Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ЛІКВІДАВАЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ

Ваенная кампанія Пуціна супраць Украіны зацягнулася. “Бліцкрыг” ня ўдаўся. Масква зажадала перамоваў. Яны адбудуцца на мяжы Беларусі і Украіны.

І вось тут пачынаецца небясьпечны пэрыяд. Псіхатып шэрага Пуціна збочаны і скасабочаны. Гэта відавочна. Калі амбіцыйную пасрэднасьць з малой душой загнаць у кут, яна можа таго не паражыць і пайсьці на крайнасьць. Гледзячы на паводзіны Пуціна, я не сумняваюся, што ў выключных умовах ён здольны рэалізаваць свае ядзерныя пагрозы, калі “все сдохнут, а рускіе пойдут в рай”.

Прадухіліць такі ход падзей трэба хутка. Як мне здаецца, тут прыдатны толькі мэтад, якім схапілі Бін Ладэна. На жаль, Захад, як звычайна, можа спазьніцца, а расейцам і так добра.

Пацьвярджэньнем бандыцкай мэнтальнасьці Масквы можа стаць інфармацыя, якую я толькі што атрымаў. Пуцін хоча ўцягнуць беларускіх вайскоўцаў у вайну з Украінай і дзеля гэтага выслаў у Менск спэцгрупу для кантролю над Лукашэнкам, якая ў выпадку яго “няправільных” паводзінаў павінна яго ліквідаваць.

Не было магчымасьці праверыць інфармацыю. Але ўлічваючы ваенны час і збочаны псіхатып Пуціна — такое магчыма.

Парадоксы ў палітыцы, аднак, такія, што ліквідацыя сатрапа Лукашэнкі Масквой (якога народ жадае павешаць за ногі) цяпер магла б павярнуцца для Беларусі яшчэ горшым злом, чым працяг яго подлага існаваньня.

У Лукашэнкі рэальна застаўся цяпер толькі адзін паратунак, які я называю выхадам па дыяганалі, і на які Лукашэнка ня здольны. Менавіта. Арыштаваць спэцгрупу маскоўскіх “гасьцей” і разьвярнуць беларускую армію супраць пуцінскіх акупантаў. Тады ёсьць шанс выжыць. Інакш — вечнае гарэньне ў пекле дай яму, Божа.

Толькі ўвесь жах ў тым, што “сукін сын” пагодзіцца і на напад на Украіну, і на сьмерць салдат, і на зьнішчэньне Беларусі, абы жыць, хоць халуём, хоць падонкам.

27 люты 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2022
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024