуністычнай партыяй Савецкага Саюза (КПСС), якую прадстаўляла камуністычная партыя БССР (КПБ).

Трэба адзначыць, што ў гэты час Беларускі Народны Фронт у барацьбе супраць камунізма і за незалежнасьць Беларусі падтрымліваў расейскую групу Ельцына, якая пад відам дэмакратыі змагалася з уладай Гаарбачова ў СССР. Тут трэба мець на ўвазе, што ў гэты час пры ўдзеле агентуры КГБ быў створаны шэраг дэмакратычных партыяў у піку БНФ. Дзейнасьць іх, практычна, не разьвілася (акрамя прамаскоўскай АГП). Напрыклад, кіраўнік адной зь іх (Нацыянальна-дэмакратычнай партыі) Алесь Емельянаў у 1991 годзе адкрыта заявіў у друку пра сваё супрацоўніцтва з КГБ. (Гл. “Свободные новости”, — 1991, июнь, №10, стар 7, “Я был сексотом КГБ”)
Далей...

5/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ АБ РАСКЛАДЗЕ СІЛ

(Ліст да адраджэнцаў Беларусі)

Іміграцыю за часы існаваньня СССР (і цяпер пуцінскай Расеі, што ў плане палітычным, фактычна, адно і тое) татальна выкарыстоўваў КГБ для засылкі агентуры на Захад. За саветамі КГБ найбольш агентурна скарыстаў масавую габрэйскую іміграцыю ў Амэрыку і Ізраіль. Пасьля 1991 года гэтая апэрацыя пайшла прахам, спарадзіўшы сэрыю выкрывальных публікацыяў засланай агентуры, якая адчула сябе нікому не абавязанай.

У 2010 годзе (пасьля лукашысцкага пагрому беларускай грамадзянскай супольнасьці і хвалі антыбеларускіх рэпрэсій) сотні палітычных імігрантаў-беларусаў хлынулі ў суседнія краіны. Гэбоўска-эфэсбоўская агентура таксама паплыла на той хвалі. Яна атабарылася найбольш у Польшчы і Вялікабрытаніі. З нацыянальна-дэмакратычнай беларускай эміграцыяй гэтыя людзі ў кантакт не ўступалі, але і не выяўлялі адкрытай варожасьці. Сваю дзейнасьць (на рускай мове) абмяжоўвалі рэзкай крытыкай рэжыму Лукашэнкі (называючы яго ўладу “белорусский режим”) і замоўчвалі інфармацыю аб антыбеларускай ролі Масквы.

Цяперашняя хваля іміграцыі больш масавая (накіраваная ў асноўным на Польшчу, Украіну, Летуву і ЗША) мае іншы характар. У значнай частцы гэта людзі з сьвядомасьцю “рускага сьвету”, вырашчанага ў лукашысцкай Беларусі (дакладней, “каланіяльнага сьвету”, арыентаванага на Расею). Яны шукаюць тут “русских школ”, “русских врачей”, “русского языка” і г. д. Далей...

4/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2022
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024