Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЛЯЎДЭТУР ЕЗУС ХРЫСТУС! Дарагія землякі, дарагія сябры, паважаныя Беларусы! Віншую нас ўсіх з Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Хрыстос уваскрос! У цяжкі час для беларусаў адбываецца сёлета Вялікдзень — 17- га і 24-га красавіка. Рускі “мордар” ашуканствам, са згоды здраднікаў народа, увёў сваё войска на тэрыторыю Беларусі і акупаваў нашу краіну. Прыйшла небясьпека, пра якую мы казалі і якой баяліся ўсе гэтыя 27 гадоў пад уладай антыбеларускага рэжыму. І вось тое адбылося. Укрыжавалі Айчыну. І потым — напалі на ўкраінскі народ. Тут узьнікае мне карціна, калі Хрыстос стаяў перад Пілатам, а натоўп крычаў: “Укрыжуй яго, укрыжуй!” Хрыста ўкрыжавалі. На трэці дзень Ён уваскрос. Уваскрос, бо быў Богам у вобразе чалавека, які чалавечай пакутнай сьмерцю Сваёй на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва засьведчыў збаўленьне людзей ад няволі сьмерці, збаўленьне — дзеля жыцьця ў вечнасьці. І яшчэ Ён засьведчыў грэх нянавісьці асьлепленага натоўпу супраць справядлівасьці. Калі б сёньня Хрыстос прыйшоў у Беларусь — што зрабілі б зь ім ворагі нашы? І што б рабілі мы? Што б рабілі тыя, што нават дар мовы і Слова Яго забілі ў душы і кінулі сьвіньням пад ногі? Ёсьць над чым падумаць у Беларусі ў Дзень Зьмёртвыхстаньня Хрыстова. Можа ад выніку такога думаньня будзе залежыць уваскрашэньне нашай Краіны, бо галоўным ёсьць Дух. Бо Дух вызначае жыцьцё і ўчынкі людзей. Ляўдэтур Езус Хрыстус! Слава Ісусу Хрысту! 17 красавік 2022 год. 17/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |