Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“ХАЙ ВОЛЯ ВЕЧНА БУДЗЕ З НАМІ” (Дзень Волі — 2022)

Дарагія Беларусы, віншую нас ўсіх з Днём Волі, вялікім беларускім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіком!

Мы перажываем цяжкі час — расейскую акупацыю нашай краіны і вымушаныя спатыкаць гэты Дзень у народнай няволі. Але доўга так ня будзе. Скора сканае расейскі мордар і на гэты раз — назаўсёды.

25 Сакавік — гэта таксама Дзень Зьвеставаньня Гасподняга — хай, як Зорка сьвеціць перад намі заўсёды, бо памятаем, што тады 25 Сакавіка 1918 года адрадзілася наша Вялікае Княства Літоўскае ў новай пастаці — у вобразе Беларусі, Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта найвялікшая падзея, якая абазначыла нашае адраджэньне і новае гістарычнае нацыянальнае існаваньне.

Новая дзяржава Беларусь нарадзілася таксама ў цяжкі час, у час Першай Сусьветнай вайны, калі вырашаліся лёсы шмат якіх народаў. Тады народы дапамагалі адзін аднаму ў барацьбе за свабоду. Войска беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча абараняла незалежнасьць Эстоніі, дапамагло Эстонцам зьберагчы свабоду Айчыны.

Таксама ўкраінцы, якія змагаліся за вольную Украіну з расейска-бальшавіцкімі ордамі, дапамагалі ў барацьбе Беларускай Народнай Рэспубліцы (выдзялялі крэдыт).

Салідарнасьць нашых продкаў у змаганьні за незалежнасьць мы памятаем і разам пераможам маскоўска-рашысцкую арду.

Змагаймася супраць расейскіх акупантаў! Падтрымліваем Украіну! Няхай уваскрэсьне наша свабода! “Хай воля вечна будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор”, — пяецца ў нашым Беларускім гімне.

Памятайма і ўстаём! Слава Айчыне! Слава змагарнай Украіне! Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2022.
Зянон Пазьняк
(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”)

25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2022
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024