Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ШЛЯХ ДА ІСНАВАНЬНЯ Пасьля расейскай вайсковай акупацыі Беларусі тэзіс аб вызваленьні ад фашыстоўскага антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі (як мэта непасрэднага дзеяньня) — траціць сэнс, бо ліквідаваць рэжым сатрапа можна толькі вызваліўшыся з-пад расейскай акупацыі. Вызваленьне Беларусі цяпер напрасткі зьвязана з парамогай Украіны ў вайне з Расеяй. Беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць украінцам і найперш — непасрэдным удзелам у ваенных дзеяньнях на баку Украіны. Памятайма, што вайна Украіны супраць агрэсіі фашысцкай Расеі — гэта ёсьць, фактычна, і наша беларуская вайна. Толькі паканаўшы расейскага мордара на Украіне, можна ліквідаваць антыбеларускі фашысцкі рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Толькі перамогшы рашызм ў вайне і выгнаўшы рускіх захопнікаў з Украіны, магчымая свабода і незалежнасьць Украіны і Беларусі. Не забывыйма, што ў сітуацыі, якая існуе, ваенная перамога над фашысцкай Расеяй — гэта ёсьць адзіны шлях да нацыянальнага існаваньня і свабоды ўкраінцаў і беларусаў. Усе нашыя беларускія дзеяньні мусяць быць накіраваныя на перамогу Украіны над рускім фашызмам. 16 чэрвень 2022. Зянон Пазьняк P.S. Беларусам, ведаючы сутнасьць справы, трэба спакойна і з разуменьнем адносіцца да антыбеларускіх вывертаў. Каб лепш ўсьвядоміць стан рэчаў, раю глянуць на тое, што вытварае акупацыйная агентура і прапаганда ў Беларусі, бэсьцячы ўсё беларускае і ўкраінцаў. Нельга даваць сябе ашукаць, ведаючы адкуль тое ўсё бярэцца. P.P.S. http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/slahdaisnavanna 17/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |