Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ПАЗНЯК – Лукашэнка і арышт, Ціханоўская і КДБ, Шушкевіч і Курапаты, канец Расіі і эскадрон смерці
00:20 – ідыёты, трыбунал для Лукашэнкі https://www.youtube.com/watch?v=Ygw_oNGn3dA 29/5/2022 › Навіны “Дэмсмі” працягваюць папулярызаваць і друкаваць “знаёмца” з ворганамі КГБ і бізнэсоўца, які зьвязаны з “невероятными” і намагаецца пранікнуць ў батальён Каліноўскага. Гэтага беларусаненавісьніка ведаюць даўно. Цяпер ён, мімікрыруючы, нават публічна пацьвердзіў сваю “дружбу” з КГБ (думаючы, што нейкага ашукае). 24/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: АДМЯНІЦЬ ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ У Злучаных штатах і ў ААН узьнікла практычная ідэя — адмяніць на паўгода санкцыі супраць Беларуськалія ўзамен за магчымасьць транзыту ўкраінскага збожжа праз Беларусь у парты Балтыйскага мора. З прычыны вайны і блакіроўкі маскоўцамі ўкраінскіх партоў на Чорным моры Украіна ня можа прадаць 20 мільёнаў тон збожа згодна даваенных гандлёвых дамоваў у краіны Азіі і Афрыкі. Гэта пагражае частковым голадам для аднаго мільярду насельніцтва на Зямлі. Адпаведна сітуацыя можа выклікаць масавую міграцыю з галодных раёнаў Афрыкі і Азіі ў Эўропу і пагражаць камфорту краін Эўразьвязу. Санкцыі супраць Беларуськалія (важнага сусьветнага пастаўшчыка) вельмі ўскладнілі абстаноўку з угнаеньням ў шмат якіх краінах (у тым ліку і ў Эўразьвязе). 24/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Запрашаем на беларускую багаслужбу ў Вільні 21 траўня ў суботу ў Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца набажэнства на беларускай мове ва ўсходнім абрадзе. Пачатак а 12.00. Беларускія грэка-каталіцкія службы ў Вільні – Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (sniezhny.com) Шчыра запрашаем. Aliaksandr Adamkovich 19/5/2022 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАВОДЗІНАХ · Зноў аднавіліся паездкі па замежжы і сустрэчы з кіроўнымі асобамі краінаў. Уражаньня гэта ўжо ня робіць, тут гучыць звыраднелая рыторыка пра эканамічныя санкцыі супраць Беларусі альбо прамаўляюцца глупствы, напрыклад (цытата) — ” во многом благодаря белорусам прекратілось нападеніе на Кіев со стороны Беларусі, то есть россійская армія не почувствовала себя комфортно на белорусскіх землях.” 17/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк На працягу студзеня-лютага 2022 года (да 24. 02. 2022) руская агентура на Украіне і за мяжой інтэнсіўна распрацоўвала тэму, што Расея не зьбіраецца (ня ў стане, не плянуе, ня будзе і т. п.) нападаць на Украіну, што Пуцін блефуе, каб шантажаваць Захад і г. д. Асаблівы посьпех у такой прапагандзе мелі замежныя экспэрты-агенты супэр-класу, у эрудыцыю і перакананасьць якіх шмат хто верылі безаглядна. (Вельмі стараўся Андрэй Іларыёнаў) 10/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі: Палітычныя памылкі Захаду ў адносінах да Расеі і Беларусі Беларускі палітык Юры Беленькі распавядае пра палітычныя памылкі Захаду ў адносінах да Расеі і Беларусі. 7/5/2022 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЛУКАШЫСЦКАЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ ЭЛІТ ДАРМА НЕ МІНУЛА Гарбатага і магіла ня выправіць. Моцная народная мудрасьць. Расейскі мордар акупаваў Беларусь, нішчыць Беларусь і Украіну, а публіка, выкармленая лукашызмам, што ўцякла за мяжу, займаецца толькі адным — утапіць Лукашэнку і абавязкова разам зь Беларусяй. Пра Беларусь яны ня думаюць. Пуцін тут іх не цікавіць. Яго няма нават у рыторыцы. Яны думаюць, што можна збавіцца ад Лукашэнкі, ня рушачы Пуціна, ня збавіўшыся ад Расеі. Да антыбеларускай практыкі Латушкі-Ціханоўскай, здаецца, далучыліся ўжо іншыя групы былых лукашыстаў (якія, як вядома, “геапалітыкай не займаюцца”). Замест таго, каб выкрываць дзеяньні акупантаў, што напалі на Украіну, што захапілі і нішчаць нашу Айчыну, яны заняліся пошукам доказаў “удзелу Беларусі” у вайне. Гэта для іх галоўнае. Гэта ёсьць іхны прыярытэт. Злачынствы акупантаў — па баку. Масква пляскае ў ладкі. Маўляў, старайцеся, дурні беларускія, старайцеся. Ніякага паняцьця пра нацыянальныя інтарэсы ў вас няма. 6-05-2022 Зянон Пазьняк 6/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк. Аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі Геапалітычная катастрофа, якая адбылася пасьля расейскага захопу Беларусі і ўвядзеньня расейскага акупацыйнага войска на беларускую тэрыторыю (17-01-2022), выклікала рашысцкі напад Расейскай Федэрацыі на Ўкраіну, паставіла пад пагрозу Польшчу, Летуву, Латвію і ў цэлым Эўропу, але на Захадзе тое якбы яшчэ да канца не разумеюць, хоць вайна ўжо пачалася і Беларусь (яе тэрыторыю) Расея ўключыла ў стратэгічную зону сваёй агрэсіі. Сумна на такое глядзець, але трэба ўсімі сіламі папраўляць становішча. Першым чынам неабходна дамагацца міжнароднага рашэньня аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі. Рашэньне можа прыняць Міжнародны Суд ААН, што знаходзіцца ў Гаазе. Па Статуту МС з такім зваротам могуць выступаць дзяржаўныя ўстановы акупаванай краіны. Але непрызнаны марыянэткавы антынародны рэжым Лукашэнкі ёсьць пасобнікам акупантаў. 2/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк “АДНЫМ ВАЙНА — ДРУГІМ ВОЙНАЧКА” (Народная прымаўка) Пасьля нядаўняга фальшывага апавяшчэньня сп. Латушкам ангельскіх палітыкаў (аб нібыта ўдзеле беларускага войска ў вайне супраць Украіны), на партале “Свабода” зьявілася такая інфармацыя (цытата): “Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская перадала амэрыканскім палітыкам дакумэнты з доказамі саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, а таксама інфармацыяй пра лазейкі, якімі карыстаюцца беларускія ўлады для абыходу санкцыяў.” 2/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |