Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАВОДЗІНАХ · Зноў аднавіліся паездкі па замежжы і сустрэчы з кіроўнымі асобамі краінаў. Уражаньня гэта ўжо ня робіць, тут гучыць звыраднелая рыторыка пра эканамічныя санкцыі супраць Беларусі альбо прамаўляюцца глупствы, напрыклад (цытата) — ” во многом благодаря белорусам прекратілось нападеніе на Кіев со стороны Беларусі, то есть россійская армія не почувствовала себя комфортно на белорусскіх землях.” Увогуле такое выказваньне ёсьць “невераятны” шэдэўр асаблівага думаньня (праўда, у мяне ўэьнікла падазрэньне ці не навучалі гэтаму маўленьню спн. Ціханоўскую розныя там штабныя “раймоны”, каб рззлаваць украінцаў супраць беларусаў). Пра прызнаньне Беларусі акупаванай краінай ў штабістаў гаворкі няма. Праўда, зьявіліся станоўчыя спробы дамагчыся спыненьня дыскрымінацыі беларусаў у некаторых краінах. Робіцца таксама акцэнт на падзеле паміж антынароднай палітыкай Лукашэнкі і пазыцыяй Беларускага народа супраць вайны, але такі падзел ужо раней усьвядпмлены амэрыканскай дыпламатыяй і групнікам застаецца толькі з гэтым пагаджацца і тое паўтараць. У апошні час у прарускіх пунктах і асяродках інфармацыі рэзка ўзмацнілася чорная прапаганда супраць маёй асобы. Тут, праўда, усё зразумела ўжо 30 гадоў, нічога новага, Новыя толькі выканаўцы. А цяпер па сутнасьці паводзінаў. — Пры гэтым яны ўбачылі пагрозу сабе ў руху Беларускага нацыянальнага адраджэньня. Адсюль насіленьне чорнай прапаганды супраць асяродкаў і ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. — Групнікі ў палітычнай рыторыцы зыходзяць не зь беларускіх нацыянальных інтарэсаў у адносінах да расейскай акупацыі, а паўтараюць агульную антываенную фразеалогію і лёзунгі цяперашніх расейскіх антываенных дэсідэнтаў ня згодных з палітыкай Пуціна. Гэта абазначае, што пры магчымай зьмене ўлады ў Крамлі і спыненьні ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне, ды пры захаваньні вялікадзяржаўнай Расеі бяз Пуціна групоўка вакол Латушкі-Ціханоўскай стане арыентавацца ўжо на новую маскоўскую ўладу, якая (магчыма) не падтрымае Лукашэнку і прамовіць за “дэмакратыю” ў Беларусі і ў Расеі. І так пойдзе круціцца ізноў, далей па каланіяльным коле ардынскай імпэрыі, якая зноў прыдумае сабе новага Пуціна, Леніна, Сталіна, русіфакацыю, інтэграцыю, урэшце вайну і людабойства. Русапаклонства — гэта паталагічная каланіяльная хвароба паняволеных народаў, якая вядзе да духоўнай сьмерці і страты свабоды. 12-05-2022 Зянон Пазьняк 17/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |