Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВЫСТУП АЛЯКСАНДРА ХОМЧАНКІ (26.03.2022. Нью-Ёрк).

(НА АДКРЫЦЬЦІ ПОМНІКАЎ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ І АНДРЭЮ-ТАДЭВУШУ-БАНАВАНТУРУ КАСЬЦЮШКУ Ў НЬЮ ЁРКУ)

211.jpg
Шаноўнае спадарства
Дзякуй усім, хто знайшоў магчымасць наведаць вельмі важную для ўсіх нас падзею: адкрыццё бюстаў Андрэя - Тадэвуша Банавентуры Касьцюшкі – Hацыянальнага Героя Беларусі, Злучаных Штатаў і Польшчы і Кастуся Каліноўскага - Hацыянальнага Героя Беларусі.
Два гады таму, па ініцыятыве Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Парафіяльнай Pады Катэдральнага Cаборy Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларуска-Амерыканскага Задзіночання і з блаславення архіепіскапа Святаслава, было прынята рашэнне ўсталяваць бюсты Hацыянальным Героям перад будынкам Катэдральнага Cаборy з мэтай падтрымкі барацьбы беларускага народа з тэрарыстычным, антыбеларускім, прарасейскім рэжымам Лукашэнкі, а таксама для падтрымкі свабоды веравызнання ў Беларусі. Далей...

29/3/2022 › Навіны

Камэнтаваць


АДКРЫЦЬЦЁ ПОМНІКАЎ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ І АНДРЭЮ-ТАДЭВУШУ-БАНАВАНТУРУ КАСЬЦЮШКУ Ў НЬЮ ЁРКУ

73.jpg
26 сакавіка гэтага года ў Нью Ёрку адбылося адкрыцьцё помнікаў беларускім героям беларускай гісторыі генэралу Андрэю Тадэвушу Банавантуру Касьцюшку і кіраўніку паўстаньня Кастусю-Вінцэнту Каліноўскаму. Урачыстасьць была перад Беларускім Саборам сьвятога Кірылы Тураўскага. Адчыніла імпрэзу Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Натальля Федарэнка.

Выступіў Зянон Пазьняк, які аб’явіў хвіліну маўчаньня па забітым на вайне ва Украіне ваяры-беларусу з батальёна імя Кастуся Каліноўскага Зміцеру Апанасовічу. Вечная памяць герою.

Потым прамаўляў каардынатар праекту Аляксандар Хомчанка. Пасьля пад сьпеў Духоўнага гімну “Магутны Божа” (ў запісе царкоўнага хору Сабора з 1957 года у час адчыненьня Беларускай Царквы) павольна былі ўзьняты і спушчаныя белыя пакрывалы з помнікаў героям. Тады епіскапам-уладыкам Сьвятаславам пра асісьце духавенства адбылося асвячэньне усталяваных бюстаў. –>

29/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2022
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024