Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

№3 ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

Антыбеларускі рэжым і яго спэцслужбы сфармавалі на працягу лютага гэтага году мабільныя рэпрэсіўныя групы з гэбістаў, былых спэцназаўцаў, амонаўцаў, адстаўных элемэнтаў і іншых, узброілі іх і паставілі задачу выхопліваць падазроных элемэнтаў на ўчастках для галасаваньня. У выпадку супраціву — ужываць зброю.

Зразумела, што гэтыя “групы” выстаўленыя ў якасьці правакатараў, каб задзейнічаць супраць народу збройныя сілы (у тым ліку сілы акупантаў) і патапіць у крыві, пастраляць “экстрэмістаў-нацыяналістаў”. (Зважайма, што на двары акупацыя, вайна і акупантам “не да законаў”) Далей...

27/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

№ 2 ХАПУН ПАСЬЛЯ РЭФЭРЭНДУМУ

Толькі што атрымана інфармацыя зь Беларусі.
Зафіксаваны загад Пуціна (Лукашэнка ўжо не распараджаецца) беларускім спэцлужбам і мабільным рэпрэсіўным атрадам, каб з тых, што прыйдуць галасаваць на рэфэрэндум, арыштоўвалі і хапалі маладых беларусаў ды завозілі ў ваенкамат. (Як трэба разумець, дзеля мабілізацыі і адпраўкі на бойню ва Украіну.)
Спэцыяльная перасьцярога бацькам. Паклапаціцеся пра вашых дарослых дзяцей.

26 люты 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

27/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЯЎДЗЕЛЕ Ў ФАЛЬШЫВЫМ РЭФЭРЭНДУМЕ

№1 НЯ ЙДЗІЦЕ НА ФАЛЬШЫВЫ РЭФЭРЭНДУМ.
НЕ ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ ЗДРАДУ

Здраднік і нішчыцель беларускай нацыі Лукашэнка, які адчыніў дарогу расейскім акупантам і здаў Беларусь пад расейскую акупацыю, хоча заўтра, 27 лютага, правесьці незаконны рэфэрэндум аб увекавечваньні сваёй прамаскоўскай нелегітымнай ўлады.

Беларусы! Ня йдзіце на гэты рэфэрэндум. Тут пастка. Рэфэрэндумы пад час акупацыі і вайны не праводзяцца. Гэты злачынец Лукашэнка разбурыў Беларусь, зганьбіў наш народ, падтрымаў маскоўскіх агрэсараў, што напалі на братнюю Украіну. Далей...

27/2/2022 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2022
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024