Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АДКРЫЦЬЦЁ ПОМНІКАЎ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ І АНДРЭЮ-ТАДЭВУШУ-БАНАВАНТУРУ КАСЬЦЮШКУ Ў НЬЮ ЁРКУ
Выступіў Зянон Пазьняк, які аб’явіў хвіліну маўчаньня па забітым на вайне ва Украіне ваяры-беларусу з батальёна імя Кастуся Каліноўскага Зміцеру Апанасовічу. Вечная памяць герою. Потым прамаўляў каардынатар праекту Аляксандар Хомчанка. Пасьля пад сьпеў Духоўнага гімну “Магутны Божа” (ў запісе царкоўнага хору Сабора з 1957 года у час адчыненьня Беларускай Царквы) павольна былі ўзьняты і спушчаныя белыя пакрывалы з помнікаў героям. Тады епіскапам-уладыкам Сьвятаславам пра асісьце духавенства адбылося асвячэньне усталяваных бюстаў. Імпрэза працягвалася ў грамадзкай залі Сабора. Выступалі госьці-амэрыканцы, украінцы, летувісы, прысутнічаў прадстаўнік ад палякаў, прамаўлялі дзеячы беларускіх арганізацый з Канады, з Чыкага, з Фларыды, Каліфорніі, Мінесоты, Філадэльфіі і іншых мясьцінаў. Выступіў аўтар бюстаў скульптар Гэнік Лойка. Амэрыканскія беларусы лічаць, што ўсталяваньне і адчыненьне ў Амэрыцы помнікаў нацыянальным героям Беларусі, якое сталася ў час расейскай акупацыі нашай краіны, у час брыдкага зьневажэньня нашага вялікага культурнага Беларускага народа — гэтая акцыя ёсьць моцным патрыятычным чынам для ўсіх Беларусаў у сьвеце. Хвала беларускаму народу. Слава яго героям. (Чужыя сродкі масавай інфармацыі праігнаравалі вялікую нацыянальную падзею.) Сьвята ўсталяваньня помнікаў працягвалася таксама ў нядзелю 27 сакавіка, калі адзначалі Дзень Волі — 104-ю гадавіну аб’яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат было прамоўцаў. Поўная заля гасьцей. Выступаў Сяргей Доўгушаў з музычнай і сьпеўнай праграмай. Пачаўся Дзень Волі агульным сьпяваньнем усёй заляй беларускага гімну “Пагоня”. Закончылася імпрэза — узьнёслым сьпяваньнем гімну Украіны (у знак пашаны і падтрымкі ўкраінцаў) і беларускім дзяржаўным гімнам Рады БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Лунаў дух рашучасьці і аптымізму. Жыве Беларусь! Ніжэй зьмяшчаю (па-беларуску і па-ангельску) выступ на адкрыцьці помнікаў каардынатара праекту спадара Аляксандра Хомчанкі. А таксама фатаграфіі з адкрыцьця, зробленыя Яўгенам Папковым 28-03-2922. Зянон Пазьняк
29/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |