Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На працягу студзеня-лютага 2022 года (да 24. 02. 2022) руская агентура на Украіне і за мяжой інтэнсіўна распрацоўвала тэму, што Расея не зьбіраецца (ня ў стане, не плянуе, ня будзе і т. п.) нападаць на Украіну, што Пуцін блефуе, каб шантажаваць Захад і г. д. Асаблівы посьпех у такой прапагандзе мелі замежныя экспэрты-агенты супэр-класу, у эрудыцыю і перакананасьць якіх шмат хто верылі безаглядна. (Вельмі стараўся Андрэй Іларыёнаў) Без захопу Беларусі, практычна, не магла б пачацца маскоўская агрэсія супраць Украіны. Беларусь ёсьць важнейшая стратэгічная тэрыторыя ў гэтай частцы Эўропы пры існуючай раскладцы сілаў. Хто валодае гэтай тэрыторыяй, той валодае ініцыятывый наступу. Рускія разумелі гэта з 1991 года (адсюль іхняя палітыка і ўнутранная акупацыя Беларусі ў 1994-м). Украінцы зразумелі тое (нажаль) толькі 24-га лютага 2022 года. Эўраатлянтыцкія краіны, мне здаецца, да канца не разумеюць таго і цяпер, хаця стратэгічная пагроза для іх з боку Расеі стала рэальнасьцю. Лінія сутыкненьня з Расеяй, фактычна, ужо цяпер (пасьля ўвядзеньня ў Беларусь расейскага войска) праходзіць па межах Польшчы, Летувы, Латвіі. Калі, напрыклад, Эўропа з Расеяй вымусяць Украіну пайсьці на “дыялог” з агрэсарам і заключыць гнілы мір, то Калінінградзкі калідор (90 км) будзе зроблены праз Летуву за лічаныя гадзіны (магчыма нават без адзінага стрэлу). Пасьля чаго пачнуцца чарговыя “перамовы”. І вось пад акампанемэнт блефу агентуры аб ненападзе 24 лютага Расея напала на Украіну. “Экспэрты-агенты” — часова зьніклі, выскачыў другі рускі эшалон, “сьпікеры” якога (асабліва цяпер) гэтак разумна, рацыянальна, эрудыравана, і пастаянна пераконваюць усіх, што Пуцін ня выкарыстае ядзерную зброю, бо гэта яму на шкоду, бо гэта яму канец, бо гэта не рацыянальна, немагчыма і г. д. Вельмі разумныя довады, між іншым, яны дэманструюць, “эўраразумнасьць” якіх, аднак, выклікае толькі трывогу, бо розум тут не патрэбны. Рускага ядзернага ўдару, вядома, можа ня быць (такое малаверагодна). Але ён якраз магчымы па рускай формуле. І магчымасьць яго здаецца тым большая, чым разумней даказваюць яго немагчымасьць заходнія разумнікі і эрудыраваная руская агентура. Калі б такое здарылася, то можна абсалютна дакладна прадбачыць, што ядзерны ўдар будзе нанесены толькі з тэрыторыі Беларусі і толькі з пляцоўкі каля Астравецкай АЭС (для карэкцыі ўдару ў адказ і для зьнішчэньня Вільні і паловы Беларусі ня рускай зброяй). Дзеля эфэктыўнай агрэсіі і пазьбяганьня страт мордару якраз і патрэбна чужая тэрыторыя. Звыклая зьява для маскоўцаў. (Можа хто ўжо забыўся як расейцы ў 1996 годзе апусьцілі чарнобыльскія радыяцыйныя воблакі на Беларусь.) Каб ядзернай правакацыі не адбылося, трэба зламаць хрыбет зьверу, у руках якога апынуўся лёс народаў. На жаль, — час бяжыць, ніхто не сьпяшае. Да вайны на ўсходзе сталі прывыкаць. Таму небясьпека застаецца. 5 травень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК
10/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |