Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ АБ РАСКЛАДЗЕ СІЛ (Ліст да адраджэнцаў Беларусі) Іміграцыю за часы існаваньня СССР (і цяпер пуцінскай Расеі, што ў плане палітычным, фактычна, адно і тое) татальна выкарыстоўваў КГБ для засылкі агентуры на Захад. За саветамі КГБ найбольш агентурна скарыстаў масавую габрэйскую іміграцыю ў Амэрыку і Ізраіль. Пасьля 1991 года гэтая апэрацыя пайшла прахам, спарадзіўшы сэрыю выкрывальных публікацыяў засланай агентуры, якая адчула сябе нікому не абавязанай. У 2010 годзе (пасьля лукашысцкага пагрому беларускай грамадзянскай супольнасьці і хвалі антыбеларускіх рэпрэсій) сотні палітычных імігрантаў-беларусаў хлынулі ў суседнія краіны. Гэбоўска-эфэсбоўская агентура таксама паплыла на той хвалі. Яна атабарылася найбольш у Польшчы і Вялікабрытаніі. З нацыянальна-дэмакратычнай беларускай эміграцыяй гэтыя людзі ў кантакт не ўступалі, але і не выяўлялі адкрытай варожасьці. Сваю дзейнасьць (на рускай мове) абмяжоўвалі рэзкай крытыкай рэжыму Лукашэнкі (называючы яго ўладу “белорусский режим”) і замоўчвалі інфармацыю аб антыбеларускай ролі Масквы. Цяперашняя хваля іміграцыі больш масавая (накіраваная ў асноўным на Польшчу, Украіну, Летуву і ЗША) мае іншы характар. У значнай частцы гэта людзі з сьвядомасьцю “рускага сьвету”, вырашчанага ў лукашысцкай Беларусі (дакладней, “каланіяльнага сьвету”, арыентаванага на Расею). Яны шукаюць тут “русских школ”, “русских врачей”, “русского языка” і г. д. Найбольшы ўплыў на іх мае газпрамаўская квазі-апазыцыя (група вакол Ціханоўскай-Латушкі), агентурна падрыхтаваная значна раней. Масква на гэты раз правяла грунтоўную працу, каб стварыць за мяжой прамаскоўскую “беларускую” эміграцыю на рускай мове, арыентаваную адначасна супраць Лукашэнкі і супраць Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага руху. Гэта прынцыпова новая сітуацыя для беларускага замежжа. Фактычна, Масква праз газпрамаўскую падстаўную апазыцыю стварае для беларусаў трэці фронт барацьбы. Сітуацыя выгадная Маскве дзеля ўплыву і маніпуляцый. Канфліктны расклад выглядае так: Лукашэнка — Пуцін — адзінства. Пуцін — Лукашэнка — канфлікт. Газпрам-апазыцыя — Пуцін — адзінства. Лукашэнка — Газпрам-апазыцыя — канфлікт. Нацыянальна-Вызвольны рух — Лукашэнка — канфлікт. Нацыянальна-Вызвольны рух — Газпрам-апазыцыя — канфлікт. Нацыянальна-Вызвольны рух — Пуцін — канфлікт. У гэтую схему ўцягнуты і Захад са сваім амбівалентным падыходам да Пуціна, які ў выніку выкарыстоўвае Захад супраць Беларусі на поўніцу Можна нават вывесьці тут матэматычную формулу ўраўненьня з пераменнай велічынёй (квазі-апазыцыя), перамена якой кардынальна зьмяняе сітуацыю. І гэты працэс пачаўся. Менавіта. У працэсе змаганьня людзі (”невераятныя”) пачынаюць расплюшчваць вочы, расчароўвацца і адпадаць ад падстаўной апазыцыі Ціханоўскай-Латушкі. Калі б працэс адыходу пашырыўся, тады невялікая частка “невераятных”, магчыма, магла б далучыцца да нацыянальна-вызвольных беларусаў, большая — хутчэй за ўсё адышла б у побытавае існаваньне. Сама газпрамаўская групоўка апазыцыйнага “квазі” напэўна засталася б на маргінальным узроўні, але калі спыніцца яе зьнешняе фінансаваньне — яна зьнікне (гэтак жа, як пасьля адмовы фінансавага ўтрыманьня зьнікла дзейнасьць Мілінкевіча, “Говправду” і т. п.). Цяпер важна і для беларусаў у замежжы, і ў Беларусі (падземна) ствараць суполкі Нацыянальна-Вызвольнага руху “Вольная Беларусь”. Істотна, каб тое было грамадзкай ініцыятывай, ішло з гушчы. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят тут адыгрывае толькі ідэйную і арганізацыйна-каардынуючую ролю. У барацьбе з прамаскоўскім антыбеларускім рэжымам і з пуцінскай Масквой рэальна абараніць Беларусь і Беларускі народ могуць толькі самы беларусы, якія стаяць на Беларускай нацыянальнай ідэі і салідарныя ў ёй, змагаюцца за свабоду супраць антынароднага рэжыму Лукашэнкі і супраць палітыкі імпэрскай Расеі. 2 студзень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”) 4/1/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |