Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАМАСКОЎСКАЯ ПАЛІТЫКА МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНАЯ Пасьля вымушанага рашэньня Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь” аб узяцьці на сябе абавязку і функцыі альтэрнатыўнага ўраду Рэспублікі Беларусь у сувязі з акупацыяй краіны і расейска-украінаскай вайной газпрамаўсака-прапуцінаская група зь Вільні тут жа ўзьняла на шчыт сваю палітычную вітрыну Сьвятлану Ціханоўскую. Ціханоўская зноў пачала казаць пра сябе, што яна “представітель белорусского народа” і “гарант прав белорусов” і што яна, маўляў, стварае (цытата): “переходный кабінет на основе полномочій, данных мне белолрусскім народам” і т. п. фантазіі. 28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ЛІКВІДАВАЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ Ваенная кампанія Пуціна супраць Украіны зацягнулася. “Бліцкрыг” ня ўдаўся. Масква зажадала перамоваў. Яны адбудуцца на мяжы Беларусі і Украіны. І вось тут пачынаецца небясьпечны пэрыяд. Псіхатып шэрага Пуціна збочаны і скасабочаны. Гэта відавочна. Калі амбіцыйную пасрэднасьць з малой душой загнаць у кут, яна можа таго не паражыць і пайсьці на крайнасьць. Гледзячы на паводзіны Пуціна, я не сумняваюся, што ў выключных умовах ён здольны рэалізаваць свае ядзерныя пагрозы, калі “все сдохнут, а рускіе пойдут в рай”. 28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ №3 ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ Антыбеларускі рэжым і яго спэцслужбы сфармавалі на працягу лютага гэтага году мабільныя рэпрэсіўныя групы з гэбістаў, былых спэцназаўцаў, амонаўцаў, адстаўных элемэнтаў і іншых, узброілі іх і паставілі задачу выхопліваць падазроных элемэнтаў на ўчастках для галасаваньня. У выпадку супраціву — ужываць зброю. Зразумела, што гэтыя “групы” выстаўленыя ў якасьці правакатараў, каб задзейнічаць супраць народу збройныя сілы (у тым ліку сілы акупантаў) і патапіць у крыві, пастраляць “экстрэмістаў-нацыяналістаў”. (Зважайма, што на двары акупацыя, вайна і акупантам “не да законаў”) 27/2/2022 › Навіны ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ № 2 ХАПУН ПАСЬЛЯ РЭФЭРЭНДУМУ Толькі што атрымана інфармацыя зь Беларусі. 26 люты 2022 г. 27/2/2022 › Навіны ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ №1 НЯ ЙДЗІЦЕ НА ФАЛЬШЫВЫ РЭФЭРЭНДУМ. Здраднік і нішчыцель беларускай нацыі Лукашэнка, які адчыніў дарогу расейскім акупантам і здаў Беларусь пад расейскую акупацыю, хоча заўтра, 27 лютага, правесьці незаконны рэфэрэндум аб увекавечваньні сваёй прамаскоўскай нелегітымнай ўлады. Беларусы! Ня йдзіце на гэты рэфэрэндум. Тут пастка. Рэфэрэндумы пад час акупацыі і вайны не праводзяцца. Гэты злачынец Лукашэнка разбурыў Беларусь, зганьбіў наш народ, падтрымаў маскоўскіх агрэсараў, што напалі на братнюю Украіну. 27/2/2022 › Навіны Юры Беленькі: Беларусы, супраціўляйцеся акупантам! Змагаемся! https://www.youtube.com/watch?v=-rmqiTB2xUw 26/2/2022 › Навіны “Толькі партызанская барацьба і зьнішчэньне акупантаў” — Зянон Пазьняк https://www.youtube.com/watch?v=CpwYCpkweKk 26/2/2022 › Навіны ЗАЯВА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь. Мы заяўляем аб падтрымцы вольнай Украіны і яе барацьбы супраць расейскага агрэсара. Мы сьведчым, што расейскія акупацыйныя войскі зьявіліся ў Беларусі ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы і ў выніку здрады і садзеяньня інтэрвентам з боку Аляксандра Лукашэнкі, улада якога не прызнаная беларускім народам і нікім на сьвеце, акрамя Расеі. 24/2/2022 › Навіны Крамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі. Сёньня, 24 лютага, а 4-й раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць ракетамі ўкраінскую ваенную інфраструктуру, аэрадромы і гарады. Расейскія танкі рушылі з Крыму і з усходу на Харкаў і Марыёпаль. Украінская армія бароніць сваю Айчыну. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзыдэнт Украіны выдаў распараджэньне раздаваць зброю народу тым, хто здольны да абароны сваёй Радзімы. 24/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Сёньня (16-02-2022) “дэмсмі” надрукавалі матэрыял пра “усе” галадоўкі і ўсіх галадоўшчыкаў за часы прамаскоўскага рэжыму (мы іх разумеем). Не напісалі толькі (”выпадкова”, вядома) пра героя Беларусі, узнагароджанага за гераізм мэдалём Рады БНР — Сяргея Каваленку. Сяргей Каваленка — вядомая асоба ў гісторыі беларускай барацьбы. 7-га студзеня 2010 года Сяргей адкрыта і дэманстратыўна вывесіў вялікі беларускі нацыянальны сьцяг на галоўнай навагодняй елцы горада Віцебска. Яго схапілі амапаўцы, жорстка зьбілі і кінулі за краты. У турме Каваленка аб’явіў галадоўку. 20/2/2022 › Навіны, Polski Зянон ПАЗЬНЯК: ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ РУСКІХ АКУПАНТАЎ ПАКІНЕ БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ СУПРАЦЬ РУСКІХ АКУПАНТАЎ ПАКІНЕ БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСІ Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны. Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі. 15/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ТЫЯ, ШТО ЗАВОЧНА ЗДАЛІ БЕЛАРУСЬ, РОБЯЦЬ ВЫГЛЯД, ШТО НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны. Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі. 13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ВІДЭАВЫСТУПЫ, СНЕЖАНЬ 2021 - ЛЮТЫ 2022 Пазьняк - Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы 4 люты, 2022 год. Зянон ПАЗЬНЯК, ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ Зянон Пазьняк, ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ, 8 люты 2022 г. Зянон Пазьняк 15 снежань 2021 год (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”) 13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Гэты мой зварот да ўсіх беларускіх суполак, арганізацыяў, Інтэрнэт-старонак, таварыстваў, партый, згуртаваньняў і актыўных асобаў. Адвечны вораг Беларусі ўламаўся ў наш дом. Гэта не манёўры. Гэта расейская акупацыя Беларусі і пагроза Украіне пад выглядам манёўраў. Калі не супраціўляцца і маўчаць — мы можам страціць дзяржаву і краіну. Акупанты не пакінуць нашу зямлю, хіба часткова паказальна ад’едуць, пакінуўшы танкі, ракеты і зброю, каб імгненна вярнуцца, пакуль жыве іх сатрап. Заклікаю ўсіх беларусаў замежжа выказацца пра расейскую інтэрвэнцыю і акупацыю Беларусі расейскім войскам, засьведчыць пратэст, патрабаваць спыніць расейскую інвазію і выдаліць акупацыйныя войскі зь Беларусі. Патрыётам Беларусі ў Бацькаўшчыне прапаную пачаць партызанскую барацьбу з акупантам. Гэта вырашыць шмат. Тэма акупацыі трэба каб гучэла кожны дзень на ўсіх беларускіх рэсурсах, ва ўсіх беларускіх арганізацыях і суполках. Заклікаю быць гатовымі да стварэньня Беларускіх дабраахвотніцкіх аддзелаў за мяжой. Толькі барацьба з нашэсьцем зьберажэ нам будучыню Айчыны. 8 люты 2022 г. 9/2/2022 › Навіны Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы з Украінай. Расейскія войскі ўжо па ўсёй Беларусі. Няма іх пакуль што толькі на поўначы Віцебскай вобласьці. Колькі жывой сілы акупантаў уламалася ў Беларусь пакуль што цяжка падлічыць. Тыдзень таму іх было 30 тысячаў. Вельмі шмат танкаў, ракетных установак, баявых машынаў пяхоты. На нашых аэрадромах ужо абселі дзясяткі сучасных ваенных расейскіх самалётаў і бамбавікоў. У Лунінцы і іншых месцах акупанты сталі будаваць казармы і дамы для афіцэраў. 9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК. АКУПАЦЫЯ, “МУДРЫ ПУЦІН” І МАСКОЎСКІ БЛАТНЯК Беларусь перажывае нашэсьце арды — маскоўскую акупацыю пад выглядам манеўраў. Армады расейскіх танкаў і ваенных машын на нашых дарогах. 23 студзеня Беларускі Нацыянальны Сакратарыят паведаміў пра гэта ўсяму сьвету. Сьвет маўчаў, і толькі цяпер нешта пачаў казаць. 9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Пасьля доўгіх акупацыяў, пасьля доўгай няволі некалі вялікай краіны, пасьля доўгага вынішчэньня нацыі, мовы, гонару і свабоды заўсёды сярод страху, здрады, бяспамяцтва і аняменьня застаецца, жыве авангард незабыўных, нават вельмі маленькі. Але ў час буры, павароту і ўпадку прыгнёту ён здольны ахвярна здабыць для народа свабоду і волю для ўсіх. І тады ўсе вольна, шчасьліва ідуць на вольныя выбары і выбіраюць — ворага. Так паўтараецца кола зла. 2. 02. 2022 г. 9/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ ПРА РЭФЭРЭНДУМ Імкліва адбываецца расейская акупацыя Беларусі. Ганебны час. Ужо заехала 30 тысячаў акупантаў (поўная армія). На падыхадзе яшчэ столькі ж. Бясконца рухаюцца цягнікі расейцаў з жывой сілай, танкамі і гарматамі. Гэта вайна ў адзін бок. І — цішыня. Але не азіраймася на Захад (які нас здаў), бо за Беларусь і за волю Беларусі мусяць змагацца беларусы, але ня нехта іншы. Тым часам прадажныя няспынна гавораць не пра вайну, не пра катастрофу Беларусі, але пра незаконны рэфэрэндум, бо ён патрэбны Крамлю і акупантам. Ня буду даваць цяпер ацэнак такім паводзінам. Прыгледзімся да рэфэрэндума, што ён абазначае. 7/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |