Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАЯВА АБ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

1. “Моцны” адказ Пуціна, які ён абяцаў Захаду, яшчэ не завершаны, але ўжо рэальна адбыўся. Расейскія войскі ўведзены ў Беларусь. Працэс акупацыі працягваецца. Рускае войска сьцягваецца з усёй Расеі. У дарозе 200 цягнікоў па пяцьдзесят вагонаў кожны (10 тысяч вагонаў; гэта акрамя тэхнікі — 80-100 тысячаў жывой сілы; больш, чым уся беларуская армія).

2. Увядзеньне рускіх войскаў адбываецца са згоды нелегітымнага самазванца ўлады Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам правядзеньня расейскіх вайсквых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі і стварэньня пагрозы Украіне.
Груба парушаныя Канстытуцыя і законы Беларусі, прынцыпы міжнароднага права.

3. Акупацыя выклікана агрэсіўнай палітыкай Пуціна і дзяржаўнай здрадай самазванца Лукашэнкі. Акупацыі спрыялі эканамічныя санкцыі Захаду супраць Беларусі, інсьпіраваныя Масквой і прыкрытыя рыторыкай прамаскоўскай апазыцыйнай групы Латушкі-Ціханоўскай.

4. На сёньняшні дзень сітуацыя рэзка перамянілася. Акупацыя Беларусі разгортваецца хутка на фоне міжнароднага маўчаньня. Расея скарыстала канцэнтрацыю міжнароднай ўвагі вакол штучна раздзьмуханай інфармацыйнай пагрозы нападу на Украіну дзеля ціхага захопу Беларусі.
Плануецца (і пра тое паведамлена ў СМІ) адпрацоўка акупацыйнага кантролю над дзяржаўнымі ўстановамі, прамысловымі прадпрыемствамі і стратэгічнымі аб’ектамі Беларусі.

5. У стратэгічным сэнсе захоп беларускага “тэрытарыяльнага балкону” — гэта ўдар па НАТО і па ўсёй заходняй палітыцы Эўразьвязу з усімі геапалітычнымі наступствамі.
Такі ёсьць першы вынік расейскай агрэсіі і недалёкай палітыкі Захаду адносна Беларусі на сёньняшні дзень.

6. Для Беларусі расейская акупацыя можа стаць дзяржаўнай катастрофай, якая адбываецца ў нас на вачах.
Каб прадухіліць катастрофу, ёсьць адзіны шлях — ваяваць супраць акупантаў. Мусіць зноў паўстаць партызанскае падзем’е і Беларуская Вызвольная Армія (БВА). Кароткі час на падрыхтоўку і потым — партызанскія дзеяньні адпору, пакуль акупанты прыбываюць яшчэ цягнікамі.

7. Акупацыя, якая навісла над Беларусяй, ператварае нашу тэрыторыю ў ваенны плацдарм пуцінскіх агрэсараў, зь якога яны намераны наносіць удары па іншых краінах. Удары ў адказ будуць па нашай тэрыторыі, па нашых дамах і па нашых людзях. Гэтак Масква ў сваіх брудных намерах агрэсіі хоча падставіць пад сьмерць і пагібель беларускіх людзей.

Беларусы, памятайма: у час акупацыі і ў бруднай чужой вайне, якую хочуць пачаць расейцы з нашай акупаванай імі тэрыторыі, ужо ня будуць мець значэньня ніякія людзкія і палітычных падзелы, акрамя здрады і пуцінскага ворага перад намі. Бомбы ня будуць выбіраць, на якія галовы ўпасьці. У час пагрозы нацыянальнаму існаваньню нацыя павінна быць адзінай супроць пуцінскай Расеі і рускіх акупантаў.

Усе разам станем на абарону Айчыны!

Акупанты, прэч зь Беларусі!

Няхай жыве вольная Беларусь!

23 студзень 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”)

24/1/2022 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2022
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024