Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ДА ЖАЎНЕРАЎ І АФІЦЭРАЎ БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Калі рашысцкія акупанты прымусяць менскага вар’ята штурхнуць беларускіх вайскоўцаў ісьці вайной на Украіну, каб страляць па ўкраінцах, тады памятайце, у Вас ёсьць тры шляхі: Першы шлях — ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны. Гэта падпарадкавацца шызоідным распараджэньням вар’ята, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць ні ў чым не павінных перад Вамі украінцаў на іхняй зямлі, і таксама прыняць ад іх сваю бязсэнсоўную сьмерць. Другі шлях — калі пагоняць, тады падняць белы сьцяг і перайсьці на бок украінцаў. Вы будзеце абаронены міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забясьпечыць Вам статус жыцьця ў любой краіне ААН альбо магчымасьць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах. Трэці шлях — гэта шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсьці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму і ад улады псіхічна збочанага вар’ята, здрадніка, ворага нацыі і чалавецтва. І яшчэ. Вам вайскоўцам, што нясуць адказнасьць за лёс і абарону Айчыны, трэба адказаць сабе на стратэгічна важнае пытаньне: чаму Пуцін так апантана душыць на Лукашэнку, каб пагнаць беларускае войска вайной на Украіну? Яно ж нічога там ня вырашыць. Прытым расейцы вывозяць цяпер боепрыпасы зь Беларусі сабе ў Данбас і Пуцін ведае, што беларускія ваенныя ня хочуць ваяваць. У чым тут справа? Трэба разумець агрэсіўную, подлую, антынародную і антыбеларускую палітыку Масквы. Крэмль нічога не заваюе, загнаўшы беларускае войска на Украіну. Масква спадзяецца на тое, што нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчана і разьбіта ўкраінцамі і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі. Бараніць краіну ня будзе каму. Таму самы рацыянальны і патрэбны для Беларусі вайсковы чын — гэта трэці шлях беларускай арміі, пра які я тут распавёў. Паварочвайце зброю супраць рэжыму здраднікаў, тэрарыстаў, варвараў і акупантаў. Калі тое станецца, то гэта будзе ня толькі канец менскага вар’ята, але і канец крамлёўскага гнома, і канец маскоўскай вайне. Памятайма пра гонар, справядлівасьць, народ, нацыю і Айчыну. Жыве Беларусь! Слава Украіне! 7 ліпень 2022 год 9/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |