Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА БЕЛАРУСЬ І ЭЎРОПУ Яшчэ адзін характэрны аспэкт пратэстаў 2020-га года. Беларусы, нягледзячы на русіфікацыю і варварскі ўплыў Расеі, паказалі ў выступах сваю звыклую высокую культуру, аптымізм і інтэлігентнасьць. Гэта былі дэманстрацыі сьветлых людзей. Выходзілі сотні тысячаў, але не было ўчынена ніякой матэрыяльнай шкоды гораду з боку дэманстрантаў, тым больш ніякіх зьнішчэньняў, ніхто нідзе не пабіў шыбы (наадварот шыбы білі міліцыя і ОМОН). Дабраахвотныя памочнікі хадзілі з паліэтыленавымі мяшкамі сярод дэманстрантаў і забіралі сьмецьце. Горад быў чысты. Ніхто не станавіўся на лавачку ў абутку, бо так прывучаныя зь дзяцінства ў сваім памяшканьні. Іграла музыка і чуліся сьпевы. І вось у гэтай прыгожай маніфэстацыі рэжымная цемра на сьмерць пазабівала беларусаў. Навука на прышласьць для цэлага пакаленьня. Гэта, як “Крывавая нядзеля” для Пецярбурга ў 1905 годзе. (І правакатары, як там, але ўжо ў Сеціве сядзелі). Зразумела, тут ня той мэтад, якім можна зьнесьці фашысцкі антынародны бандыцкі рэжым. Але зьнешняе ўражаньне ад маніфэстацыяў было ўзьнёслае, духоўна кансалідавала і ўздымала людзей, дзе нацыянальны сьцяг быў сімвалам ідэалу свабоды. У гэтым якраз станоўчы бок пратэстаў 2020 году — нацыянальная кансалідацыя грамадзтва. У Эўропе і найбольш у Польшчы я чуў воклічы захапленьня прыгажосьцю і паводзінамі нашых людзей. Беларускія пратэсты — гэта было відовішча — гэта лекцыя культуры для ўсёй Эўропы. (Бачылі б вы, хто ня бачыў, сьвінушнік пасьля дэманстрацыі, дзе-небудзь у Парыжы ці Брусэлі, ці біцьцё шкла ў Амэрыцы). Тым часам паказальна-характэрная і дыямэтральна супроцьлеглая рэакцыя на культуру беларускіх дэманстрацыяў чулася ў краінах былога СССР (у краінах “саўка”) асабліва ў Расеі і Украіне (дзе саўкоў шмат). Рэакцыя тыпова эгалітарная — злосьць, ехідзтва, кпіны, іранічныя камэнтары. Аабліва саўковых абуралі сэнсоўныя сацыяльныя паводзіны і чыстаплотнасьць беларусаў, хаджэньне на зялёны сьветлафор (а не на чырвоны, як ў Маскве) і здыманьне абутку, каб стаць на лавачку, і інш. Некатопыя кацапы, магчыма, бачылі такое ўпершыню, эгалітарная злосьць іх была невымерная (”ишь, культурные- та!”). І па сёньняші дзень маскальня і ўсялякія невзоровы ня могуць не з’ехіднічаць на гэтую тэму , так яна паніжае і круціць іхнюю варварскую прыроду. Дарэчы, злосьць і пагарда вельмі характэрная рэакцыя расейцаў на ўсё вышэйшае і культурнае ў эўрапейскіх народаў. Тое, між іншым, добра апісана расейскім пісьменьнікам Аляксандрам Купрыным у адным зь яго апавяданьняў. Але ўсё гэта дробязі. Якія людзі — такая і культура. І вось цяпер пра галоўнае, што невымерна зьдзівіла ўжо беларусаў. Пратэсты скончыліся разгромам, забойствамі, арыштамі, турмой і катаваньнямі сьветлых беларускіх людзей. Рэпрэсіі і фашысцкія пагромы Беларускага народа працягваюцца па сёньняшні дзень. Быццам бы караючы Лукашэнку, Эўразьвяз ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і адначасна пачынае перасьлед і дыскрымінацыю беларусаў па ўсім сьвеце. Нянавісьць раптам абвалілася на ўвесь народ, на тых, каго нішчыць і катуе ў турмах фашысцкі рэжым Лукашэнкі, які ўпусьціў расейскія акупацыйныя войскі ў Беларусь і разам з Пуціным выступае суакупантам Беларусі. Калі вобразна, — за дзеяньні канцлагера Эўропа карае вязьняў канцлагера. Беларусам не даюць уязныя візы, не залічваюць ва ўнівэрсітэты, не адчыняюць рахункі ў банкках, не даюць працы і г. д. Дыскрымінацыя тлумачыцца проста. Эўрапалітыкі выкарыстоўваюць момант акупацыі краіны і супрацоўніцтва Лукашэнкі з Пуціным дзеля таго, каб нізка абвінаваціць у злачыннай палітыцы Лукашэнкі ўвесь Беларускі народ і зьнішчыць Беларусь дазваньня. Зацікаўлена ў гэтым найперш Нямеччына (што супрацоўнічала і будзе супрацоўнічаць з Масквой) і, адпаведна, яе саюзьнікі па Эўразьвязу (акрамя Польшчы). Найбольш шкодна для Беларусі падтрымлівае нямецкую палітыку Летува. Вось і атрымліваецца, што ў гэтых абставінах мы нават па факту мусім падтрымліваць Польшчу і Украіну, у сапраўднасьці гэта тыя краіны, якія былі зь Беларусяй і між сабой гістарычна павязаныя і бараніліся ад навалы з усходу і захаду. Старая Эўропа заўсёды заставалася эгаістычнай, матэрыяльнай, меркантыльнай, рацыянальнай, халоднай і пры гэтым, вядома ж ,– культурнай. Але па вялікаму кошту — бяздухоўнай. У апошнія стагоддзі яшчэ і лявацкай. 12. 06. 2022. Зянон Пазьняк 15/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |