Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: БЯЗМОЗГЛЫЯ РАШЭНЬНІ Сёньня, 19-га чэрвеня, Дзень нараджэньня вялікага нацыянальнага і сусьветнага пісьменьніка, вялікага Беларуса Васіля Быкава. Хвала ягонаму жыцьцю, творчасьці і памяці. Але гаварыць тут буду пра іншае. Расейская агентура ФСБ, што даўно і глыбока атабарылася ва Украіне, нахабна і ўпарта стварае для Украіны ворагаў у Беларусі, скарыстоўваючы, як і ўсюды, абмежаваных асоб ва ўкраінскай дзяржаўнай адміністрацыі і “нацыяналізаваных саўкоў”. Беларусы (якія цяпер знаходзяцца пад прэсам пагромаў і пад рэпрэсіямі фашысцкага рэжыму Лукашэнкі ) — гэта прыхільны да ўкраінцаў народ, які ў большасьці стаіць за перамогу Украіны і амаль стоадсоткава супраць вайны. Беларусы добра адносяцца да ўкраінцаў, нягледзячы ні на што: ні на папулярнасьць ва Украіне (да 2022 года) здрадніка беларускай нацыі сатрапа Лукашэнкі, ні на зьдзекі зь беларусаў цяпер, ні на рашысцкую прапаганду, якая шалее ў Беларусі. Пазытыўнае стаўленьне беларусаў да ўкраінцаў і настрой супраць вайны — гэта важны чыньнік, які ўвесь час змушае сатрапа Лукашэнку стрымлівацца, не паддавацца націску Пуціна і не пасылаць сваё войска на Украіну. Выдаленьне «Альпійскай баляды» Васіля Быкава са школьнай праграмы ва Ўкраіне тлумачаць саўдзелам Беларусі ў агрэсіі Расеі. І сьведчыць гэта пра поўнае няведаньне цяперашнімі кіраўнікамі Ўкраіны палітычных рэалій у Беларусі, што, зрэшты, дэманструецца ледзь не штодня на ўзроўнях больш высокіх, чым чыноўнікі Міністэрства адукацыі. Можна было б узгадаць, што 17-гадовы Васіль Быкаў сустрэў вайну ва Ўкраіне, на ўкраінскай зямлі прыняў свой першы бой, за яе праліў сваю кроў, і нават «пахаронка» ягоным бацькам прыйшла з Украіны — імя Быкава было на абеліску каля Кіраваграду). Ці прыгадаць, што Васіль Быкаў вітаў вынікі рэфэрэндуму ў сьнежні 1991-га, на якім 90% украінцаў выказаліся за Незалежнасьць. Васіль Быкаў выступіў супраць імпэрскіх памкненьняў дэпутата Лукашэнкі яшчэ ў 1993 годзез і быў адным з самых пасьлядоўных ягоных крытыкаў як прэзыдэнта. Менавіта з гэтай прычыны ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і апошнія гады жыцьця правесьці на чужыне. Увесь гэты час, нагадаю, кіраўнікі Ўкраіны сустракаліся, цёпла віталіся і нават цалаваліся з Лукашэнкам. Ні слова асуджэньня ягонай замежнай палітыкі, накіраванай на інтэграцыю з Расеяй або дыктатарскіх мэтадаў мы ад іх ня чулі. Цяпер, калі тая палітыка прывяла да ператварэньня Беларусі ў пляцдарм для расейскай агрэсіі, вінаваты, аказваецца, Васіль Быкаў! Застаецца верыць, што калі-небудзь Гасподзь верне розум тым, хто яго згубіў. 19/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |