Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАКРАТЫЧНАЯ “ПРЫВАБНАСЬЦЬ” РАСЕЙСКАЙ АГЕНТУРЫ Расейская акупацыя Беларусі і агрэсія супраць Украіны адчыніла супярэчнасьці — паказала прагніласьць ваеннай арганізацыі расейскай арміі і выявіла разбуральную сілу гібрыднай вайны ў дэзінфармацыі і прапагандзе. Зьнішчальна спрацавала Расея па Беларусі. За дваццаць гадоў марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі былі разбураны асновы нацыянальнай дзяржавы і нацыянальнай культуры, што дало магчымасьць Маскве (сумесна зь немцамі) разбурыць беларускую нацыянальную апазыцыю (Народны Фронт), стварыць у 2020 годзе прамаскоўскую апазыцыю рэжыму і вывезьці яе за мяжу дзеля прамаскоўскай дзейнасьці ў эміграцыі пад відам змаганьня з Лукашэнкам. Мэтодыка спрацавала разбуральна для эміграцыі, паспрыяла расейскай акупацыі Беларусі. Адпаведна, ажывілася прарасейская агентура ў беларускіх эміграцыйных СМІ, кантраляваных праз замежныя рэсурсы. Сродкі масавай інфармацыі сталі банальна ўключаць расейшчыну ў свой зьмест і кантэкст (не даючы інфармацыі па нацыянальнай палітыцы і нацыянальнаму Адраджэньню). Найбольш рэзкі паварот зрабіла тэлебачаньне Белсат. Русіфікацыя Белсату ў Польшчы і ўскосная падтрымка пуцінскіх ваенных бандытаў зьбянтэжыла шмат якіх беларусаў. Такога не чакалі. Але такое здарылася і працягваецца. Характэрнай перадачай па-руску стала інтэр’ю Белсата ў маці рускага бандыта-кантрактніка, якая маркоціцца, што яе вырадак трапіў у палон да ўкраінцаў, а рускамірныя так званыя “журналісты” Белсату сумнымі галасамі выказваюць ёй спачуваньне і падтрымку. Фантастычна — але факт. Увогуле, парадаксальна, што лукашысцкія рускамірскія бандзюгі адчуваюць сябе ў дэмакратычнай Польшчы вольна, адкрыта і нахабна. Нядаўна на мітынгу ў Варшаве, які арганізоўвала групоўка Латушкі-Ціханоўскай, некаторыя беларусы, якія крытычна ўспрымаюць асобу Ціханоўскай, пачалі выкрыкваць “ганьба”. Да іх рынулася група замаскаваных тыпажоў у чорным убраньні (так званая “ахова” групнікаў) і пачала штурхаць людзей, выбіваць тэлефон з рук, пагражаць і хапаць рукамі. Такое магло здарыцца ў лукашысцкім Менску, але ня ў вольнай Варшаве. Тым ня менш, такое адбылося. Невядомыя нападнікі ў чорным — гэта, магчыма, нават замаскаваныя амонаўцы зь Менску. Ніхто не высьвятляе паходжаньня нападнікаў з асяроддзя прамаскоўскай групоўкі. Такое, відаць, будзе працягвацца, але да пары. Цяпер жа трэба ўсё зафіксаваць і задакумэнтаваць.Прыдзе час — іх знойдуць нават на дне марскім. Ніхто не схаваецца, ніхто не ўцячэ, хто шкодзіў беларусам у цяжкі для Бацькаўшчыны час. 2 красавік 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК 6/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |