Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РАСЕЙСКІ “МОРДАР” ПАВІНЕН БЫЦЬ РАЗБУРАНЫ Чаго толькі не прыдумвала канторская цемра супраць беларусаў. Асабліва выгаляліся ў прафанацыі Пагоні і Нацыянальнага Сьцяга. Тут былі і “бусьлікі”, і “зубрыкі”, і “пахне чабор”, і нават “джынсавыя порткі” замест Беларускага сьцяга (калі хто памятае гэбоўска-мілінкевічаўскую кампанію “рэвалюцыя-джынс”). Тады яшчэ жывы Аляксандар Літвіненка, калі ўбачыў тую джынсавую “анучу”, і, ведаючы як рэжым лукашыстаў зьневажае нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, назваў беларусаў “нацией болванов”, якая топча сваё. Крыўдна, магчыма, каму-небудзь чуць, але падстаўная апазыцыя балваноў сапраўды была. Цяпер маскавіты (зьява ўзьнікла адразу ў некалькіх канторскіх месцах) прыдумалі нібыта новы рускі “антываенны сьцяг” — белая, сіняя і белая палосы — як альтэрнатыва (”вываратка”) сьцягу Беларускай нацыі. Маўляў, яны выдалілі з рускага сьцяга “колер крыві” (гэтак і кажуць). Такое вось лапцюжнае ўяўленьне пра геральдыку. (Чырвоны колер, дарэчы, у геральдычнай сімволіцы — гэта колер высокароднага гонару і высокага духа, сімвал сьмеласьці і вялікадушнасьці, гэта каралеўскі колер). Хутка мы ўбачым цікавыя мэтамарфозы з гэтай сіняй маніпуляцыяй (нават Латушку з Ціханоўскай і з “невераятнымі” ўбачым — для іх і прыдумана). Але схавацца ня ўдасца. Цёмны расейскі “мордар” павінен быць разбураны. Ня ўдасца ўцячы ні пад які “сьцяг”, і нішто не ўратуе іх, бо каяцца яны ня здольныя (толькі шукаюць выйсьця). Не павінна быць больш ніякой Арды, ні пад якім “сьцягам”. Мімікрыя ня пройдзе, не перакуляцца ваўкалакі. Зьнішчыць расейскі “мордар” — гэта экзыстэнцыяльная задача, якая стаіць найперш перад беларусамі і украінцамі (інакш нас ня будзе), але, фактычна, гэта задача — перад усім сьветлым чалавецтвам, бо цёмны расейскі “мордар” выступіў супраць чалавецтва. 31 сакавік 2022 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/rasejskimordarpavinenbycrazburany 1/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |