Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА РАСЕЙСКУЮ АКУПАЦЫЮ І ВАЙНУ. ТРАВЕНЬ 2022 г. (Ліст да адраджэнцаў і сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ) На тым тыдні (канец траўня) Злучаныя Штаты Амэрыкі выказалі думку: зьняць на паўгода эканамічныя санкцыі зь Беларуськалію ўзамен за згоду антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі прапусьціць эшалоны ўкраінскага збожжа ў балтыйскія парты праз Беларусь. План выдатны з падтэкстам і пабочным уплывам на стан вайны (я ўжо пісаў пра “сэпарацыю” “сіямскіх бандытаў”) і, адпаведна, ён зручны для Беларусі, Украіны і Эўропы. Трэба сказаць, што рэакцыя з боку Расеі (дзе сэнс зразумелі) была хуткай. Відаць задзейнічалі ўсе свае магчымасьці на Захадзе, каб гэты план утапіць. Нават яшчэ савецкую гэбоўскую агентуру паднялі на паверхню (Г. Кісінджэра і інш.). 2/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Галіна ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСКІЯ ВАЛАНЦЁРЫ ЎКРАІНСКАГА ФРОНТУ Тут расповяд у форме інтэрв’ю пра беларускую валанцёрскую групу ў Нью Ёрку патрыётаў і сяброў беларускага Адраджэньня — Андруся, Віктара і Валеры (празьвішчы не называю зь меркаваньняў ваеннага часу). Інтэрв“ю запісана з Андрусём. Расейская акупацыя Беларусі і напад Расейскай Федэрацыі на Украіну — дзікая ваварская сярэднявечная вайна з боку рускіх супраць украінцаў, вынішчэньне ўкраінскага насельніцтва, жудасныя злачынствы расейскай ваеншчыны супраць чалавецтва скаланулі сэрца і розум многім звычайным людзям, найперш украінцам і беларусам, дазволілі ім наўпрост убачыць пачварнага расейскага монстра, які ненавідзіць вольныя народы, нацыі і культуру. Эўропа зноў ўгледзіла крывавае аблічча дзяржаўнага рускага нацызма, які паўстаў разам з ідэалогіяй і агрэсіяй “руского міра”. Акупацыя і вайна выявілі сапраўдную цану людзям. Шмат якія беларусы, знаходзячыся пад гнётам беззаконьня і рэпрэсій антынароднага рэжыму, зьдзеку і вынішчэньня, знайшлі ў сабе сілы для супраціву акупантам і волю дзеля дапамогі ўкраінцам. 2/6/2022 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |