Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АКУПАЦЫЮ БЕЛАРУСІ І СТАРУЮ ЭЎРОПУ

(Ліст да сяброў Народнай партыі (КХП-БНФ) і Вольнай Беларусі.)

17-га студзеня 2022 года пачалася расейская акупацыя Беларусі. Нават толкам не папярэдзіўшы свайго сатрапа Лукашэнку, маскоўцы сталі ўводзіць войскі ў Беларусь і займаць тэрыторыю. Публічна, каб ня выклікаць супраціву народа, казалі, што будуць адбывацца сумесныя вайсковыя вучэньні.

Ужо другі год у Беларусі працягваецца жорсткі пагром народа. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы кінуў у турмы тысячы беларусаў (быў пэрыяд, што да пяцідзесяці тысячаў сядзела за кратамі за ўдзел у дэманстрацыях). У турмах і арыштах людзей катавалі. На вуліцах хапалі за нацыянальныя беларускія колеры ў адзеньні, за беларускую мову, за беларускую кнігу, за “падабайку” для Беларусі ў Інтэрнэце. Групы пагромшчыкаў, створаныя ў міліцыі, па сёньняшні дзень урываюцца ў дамы беларусаў, выламваюць дзьверы, хапаюць людзей, крушаць мэблю, сантэхніку, абсталяваньне, а завёзшы арыштаваных у пастарунак, катуюць. Зьнішчаная грамадзянская супольнасьць, зачынена каля сямісот беларускіх арганізацыяў сацыяльна-культурнага кірунку; рэжым прымае рашэньні аб расстрэлах людзей за намеры супраціву прамаскоўскаму рэжыму. Любога беларуса могуць схапіць на вуліцы, зьбіць і кінуць за краты па падазрэньню альбо нагавору. Далей...

5/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


НЕЛЬГА ДАЗВАЛЯЦЬ ГРУПНІКАМ СЯДАЦЬ БЕЛАРУСАМ НА ГАЛАВУ

З прамаскоўскай агентурай трэба змагацца ўсімі наяўнымі сродкамі, дэзавуяваць іхную дзейнасьць. Кожная Беларуская арганізацыя мусіць быць актыўнай і таксама пісаць ў міжнародныя арганізацыі. Інакш кухаркі сядуць людзям на галаву. Гэты ліст (вытрымку зь якога тут зьмяшчаю ніжэй) накіраваны ў ААН і ўсюды, куды трэба.
Стварайце ўсюды суполкі “Вольнай Беларусі”! Далей...

5/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2022
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024